манета. Такія грошы — тры тысячы драхмаў — рабілі адразу Дрыяса заможным.

...выбіваць малацільнымі дошкамі калоссе... — Згаданы тут спосаб малацьбы палягаў на тым, што валы цягнулі па калоссі (грэкі зжыналі толькі каласы, салома аставалася на полі і ішла на ўгнаенне — яе спальвалі) драўляныя дошкі даўжынёю два з палавінай метры з замацаванымі знізу жалезнымі зубамі ці вострым каменнем. Часам паганяты сам станавіўся на дошкі, каб абцяжарыць іх. Пустое калоссе адкідвалася віламі з трыма зубамі, пасля чаго збожжа веялі на ветры драўлянымі шуфлікамі накшталт вясла (сіты ўжываліся рэдка).

Горы — багіні пораў года, яснага надвор'я, ураджаю, юнацтва і красы; спадарожніцы багоў, пераважна Афрадыты.

Афрадыта — багіня кахання і красы, маці бога кахання Эраса. Паводле адной версіі міфа, дачка Дзеўса і Дыёна, паводле другой — нарадзілася з марскіх хваль і зефірам пасля была перанесена на выспу Кіпр (адсюль яе эпітэт Кіпрыда). Платон адрозніваў Афрадыту Ўранію (Нябесную) — увасабленне кахання і Афрадыту звычайную — увасабленне цялеснага, пажадлівага кахання. Мужам Афрадыты быў бог агню і кавальства кульгавы Гефест, якому яна здраджвала з Арэсам, богам вайны. Калі Гефест даведаўся пра гэта ад Геліяса, бога сонца, ён расставіў сеткі, якія і схапілі каханкаў у чуллівай паставе. Скліканыя Гефестам на месцы злаўчынку багі выказалі, аднак, замест абурэння захапленне цудоўнаю параю.

Тут, у аповесці, маецца на ўвазе спрэчка пра залаты яблык — «яблык разладу» — трох багінь — Афрадыты, Геры і Афіны.

...той жа быў пастух авечак... — Парыс.

Кніга чацвертая

Плетр — адна шостая стадыя, г.зн. каля 31 м.

Ахвярнік у антычныя часы знаходзіўся не ў сярэдзіне капліцы, а перад ёю.

Семела. — Міфы пра Дыяніса расказваюць, што ён нарадзіўся ад Дзеўса і яго каханкі Семелы. Дзеўсава жонка Гера, каб адпомсціць Семеле, прыняла выгляд яе карміліцы і ўзбудзіла ў яе жаданне пераканацца навочна, што яе каханы сапраўды бог, за якога ён сябе выдае, а таму папрасіла Дзеўса, каб ён з'явіўся перад ёю ва ўсёй боскай велічы з громам і маланкамі. Вымушаны клятваю, ён паўстаў перад ёю ў полымі перуноў, і смертная Семела не вытрымала нябеснага агню. Паміраючы, яна заўчасна нарадзіла Дыяніса, якога, аднак, уратаваў Дзеўс, уклаўшы сабе ў сцягно, а калі надышла пара, пусціў яго на свет.

Арыядна — дачка крыцкага цара Мінаса, якая дапамагала Тэсею забіць страшыдла Мінатаўра; яму афіняне мусілі пасылаць штогод ганебную даніну — сем хлопцаў і сем дзяўчат. Яна дала каханаму клубочак нітак, які і вывеў Тэсея з лабірынта, дзе жыў Мінатаўр і адкуль ніхто дагатуль з- за дзіўна заблытаных калідораў не мог знайсці выйсця (адсюль выраз «нітка Арыядны»). Тэсей пасля ўцёк з каханай на выспу Наксас, дзе пакінуў яе, калі яна спала. Там яе знайшоў Дыяніс і ажаніўся з ёю.

Лікург — фракійскі цар, які забараняў святкаванне вакханалій. Разгневаны Дыяніс зняволіў яго ў пячоры.

Пентэй — малады фіванскі цар, які таксама выступаў супраць вакханалій. Дыяніс за гэта пазбавіў розуму яго маці, і тая, прыняўшы свайго сына за дзікага звера, разам з яго сёстрамі і іншымі вакханкамі разарвала яго.

...пераможаныя індыйцы і тырэнцы, перакінутыя ў дэльфінаў... — Паводле міфаў, Дыяніс, ідучы на Ўсход, пакарыў Індыю. Маракоў-піратаў, якія хацелі схапіць і прадаць у няволю Дыяніса, што пад выглядам прыгожага дзецюка пераплываў з імі на караблі праз Эгейскае мора, ён абярнуў у дэльфінаў. Тырэнія, ці Этрурыя — вобласць у Італіі.

Эўдрам — грэцкае імя, якое можна перакласці: «хуткі ў бегу».

Марсій — сатыр, які, знайшоўшы кінутую Афінаю флейту, адважыўся спаборнічаць у ігры з Апалонам, але быў пераможаны. Абражаны Апалон садраў з яго скуру і павесіў у пячоры. Гэтая скура нібы трымцела з радасці, калі ігралі на флейце.

Парасіт — прафесійны нахлебнік. Ці не каля кожнай багатай сям'і ўвіваўся такі дзяньгуб, які, забаўляючы гаспадара, жыў на яго кошт.

...духмянае лесбаскае віно... — Лесбаскае віно славілася сваім водарам і слодыччу.

Дэметра — дачка Крона і Рэі, багіня-апякунка земляробаў; у мастацтве яе паказвалі са снапом у руках, ёй прысвячалася свята ўраджаю.

Лаамедант — цар Троі, Прыямаў бацька; Апалон у яго на працягу года пасвіў статак у пакаранне за забойства.

Хітон — у старажытных грэкаў вузкая кашуля без рукавоў, якая надзявалася на голае цела; хламіда — шырокі плашч, яго накідвалі паверх хітона.

Анхіс — малаазійскі цар, у якога, калі ён аднаго разу пасвіў статак, закахалася Афрадыта. Багі, разгневаўшыся на Афрадыту за тое, што яна ўвесь час спасылае ім каханне да людзей, а сама ні разу не кахала смертнага, прымусілі яе закахацца ў Анхіса, ад яго і нарадзіўся ў яе Эней. Афрадыта забараніла Анхісу раскрываць таямніцу іх кахання, але Анхіс не ўтрываў і за гэта быў скалечаны маланкаю.

Бранх — прыгожы, малады пастух, улюбёнец (паводле іншых міфаў, сын) Апалона, які абдарыў яго ўменнем прадбачыць будучыню.

Ганімед — фрыгійскі (траянскі) царэвіч, сваёю красою так моцна ўразіў Дзеўса, што быў выкрадзены Дзеўсавым арлом (або самім Дзеўсам, які перакінуўся ў арла) і ўзнесены на Алімп; там цар багоў зрабіў яго сваім віначэрпам.

Мойры — багіні лёсу; паводле міфа, іх тры: адна прадзе нітку жыцця, другая вымае, не гледзячы, лёс, што выпаў чалавеку, трэцяя абцінае нітку жыцця.

Харэгія — абавязак, які ўскладаўся на багатага грамадзяніна — на свой кошт наняць, адзець і навучыць хор да свята.

Трыерархія — выправа за свой кошт трыеры для дзяржавы; трыера — судна з трыма радамі весляроў.

Філапемен — па-старажытнагрэцку значыць «той, хто любіць пастухоў», «пастухалюб», а Агела — «чарада», «атара».

Перлы рамана

Маналог Хлоі (І, 14)

Слоўная сутычка Доркана і Дафніса (І, 16)

Маналог Дафніса (І, 18)

Лета (І, 23)

Дафніс разглядвае сонную Хлою (І, 25)

Казка пра туркаўку (І, 27)

Эрас у садзе (ІІ, 4-6)

Сіла кахання (ІІ, 7)

Абвінавачванне Дафніса (ІІ, 15)

Дафнісава скарга (ІІ, 22)

Панічны страх (ІІ, 25)

Казка пра Сірынгу (ІІ, 34)

Мім (ІІ, 37)

Дафнісава размова з самім сабою (ІІІ, 6)

Размова Дафніса і Хлоі ўзімку на дварэ (ІІІ, 10)

Вясна (ІІІ, 12)

Казка пра Эхо (ІІІ, 23)

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×