• 1
  • 2

- Iдзi пазабаўляй вартавога, ты ж павiнна ўмець, - сказаў да яе Банадысь. - Увядзi яго ў пуню, а сама выйдзi.

Клава, ужо ў матчыным адзеннi, пайшла да вартавога немца i асталася стаяць з iм. Неўзабаве яны селi на лаўку. Але хутка пайшлi ў пуню. Банадысь зашчапiў на клямку сенцы i адразу апынуўся ля пунi. Клава выйшла адтуль. Банадысь iрвануў дзверы, зачынiў пуню i ўзяў дзверы на крук. У наступны момант ён ткнуў у саламяную страху пунi запалку з агнём. Чвэртку хвiлiны яму трэба было на тое, каб дабегчы да дома, распусцiць пры яго сценах раней развязаныя чатыры кулi саломы i падпалiць. Вартавы ў пунi пачаў грукаць у дзверы. Пуня ўжо гарэла зверху. Банадысь паспеў яшчэ прывалiць бервяном сенечныя дзверы i падкласцi ў агонь пры доме саломы. Ён тузянуў за рукаў аслупянелую Клаву, i яна пайшла за iм проста ў поле. За iмi шыбала полымя i чуўся крык. Толькi праз кiламетраў сем Банадысь сцiшыў хаду, выбiраючыся на выкручастую сцежку ў хмызняку. Клава маўчала, паслухмяная, цiхая, добрая, ужо цяпер падобная да малой дзяўчынкi.

- Цi доўга мы будзем так iсцi? - запытала яна.

- У Шастакоўскiм лесе я найду нашага каваля. Так што, пакуль там у нашым прасторным доме нашы кватаранты выскварацца на ўсе бакi, ты ўжо здолееш усмiхнуцца там у лесе каму сабе захочаш, - адказаў Банадысь Татарынчык.

1944

  • 1
  • 2
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату