• 1
  • 2

вярэдлiва не давала спакою. Ён ня мог схавацца ад наканаванага ў гэтым вялiкiм горадзе, ён ня мог схавацца ў вёсцы, ва ўсёй краiне. Яго нiхто б не шукаў, ён сам знайшоўся б, сам выдаў бы сябе, як жырафа мiж родных хмызьнякоў i пералескаў.

Адмовiцца ад бацькi i прадаць брата!

Булановiч праз вакно свайго другога паверху зiрнуў на знаёмую да драбнiцаў, напаўасьветленую вулку. Аднекуль, як восеньская лiстота, куляўся па бруку сьмех. Насупраць ягонага дому два выпiвохi, трымаючы адзiн аднаго, сунулiся ў бок Кастрычнiцкай. Верасьнёўскi парывiсты вецер гайдаў галiны дрэў, бiў потнымi лапамi па шыбах, трывожна гуляў па сьценам сьвятлом лiхтароў, ад чаго здавалася, што хiсталiся нават камянiцы....

Два апошнiя вечары Булановiч праводзiў у сваёй кватэры на адзiноце.

Ён сеў за пiсьмовы стол, уключыў настольную лямпу i пачаў пiсаць. Хутка, прапускаючы лiтары ў словах, ня ставячы кропак i косак....

Суд наблiжаўся да разьвязкi. Праз якiх пяць хвiлiнаў усё мусiла скончыцца. Судовая заля нагадвала паверхню става, па якой пераднавальнiчны ветрык ганяе рабiзну. Прысутныя проста чакалi. Усе меркаваньнi i прадказаньнi даўно шматкроць абгавораны. Людзi былi гатовыя да ўсяго i, здавалася, калi б сам Зэўс пакараў гэтага падшыванца, як некалi Тантала, што ўявiў сябе богам, дык нiхто б не зьдзiвiўся.

Аднак далейшыя падзеi пачалi разгортвацца нечакана для ўсiх. Нават для падсуднага.

Валадар у атачэньнi сьвiты рашучым крокам увайшоў у судовую залю. Воi, што суправаджалi свайго гаспадара, засталiся ля ўваходу. Валадар адзiн прайшоў спамiж скамянелых грамадзянаў, якiя таропка паўскоквалi з лаваў пры ягоным урачыстым наблiжэньнi i замерлi, нiбы ўдзельнiкi дзiцячай гульнi 'ў чараўнiка'. Ганаровы госьць абмiнуў усiх i прыпынiўся насупраць сына. Валадар сапраўды нагадваў чараўнiка: урачыста апрануты, загорнуты ў крамяны блiскучы чырвоны плашч, якi хаваў затлусьцелыя абрысы цела, таямнiчы, з тэатральна замаруджанымi рухамi, з халодным, адсутным выразам на твары.

Бацька хвiлiну глядзеў у сынавы вочы. Сын, якi да гэтага працягваў сядзець, нетаропка ўзьняўся на ногi, але не выструнiўся як усе, а стаў расслаблена, самавiта, усiм сваiм вiдам як бы тлумачачы прычыну вiзыту высокага госьця.

Як толькi сын узьняўся, валадар павярнуўся да залi i голасна вымавiў: 'Dicere jus!'* Рэха суворага голасу паволi абляцела ўсе закуточкi залi - i зноў усталявалася мёртвая цiша.

* Вяршыць суд! (Лац.)

Валадар чакаў. Прысуду? Апраўданьня? Каб гэтае ведалi судзьдзi! Чаго ён чакае? ЧАГО?!

Валадар на нешта спадзяваўся. На водгук, рух, слова, знак? Ён марудзiў.

Кроў ударыла ў ягоны напружаны твар. Ён другi раз выгукнуў: 'Fiat justitia, pereat mundus!'* Яшчэ гучней, яшчэ сталёвей.

* Няхай загiне сьвет, але адбудзецца правасудзьдзе! (Лац.)

I адразу воi - нават рэха не суцiшылася мiж скляпеньняў - узьнялi адмысловыя кароткiя мячы ў паветра i мэханiчна, як спрацаваныя сяляне за звыклаю працай, пачалi секчы людзей. Усiх без разбору. УСIХ.

Усчаўся страшэнны вэрхал. Кроў вадалiвамi пырскала ва ўсе бакi.

I толькi дзве постацi стаялi незварушна. Бацька i сын. Бацька адсутным тварам назiраў за пабоiшчам - нiводны мускул валявога твару ня выдаваў душэўны стан валадара. Сына ж трэсла лiхаманка. Дрыжачыя ногi падкошвалiся, твар пабялеў, здавалася, вось-вось яго званiтуе.

На чырвоным блiскучым плашчы валадара, якiм ён ахайна захiнуўся, чужая кроў была амаль не заўважная. Затое сына яна залiвала з ног да галавы. Ён затуляў рукою твар, але гэта не дапамагала - кроў лiлася на вопратку, на валасы, за каўнер.

Праз якiх пяць хвiлiнаў усё было скончана. I зноў усталявалася мёртвая цiшыня. Нават не было чутно стогнаў параненых. Разгарачаныя воi, як па знаку чараўнiка, вобмiрг застылi ў незвычайных паставах.

Валадар, нiбы прафэсыйны актор, што звыкла чакаў канца апошнiх апладысмэнтаў, замiнаючых маналёгу, зноў голасна прамовiў: 'In confidentem nullae sunt partes judicis!'* Затым iмклiвымi рухамi ён выхапiў з похваў меч i па самыя тронкi ўсадзiў блiскучае, аздобленае мудрагелiстымi карункамi, халоднае лязо ў жывот сына.

* Калi абвiнавачаны прызнаўся, судзьдзя не патрэбны! (Лац.)

Падсудны, якi i да гэта ледзь стаяў на нагах, як сноп павалiўся на лiпкую, чырвоную падлогу.

Валадар выпрастаўся, зноў павярнуўся да залi i цiха, бадай для сябе, сказаў заключныя словы гэтага крывавага спэктаклю: 'Justitia in suo cuique tribuendo cernitur!'*

* Правасудзьдзе патрэбна разглядаць як сплочваньне кожнаму свайго. (Лац.)

  • 1
  • 2
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату