3

Штабсляйтэр Вольфмаер — вялікі прыяцель беларусаў. Ён правільна ашацоўваў палітычную сытуацыю і быў скрытым праціўнікам нямецкай палітыкі ў Беларусі. Ён рабіў усё магчымае, каб аблягчыць лёс беларусаў, быў праціўнікам вынішчаньня жыдоў і ў супрацоўніцтве зь беларускім актывам дапамагаў ім у ўцёках. Восеньню 1942 г. ён загінуў ад партызанскай кулі.

4

«Зондэрфюрэр» — гаспадарчы ахвіцэр, які дапільноўваў сваечасовай здачы паставак. За малымі выняткамі, былі гэта людзі нізкай культуры, пажадлівыя нажывы, спэкулянты й п’яніцы.

5

— Якія-ж вашы ўмовы?

— Незалежнасьць у вышкале й дзейнасьці. Зброя й вопратка перад наборам, коні й сёдлы пасьля 2- месячнага вышкалу.

— Калі спадзеяцеся Вы зарганізаваць адзінку?

— 3 дні пасьля атрыманьня ўспомненых рэчаў.

— Вы маеце маё слова, спадар капітан. Жадаю шчасьця. За 2 тыдні ўсё будзе на месцы (Перакл. Рэд.).

6

Фарны касьцёл пры вуліцы 25-га Сакавіка знаходзіўся ў падножы Замкавай Гары з усходняга боку. Праўдападобна Ягайла браў тут свой чацьверты шлюб.

7

S.D. — Sicherheitsdienst; нямецкая служба бяспекі, нешта падобнае да савецкага МВД.

8

— Не партызаны. Добрыя хлопцы. Ідзеце дадому, але лепш тут больш не праяжджаць (Перакл. Рэд.).

9

Z.H.O. — Zentralhandelsgesellschaft Ost — нямецкая каляніяльная ўстанова, што выкуплівала вартасныя рэчы на акупаванай Беларусі за нізкай якасьці прамысловыя нямецкія прадукты ды розныя пабразгушкі. Абсаджана палякамі пад прыкрыўкай «Фольксдойчаў».

10

Словы Карля фон Кляўзэвіца, прускага гэнэрала, аўтара слаўнае кнігі «Аб вайне (1800 - 1831)».

11

А, палонны, добра, добра.

12

Што-ж вы зь ім зробіце?

13

Неадкладна спаліць вёску. Тут усе партызаны. Падпальваць!

14

Назад, або страляю!

15

Сувязным афіцэрам (ням.).

16

Харчовым пайку (ням.).

Вы читаете Жыцьцё пад агнём
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату