буржуазны, з некалькiмi вiламi, як у мэра, уздоўж дарогi, i, нарэшце, Вiстрэам курортны, якi часова не iснуе.

- Пойдзеце куды-небудзь?

- Пайду пагуляю крыху перад сном.

Пачынаўся прылiў. Было халадней, чым напярэдаднi, бо туман, не радзеючы, ператвараўся ў кропелькi ледзяной вады.

Усё наўкол было чорнае, вокны i дзверы зачыненыя. Вiднелася толькi вiльготнае вока маяка. Са шлюза даносiлiся галасы.

Кароткi гудок карабля. Наблiжалiся два агнi - чырвоны i зялёны. Уздоўж шлюза плыла нейкая велiзарная маса.

Цяпер Мэгрэ зразумеў, што з мора iшоў параход. Камiсар убачыў чалавечую постаць. Зараз марак прыме з судна швартоў i замацуе яго на першым кнехце. Потым капiтан загадае даць заднi ход, каб судна спынiлася.

Мiма Мэгрэ, неспакойна гледзячы на пiрсы, прайшоў Дэлькур.

- Што здарылася?

- Не ведаю...

Ён хмурыў бровы, з усёй сiлы ўзiраючыся ў мора, нiбыта можна было, напружыўшы волю, разгледзець што-небудзь у гэтай непрагляднай цемрадзi. Двое рабочых ужо збiралiся зачыняць вароты шлюза. Дэлькур крыкнуў iм:

- Пачакайце крыху!

I раптам вымавiў здзiўлена:

- Гэта ён...

У той самы момант метраў за пяцьдзесят ад iх пачуўся голас:

- Гэй, Луi! Стаў фок i падыходзь левым бортам.

Голас даносiўся знiзу, з цёмнай дзiркi, ад пiрсаў. Светлячок наблiжаўся. Цяпер можна было ўжо разгледзець збольшага чалавека на палубе. Зазвiнелi колцы ветразей, якiя са звонам упалi на леер.

Потым мiма Мэгрэ праплыў, як выцягнуць руку, разгорнуты грот-парус.

- Ну i ну! - прабурчаў капiтан. - Злаўчылiся ж!

Павярнуўшыся да паруснiка, Дэлькур крыкнуў:

- Дайце наперад! Носам да левага борта парахода, iнакш не зачынiць вароты...

Нейкi чалавек саскочыў на зямлю са швартовым i, упёршыся рукамi ў бокi, выглядваў нешта ў цемры.

- 'Сэн-Мiшэль'? - спытаўся Мэгрэ.

- Ён самы... Яны iшлi з хуткасцю парахода...

Унiзе, на палубе, гарэла толькi адна маленькая лямпачка, якая асвятляла бочку, груду канатаў, чалавека, што бег ад руля да носа шхуны.

Адзiн за адным падыходзiлi шлюзаўшчыкi i, не верачы вачам, глядзелi на судна.

- На месцы, хлопцы!.. Давайце!.. Гэй там, каля дзержакоў!

Калi вароты зачынiлiся, вада пайшла праз засаўкi i судны пачалi падымацца. Слабы агеньчык наблiзiўся яшчэ больш. Палуба была ўжо на ўзроўнi прычала, i чалавек на ёй загаварыў з начальнiкам порта:

- Як справы?

- Нiчога, - адказаў Дэлькур. - Хутка ж вы ўправiлiся!

- Вецер быў спадарожны, i Луi паставiў усе ветразi. Нават абышлi нейкi параход!

- Ты ў Кан iдзеш?

- Але, на разгрузку! Тут нiчога новага?

Мэгрэ стаяў за два крокi ад капiтана 'Сэн-Мiшэля', з якiм гаварыў Дэлькур, Вялiкi Луi - крыху далей, але яны амаль не бачылi адзiн аднаго.

Начальнiк порта павярнуўся да камiсара, не ведаючы, што i сказаць.

- Праўда, што Жарыс вярнуўся? Здаецца, пра гэта пiсалi ўжо ў газеце...

- Ён вярнуўся i зноў паехаў...

- Як гэта?

Засунуўшы рукi ў кiшэнi, Вялiкi Луi падышоў крыху блiжэй. Незвычайна высокi i шырокi ў плячах, быў ён нейкi нязграбны, скасабочаны, азызлы. Праўда, у гэтакай цемрадзi ён мог здацца шмат больш непрыгожы целам, чым быў на самой справе.

- Ён памёр...

Цяпер Луi наблiзiўся да Дэлькура ўсутыч.

- Гэта праўда? - выцiснуў ён з сябе.

Толькi цяпер пачуў Мэгрэ ягоны голас. Ён быў нейкi млявы, хрыплы, манатонны. Твар па-ранейшаму быў нябачны.

- У першую ж ноч, як вярнуўся, яго атруцiлi...

Абачлiвы Дэлькур паспяшаўся дадаць - з яўным намерам папярэдзiць:

- Вось камiсар з Парыжа, якому даручана справа.

Дэлькуру стала лягчэй. Ён ужо даўно думаў, як iм пра гэта паведамiць. Можа, ён баяўся якой-небудзь неабачлiвасцi экiпажа 'Сэн-Мiшэля'?

- А, гэта пан з палiцыi...

Судна ўсё яшчэ падымалася. Капiтан перамахнуў праз борт на прыстань, не ведаючы, падаваць Мэгрэ руку цi не.

- Ну i ну! - вымавiў ён, думаючы пра Жарыса.

Адчувалася, што ён таксама занепакоены - i яшчэ больш, чым Дэлькур. Велiзарны нязграбны Луi тупаў на месцы. Ён усё роўна як прагаўкаў нешта зусiм неразборлiвае.

- Што ён кажа? - спытаў камiсар.

- Балбоча па-тутэйшаму: 'Свалата на свалаце!..'

- Хто - свалата? - спытаўся Мэгрэ ў былога катаржнiка.

Але той толькi паглядзеў яму ў вочы. Цяпер Мэгрэ i Луi стаялi амаль побач. Вiдаць было, што твар у матроса азызлы, адна шчака таўсцейшая або здавалася такой, бо ён трымаў галаву набок. Вочы - вялiкiя, лупатыя.

- Учора вы былi тут, - сказаў яму камiсар.

Шлюзаванне скончылася. Адчынiлiся верхнiя вароты. Параход паплыў па канале, i Дэлькуру прыйшлося бегчы за iм, каб спытаць, якi ў яго танаж i адкуль ён iдзе. З мастка данеслася:

- Дзевяцьсот тон!.. Руан...

Але 'Сэн-Мiшэль' са шлюза не выходзiў. Людзi, якiя стаялi на сваiх месцах, гатовыя да манеўру, адчувалi, што адбываецца нешта незвычайнае, i напружана чакалi.

Вярнуўся Дэлькур, занатоўваючы на хаду ў нататнiк атрыманыя звесткi.

- Ну дык як? - нецярплiва спытаўся Мэгрэ ў Луi.

- Што - як? - прабурчаў той. - Вы кажаце, што я быў тут. Ну, значыцца, быў...

Зразумець яго было нялёгка, бо ён неяк дзiўна глытаў словы, гаварыў, не разяўляючы рота, усё адно як жаваў штосьцi. Да таго ж у яго было тыповае тутэйшае вымаўленне.

- Навошта вы прыходзiлi?

- З сястрою пабачыцца...

- А раз яе не было дома, пакiнулi ёй цыдулку.

Мэгрэ ўпотайкi разглядваў капiтана шхуны, якi быў апрануты гэтаксама проста, як i яго матрос. Нiчога асаблiвага ў iм не было. Выдаваў хутчэй на заводскага майстра, чым на капiтана.

- Прастаялi тры днi на рамонце ў Фекане. Вось Луi i скарыстаўся выпадкам, каб праведаць Жулi! - умяшаўся ён.

Людзi, што стаялi вакол шлюза, прыслухоўвалiся, напэўна, да размовы i старалiся не шумець. Удалечынi выла сiрэна. Туман рабiўся ўсё больш вiльготны, i брук пад нагамi аж блiшчаў.

На палубе шхуны адкрыўся люк, высунулася нечыясь галава. Валасы ў чалавека былi раскудлачаныя, твар няголены.

- Ну i што?.. Так i будзем стаяць тут?..

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×