- 1
- 2
альбо якога-небудзь пакутнiка, завераныя пячаткаю Папы.
Я вар'яцею ў адчаi i журбе.
Калi трэба, я паеду ў Рым. Але я не магу раптам заявiцца да Папы i расказаць сваю бязглуздую гiсторыю. Дый мне нешта не верыцца, каб там розным прыватным асобам раздавалi сапраўдныя мошчы.
Цi не мог бы ты даць мне рэкамендацыю да якога-небудзь кардынала цi хоць бы да нейкага французскага бiскупа, хто мае рэшткi святых? Можа, у тваiх зборах знойдзецца якая каштоўная i патрэбная мне рэч?
Ратуй мяне, дарагi абаце, я клянуся, што гадоў праз дзесяць паверу ў Бога.
Панi д'Арвiль лiчыць, што справа сур'ёзная, i яна сказала мне: 'Бядачка Жыльберта нiколi не пойдзе замуж'.
Мiлы сябра, няўжо ты дапусцiш, каб твая пляменнiца памерла ахвярай няўдалага круцельства? Малю цябе: зрабi, каб яна не стала адзiнаццаць тысяч першай нявiннiцай.
Даруй, хоць я не варты таго, але абдымаю i шчыра люблю.
Твой даўнi сябар,
Анры Фанталь'.
- 1
- 2