Оклендскай мэрыi - вясёленькая была сустрэча.

Амаль гадзiну было незразумела, чым усё гэта скончыцца: цi то Харвi Гейтвуда лясне апаплексiчны ўдар, цi то ён задушыць сваю дачку, цi то пасадзiць яе ў калонiю для непаўналетнiх. Праўда, выявiлася, што Одры моцны арэшак. Дачка была вартая бацькi, але па маладосцi яна не думала пра вынiкi, а ён, пры ўсёй сваёй аслiнай упартасцi, усё ж быў вымушаны лiчыцца часам з абставiнамi. Яна паставiла яго на месца толькi тады, калi сказала, што раскажа газетчыкам усё, што ведае пра яго, а сан-францысцкiя газеты ўжо даўно ганялiся за яго скальпам.

Цяжка сказаць, што менавiта ведала пра бацьку Одры, ды i сам Гейтвуд цi пра гэта здагадваўся, але мiнiстэрства юстыцыi ўсё яшчэ расследавала яго ваенныя кантракты, i ён не мог рызыкаваць. А ў тым, што яна здзейснiць сваю пагрозу, сумнявацца не даводзiлася.

Яны пайшлi дадому разам, гатовыя ўчапiцца адно аднаму ў глотку.

Квэйла мы адправiлi ў камеру, але ён, стрэляны верабей, наўрад цi хваляваўся за сваю будучыню. Ён разумеў, калi дзяўчына выйдзе сухая з вады, яго пасадзiць не ўдасца.

Я быў рады, што ўсё скончылася. Што тут скажаш? Вясёленькая атрымалася справа.

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату