зоркалёце сейф.

Ля самага верху правай тумбы стала-сейфа Пасько выпадкова намацаў невялiкую кнопку. Нацiснуў i адчуў, што аднекуль з глыбiнi тумбы высоўваецца невялiкая шуфляда. Ён накiраваў на яе прамень святла i ад здзiўлення ледзь не выпусцiў лiхтар. У шуфлядзе ляжаў пiсталет. Даўнi, такi цяпер на Зямлi сустрэнеш хiба ў музеi: бясшумны, здольны страляць хiмiчнымi кулямi. Гэтыя кулi, трапiўшы ў ахвяру, выклiкалi iмгненную смерць, не пакiдаючы, аднак, слядоў забойства. Цi не пасля такой кулi не прачнуўся Бент? Iнакш навошта было хаваць гэты пiсталет ад вачэй экiпажа?

Пасько пакорпаўся ў паперах, накiданых у шуфлядку, i раптам яму ў рукi трапiлася невялiчкая кнiжачка, пасведчанне, з выцiснутымi на вокладцы залацiстымi лiтарамi: 'Служба бяспекi'.

Пра тую пару, калi гэты зоркалёт стартаваў у прастору, Пасько ведаў толькi па кнiгах. Многае ў паводзiнах людзей таго часу яму здавалася дзiўным, невытлумачальным. I вось ён нiбы сутыкнуўся з самой гiсторыяй, неразумнай, дзiкай. Яму стала балюча i крыўдна за тых людзей, што рыхтавалi ў дарогу 'Тэхас'. Iх мары былi светлымi, шчырымi, i не iх вiна, што вынiк атрымаўся такi жахлiвы. Былi тады, вiдаць, яшчэ сiлы, якiя хацелi спынiць новае ў жыццi. Яны не давяралi экiпажу, яны хацелi ад гэтай экспедыцыi мець нейкiя свае асобыя выгоды. Таму i паслалi з зоркалётам свайго стаўленiка, даручыўшы, вiдаць, яму сачыць за ўсiмi дзеяннямi экiпажа.

За час блуканняў у Сусвеце, бо 'Тэхас' чамусьцi, павярнуўшы ад Сiрыуса, абмiнуў Зямлю i апынуўся ледзь не ў процiлеглым баку прасторы, нешта парушылася ў псiхiцы надзеленага асобымi паўнамоцтвамi Ральфа. Ён паставiў сябе над усiмi, i вось вынiк...

Пасько адчуў сябе разгубленым, знясiленым. Напэўна, i Пунтус з Марцалiсам таксама не чакалi нiчога дрэннага, не ведаючы пра атручаную псiхiку Ральфа.

Пасько выйшаў з зоркалёта. Яму хацелася як мага хутчэй бегчы адсюль. Але ён яшчэ знайшоў у сабе сiлы, каб наладзiць аўтаматычны запор у выхадным люку. I толькi адчуўшы, як уздрыгнуў пад рукой замок, уздыхнуў з палёгкай. Ён яшчэ пахаваў сваiх мёртвых таварышаў. Павагаўшыся, завалiў каменнямi i цела Ральфа.

Капiтан, як i перад адпраўкай Пасько, сядзеў за сталом, стомлены, з яшчэ больш суровым выразам твару. Ён доўга маўчаў, быццам раздумваў - пытаць цi не? Пасько сам сказаў:

- Абвал...

- А зоркалёт?

Адвёўшы вочы ўбок, Пасько адказаў:

- Загiнулi ўсе. - Пасля паўзы дадаў: - Пасадку зрабiлi аўтаматы. Дзюзавая частка разбiта.

Капiтан паглядзеў на яго, чакаючы, цi не дадасць ён што яшчэ. Не дачакаўшыся, цiха параiў:

- Iдзi адпачнi. Заўтра старт...

Пасько падняўся i ўжо з-за плячэй пачуў:

- Ты прабач мне. Я разумею, гэта нялёгка...

Пасько выйшаў, перакананы, што капiтан зрабiў усё-такi правiльна, паслаўшы да зоркалёта яго аднаго. I яшчэ, успомнiўшы яго апошнюю фразу, падумаў: 'А капiтан, напэўна, з самага пачатку пра многае здагадваўся'.

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату