наблiзiўшыся да сцяны, яна за некалькi цаляў адчувала лёгкi холад. Тое, што было далей, даходзiла толькi праз слых. Вось яна цэлымi днямi i прыслухоўвалася.

Яна пазнавала, як iдзе - шоргаючы нагамi - дворнiк, якi гаварыў пiсклява i падмятаў двор. Ведала, калi едзе з дрывамi сялянскi воз, калi - рамiзнiк, а калi - кары, на якiх вывозяць смецце.

Найменшы шорах, пах, пахаладанне або пацяпленне паветра дзяўчынка абавязкова заўважала. З незразумелай хуткасцю яна падхоплiвала гэтыя дробныя з'явы i з усяго рабiла вывады.

Аднойчы мацi паклiкала служанку.

- Янiхi няма, - сказала калека, як заўсёды, седзячы ў куточку. - Яна пайшла па ваду.

- А ты адкуль гэта ведаеш? - здзiвiлася мацi.

- Адкуль?.. Я ж ведаю, што яна ўзяла ў кухнi вядро, пасля пайшла на другi двор, напампавала вады. А цяпер гаворыць з дворнiкам.

I сапраўды з-за паркана даходзiў лёгенькi падвойны водгалас гаманы, але такi невыразны, што толькi моцна натужыўшыся можна было яго пачуць.

Аднак нават такая абвостранасць другiх адчуванняў не магла замянiць дзяўчынцы зроку. Ёй не хапала ўражанняў, яна пачала сумаваць.

Ёй дазволiлi хадзiць па ўсiм доме, i гэта яе трошкi супакойвала. Абтупала малая кожны камень на двары, дакранулася да кожнай рыны i бочкi. Але найбольш прыемнымi былi ёй падарожжы да двух зусiм розных светаў - у сутарэнне i на гарышча.

У сутарэннi паветра было халоднае, сцены вiльготныя.

Прыглушаны грукат даходзiў зверху; iншае водгулле знiкала. Для сляпое гэта была ноч.

А на гарышчы, асаблiва ў акенцы, адбывалася зусiм iншае. Шуму там было больш, чым у пакоi. Сляпая чула грукат вазоў з некалькiх вулiц; тут гуртавалiся крыкi з усяго дома. Твар яе авяваў цёплы вецер. Яна чула птушыны шчэбет, гаўканне сабак i пошум дрэў у суседнiм садзе. Тут для яе быў дзень...

Мала гэтага. На гарышчы часцей, чым у пакоi, свяцiла сонца, а калi дзяўчынка паварочвала да яго пагаслыя вочы, ёй здавалася, што яна штосьцi бачыць. Ва ўяўленнi прачыналiся ценi формаў i колераў, вельмi невыразныя ды палахлiвыя, i яна не магла што-небудзь прыгадаць...

Якраз у гэтыя днi мацi яе пачала жыць разам са сваёй сяброўкай, заняла пакойчык у доме, дзе жыў пан Томаш. Абедзве жанчыны былi задаволены новай кватэрай, аднак для сляпой змена месца была сапраўдным няшчасцем.

Малая павiнна была сядзець у пакоi. На гарышча i ў сутарэнне не можна было хадзiць. Не чула яна нi птушак, нi дрэў, на дварэ была страшэнная цiшыня. Нiколi не заходзiлi сюды нi гандляры старызнай, нi паяльшчыкi, нi смеццяры. Не пускалi сюды нi баб, што спяваюць набожныя песнi, нi жабрака, якi грае на кларнеце, нi шарманшчыкаў.

Адной прыемнасцю для яе было ўглядацца на сонца, якое не заўсёды свяцiла аднолькава i вельмi хутка хавалася за дамамi.

Дзяўчынка зноў пачала сумаваць. Зблажэла за некалькi дзён, на твары з'явiўся выраз абыякавасцi i амярцвення, якi так здзiвiў пана Томаша.

Не могучы бачыць, калека хацела, прынамсi, чуць розныя водгаласы. А дома было цiха...

- Беднае дзiця! - неаднойчы шаптаў пан Томаш, прыглядаючыся да малое.

'Калi б я мог што-небудзь зрабiць для яе!..' - думаў ён, бачачы, як дзiця з кожным днём блажэе ды марнее.

У гэты час надарылася такое, што адзiн з сяброў мецэната судзiўся i, як заўсёды, даў пану Томашу дакументы свае судовай справы, каб той паглядзеў iх i дапамог, параiў. Праўда, пан Томаш ужо не выступаў у судах, але як вопытны юрыст умеў паказаць найбольш адпаведны шлях усёй справы i выбранаму iм адвакату дапамагаў парадамi.

Цяперашняя справа была заблытаная. Чым больш пан Томаш учытваўся ў дакументы, тым больш яго ў гэтую справу цягнула. У пенсiянеры прачнуўся адвакат. Ён не выходзiў ужо з кватэры, не правяраў, цi сцерлi пыл у салонах, а, зачынiўшыся ў сваiм кабiнеце, чытаў дакументы i рабiў нататкi.

Увечары стары мецэнатаў лёкай прыйшоў са штодзённым рапартам. Далажыў, што панi дактарыха з дзецьмi паехала на ўсё лета на дачу, што сапсаваўся водаправод, што дворнiк Казiмеж паскандалiў з гарадавым i пайшоў на тыдзень у кутузку. У канцы спытаўся: цi не захоча пан мецэнат убачыць толькi што нанятага дворнiка?..

Аднак мецэнат, схiлены над паперамi, курыў сiгару, пускаў кольцы дыму, а на вернага слугу нават не паглядзеў.

На другi дзень пан Томаш яшчэ ўсё сядзеў над паперамi; пасля першай гадзiны паабедаў i зноў сядзеў. Яго румяны твар i сiваватыя бакi на сiнiм фоне шпалераў нагадвалi 'эцюд з натуры'. Мацi сляпое дзяўчынкi i яе сяброўка, што вязала панчохi на машыне, дзiвiлiся з пана Томаша i гаварылi, што ён падобны на здаровага ўдаўца, якi прывык ад рання да вечара драмаць над сваiм пiсьмовым сталом.

Тым часам мецэнат, хоць i заплюшчваў вочы, зусiм не драмаў, а думаў пра справу.

Памешчык X. у 1872 годзе адпiсаў свайму пляменнiку па сястры фальварак, а ў 1875 годзе пляменнiку па брату - камянiцу. Пляменнiк па брату сцвярджае, што памешчык X. быў вар'ятам у 1872 годзе, а пляменнiк па сястры даводзiць, што X. звар'яцеў толькi ў 1874 годзе. А муж роднай сястры нябожчыка прыводзiць несумненныя доказы, што X. i ў 1872-м, i ў 1875-м дзейнiчаў па-вар'яцку, а ўсю сваю маёмасць яшчэ ў 1869 годзе, значыцца, яшчэ пры роўным розуме, адпiсаў сястры.

Пана Томаша папрасiлi ўстанавiць, калi X. сапраўды быў вар'ятам, а тады памiрыць тры пасвараныя бакi, кожны з якiх не хацеў i слухаць пра ўступкi.

Калi мецэнат такiм чынам марочыўся ў пераблытаных камбiнацыях, здарыўся дзiўны, незразумелы выпадак.

На двары, пад самым акном пана Томаша азвалася - шарманка!..

Калi б нябожчык X. устаў з магiлы, апрытомнеў i ўвайшоў у кабiнет дапамагчы адвакату разблытаць судовую справу, пан Томаш, напэўна, не адчуў бы таго, што ён адчуў цяпер!..

I хоць бы ўжо гэта была iтальянская шарманка, з прыемным гучаннем флейты, добра настроеная, каб iграла яна штосьцi прыгожае! Дзе там! - як на здзек, шарманка была сапсаваная, фальшыва iграла пошлыя вальсы i полькi, ды так гучна, што шыбы дрыжалi. У давяршэнне ўсiх бед труба, што час ад часу адгукалася ў ёй, рычэла раз'ятраным зверам.

Уражанне было магутнае. Мецэнат аслупянеў. Не ведаў, што думаць, што тут рабiць. Гатоў быў нават дапусцiць, што ад чытання завяшчальных распараджэнняў псiхiчна хворага памешчыка X. i ў самога яго ўсё пераблыталася ў галаве i вось пачалiся галюцынацыi.

Але ж не, гэта былi не галюцынацыi. Гэта была сапраўдная шарманка, з папсаванымi дудачкамi i вельмi гучнай трубой!

У сэрцы мецэната, мяккага, спагадлiвага чалавека, прачнулiся дзiкiя iнстынкты. Адчуў ён крыўду да прыроды, што не стварыла яго дагамейскiм каралём, якi мае права забiваць сваiх падданых, i падумаў, з якой прыемнасцю ён глушануў бы гэтага шарманшчыка!

А таму што ў людзей такое натуры, як у пана Томаша, разгневанасць вельмi лёгка пераходзiць ад дзёрзкiх парываў да жахлiвых паступкаў, мецэнат, як тыгр, сiгануў да акна i вырашыў аблаяць шарманшчыка апошнiмi словамi.

Ужо ён выхiлiўся з акна i раскрыў рот, каб гукнуць: 'Ах ты лайдак!..' - ды тут пачуў дзiцячы голас.

Зiрнуў насупраць.

Сляпая дзяўчынка танцавала па пакоi, плешчучы ладкамi. Бледны твар яе пакрыўся румянцам, вусны смяялiся, але, нягледзячы на гэта, з застылых вачэй градам кацiлiся слёзы.

У гэтым цiхiм доме ў яе, няшчаснай, даўно ўжо не было такiх уражанняў! Якою цудоўнай з'явай здавалiся ёй фальшывыя тоны шарманкi! Якi велiкапышны быў рык трубы, ад якога мецэната ледзь не звалiў апаплексiчны ўдар.

Мала таго - шарманшчык, убачыўшы радасць дзiцяцi, пачаў прытупваць вялiкiм абцасам па бруку i час ад часу свiстаць, як паравоз сустрэчнаму цягнiку.

Божа, як ён цудоўна свiстаў!..

У кабiнет мецэната ўляцеў верны лёкай, цягнучы за сабой дворнiка i крычучы:

- Я ж гаварыў, вяльможны пане, гэтаму нягоднiку, каб ён выгнаў шарманшчыка! Казаў, што ён будзе мець ад вяльможнага пана даплату, што ў нас такая дамоўленасць... Ды гэта ж хам! Тыдзень таму назад

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×