Таемны свет, дзе быў бы я кумірам,Дзе радасна паэту — пакажы,Дзе дружба і любоў чаруюць сэрца,Дзе шчасце прыгажосцю адгукнецца.Што ў глыбіні сардэчнай прарастаеІ што на вусны просіцца з нутра —Усё ў будзённай марнасці растане,Як толькі-толькі выйдзе з-пад пяра.Хай лепш гадамі думка выспявае —На ўсё павінна быць свая пара,Наносны бляск нашчадак можа сцерці,А прыгажосць не падуладна смерці.
Камічны акцёр
Мне, смертнаму, ахвоты больш нямаПерад нашчадкамі выслужвацца дарма —Сучасніку саступім месца! —Яму не трэба вечнасці і славы:Няхай павесяліцца, пасмяецца,Бо ён не ў меру ласы на забавы!Хто смеху, жарту ведае сакрэт,Таму не страшны чэрні перасуды,Ён мае поспех у натоўпу і як следПаспее дагадзіць усім і ўсюды.Няхай жа смеласць добры прыклад дасць,Няхай фантазія нас не пакіне,Хай розум з адчуваннямі, і страсць,І пал юнацкі ў сэрцы не астыне.
Дырэктар
Давайце болей дзеяння, падзей,Бо толькі гэтым мы збяром людзей.Калі, разявіўшы ў здзіўленні рот,Натоўп усмак нагледзіцца, дасытаІ прывітае ўголас фаварыта,Дык п’есу, значыцца, прызнаў народ.Патрэбы масы задаволіце вы масай,З яе хай кожны свой кавалак рве.Што ж тут мудрыць разумнай галаве —Падшпорвай толькі рэзвага Пегаса!Крышыце п’есы! Рэжце без разліку!Навошта цэласць тая гледачу?Я збыць тавар, пардон, ваш твор хачу —З разумным лёгка збіцца з панталыку.Бо ўжо ўвайшло ў характар чалавечыУсё вымерваць па сабе:Глядач не разумее цэльнай рэчы —Яе на шмоцце паскубе.
Паэт
Дык гэта ж, пане, рамяство й падман,Яны мастацтву добраму на шкоду!У вас, відаць, партач і графаманПашану заслужыў, стаў выбівацца ў моду.
Дырэктар
Не крыўджуся, хоць думаю не так,Бо толькі той сапраўдны майстар і мастак,Хто дагаджае публіцы заўжды.Адзін да нас прыходзіць ад нуды,Другі, укормлены, паважны пан,Ідзе шукаць духоўнага наедку,А трэці — крытык-шарлатан —З гатовай думкай прыхапіў газетку;Збіраюцца да нас, як на пацеху,Цікаўныя да плётак, шуму, смеху.Спектакль у зале, дзе радаміСядзяць адзетыя па модзе дамыІ, пышныя паказваючы ўборы,Бясплатна йграюць лепей, чым акцёры.Вам эмпірэі толькі ў галаве? —Вам ложы перапоўненыя любы?Хто вашыя мудроты спажыве?Той абыякавы, а гэты — грубы.Адзін пасля ідзе на прэферанс,Другі шукае ласнае спакусы.Навошта ж дзеля гэтага у трансУводзіць светлыя, святыя музы?Скажу: пішыце многа, складна, важка —Тады і дойдзеце хутчэй да мэты,Смялей ашуквайце людзей, паэты,Бо задаволіць іх заўсёды цяжка!Ды што такое з вамі? Зноў надрыў?Ці ў сэрцы свежы боль загаварыў?