• 1
  • 2

бясспрэчныя вабноты. Ты пытаесься ў яе ймя й тэлефон i, зьвяртаючыся да скарбаў айчыннай паэзii, кажаш пра духмяныя стагi, дзе жанчыны, як радасны сон на зары.

Маладзiца зь вiцебскага аўтобуса прыслухоўваецца да тваёй беларускай мовы, i раптам ейны гожы твар перасмыквае, i яна зь нянавiсьцю верашчыць:

- Уйди, хохол бородатый! Тут белорусы по десять суток мучаются, а еще вас понаехало!

Гэта гучыць, як прысуд.

Унурыўшы голаў у плечы, ты выцягваеш з аўтобуса валiзу зь 'Белай Русьсю' й цешчыным салам, спыняеш спадарожны 'масквiч', расштурхоўваеш на вакзале колькi падазроных асобаў 'кавказской национальности' каля адзiнай адчыненай касы, купляеш квiт у цягнiк, што йдзе з таго боку, куды цябе не пускаюць, залазiш упершыню ў жыцьцi ў мяккi й абсалютна пусты мiжнародны вагон i праз чатыры гадзiны ўжо падыходзiш да свае хрушчобы ў Серабранцы.

Як казаў, прыяжджаючы з-за сьвету ў сваю Нарвэгiю Фрыцьяф Нансэн, 'вяртаньне - прыз кожнага падарожжа'.

Твой прыз чакае цябе каля дому ў аблiччы суседкi, якая, задраўшы галаву, абураецца, што нехта вывесiў 'фашистские флаги'. Ты бачыш, што адзiн павесiлi на гаўбцы твае сыны, другi - археоляг зь лiтаратурным крытыкам з трэцяга пад'езду.

Толькi тут ты ўспамiнаеш, што заўтра - 25 сакавiка.

'Дожились', - кажа суседка й зьбiраецца йсьцi скардзiцца на фашыстаў народнаму дэпутату П.В.Садоўскаму. Ты падказваеш, у якой кватэры той жыве й даеш арыенцiр - яшчэ адзiн крамольны сьцяг. Уадначас ты дзелiсься асьцярожнаю здагадкаю, што брудную правакацыю супраць народнага абраньнiка ўчынiў хтосьцi зь мясцовых фашыстаў, прыставiўшы знадворку драбiны.

- Иди, иди... Позьняк оброслый, - падазрона гаворыць суседка. - Сам, может, и лазил.

Апоўначы ты бярэш сынаву дудку й выдзiмаеш на ёй 'Саўку ды Грышку'. У тую ж хвiлю на вежы Мар'яцкага касьцёла падносiць да вуснаў трубу кракаўскi гейналiсты.

Вашыя мэлёдыi зьлiваюцца ў рэквiем па 'Белай Русi' й бел-чырвона-белым нясьвiскiм сале.

Сакавiк, 1992 г.

  • 1
  • 2
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату