Гэта нецiкава расказваць... Толькi вось у душы ўсё роўна як пустэча была... У Трамсё - тры месяцы палярная ноч... I тады настальгiя па радзiме проста з'ядала мяне... Каб падмануць самога сябе, я паставiў мэту: стаць такiм жа багатым, як i стрыечны брат. I вось я дайшоў гэтай мэты. Разбагацеў на трасковай iкры. Але адчуў сябе сама няшчасным чалавекам на свеце... Тады я раптам вярнуўся ў Францыю. Вырашыў дзейнiчаць... Але, праз пятнаццаць гадоў!.. Бадзяўся тут... бачыў сына на пляжы... Элен, здалёк... Нiяк не разумею, як я мог дагэтуль жыць без сына... Цi разумееце вы гэта?.. Купiў судна... Калi б я дзейнiчаў адкрыта, Эрнэст не задумваючыся засадзiў бы мяне ў турму... У яго заставалiся доказы!.. Вы бачылi маiх маракоў - добрыя людзi, нягледзячы на iх выгляд... Разлiчылi ўсё... У той вечар Эрнэст быў дома адзiн з хлопчыкам... Для большай надзейнасцi, каб выкарыстаць усе шанцы, я папрасiў дапамогi ў капiтана Жарыса, з якiм пазнаёмiўся ў Нарвегii, калi ён яшчэ плаваў... Капiтан ведаў Эрнэста, i мы дамовiлiся, што ён наведае яго, прыдумаўшы якую-небудзь прычыну, а пакуль яны будуць гаварыць, Вялiкi Луi паможа мне выкрасцi сына... Але скончылася ўсё гэта драмаю... Жарыс гаварыў з Эрнэстам у кабiнеце... Мы ўвайшлi праз заднiя дзверы, але, як назло, я зачапiў у калiдоры швабру, што стаяла каля сцяны... Швабра ўпала... Эрнэст пачуў шум. Ён вырашыў, што яго хочуць абрабаваць, i выхапiў з сакрэтнiка рэвальвер... Што было далей?.. Цяжка i расказаць... Нейкае насланнё... Жарыс выскачыў у калiдор услед за Эрнэстам... Святла там не было... Стрэл... I трэба ж было так здарыцца, што куля трапiла ў Жарыса!.. Я ледзь не звар'яцеў з адчаю... Баяўся скандалу, асаблiва перажываў за Элен... Ну хiба ж мог я расказаць усю гэтую гiсторыю палiцыi?.. Разам з Вялiкiм Луi я перанёс Жарыса на борт 'Сэн-Мiшэля'... Капiтану была неабходная медыцынская дапамога... Мы пайшлi ў Ангельшчыну, куды дабралiся праз некалькi гадзiн... Але без пашпартоў нас на бераг не пускалi... Палiцыя была пiльная: строгi кантроль па ўсiм узбярэжжы... Калiсьцi я займаўся трохi медыцынай... Зрабiў сёе-тое, каб памагчы Жарысу, але гэтага было мала... Тады ўзялi курс на Галандыю... Там раненага трэпанавалi, але не маглi трымаць яго больш у клiнiцы, не паведамiўшы ўладам... Жахлiвае падарожжа!.. Вы ўяўляеце нас на борце судна з чалавекам, якi памiрае?.. Трэба было сама меней месяц лячыць чалавека, даглядаць яго... Я хацеў быў весцi шхуну ў Нарвегiю. Але рабiць гэта не прыйшлося, бо выпадак звёў нас з капiтанам аднаго судна, якое iшло на Лафатэнскiя астравы... Я ўзяў Жарыса з сабою на борт... На моры мы былi ў большай небяспецы, чым на сушы... У маiм доме ён правёў восем сутак. Але суседзi зацiкавiлiся таямнiчым госцем... Трэба было зноў некуды рушыць... Капенгаген... Гамбург... Жарыс адчуваў сябе лепш... Рана зацягнулася, але ён страцiў пры гэтым i памяць, i здольнасць гаварыць... Ну што я мог зрабiць, скажыце?.. Мне здавалася, што дома, у прывычнай атмасферы, ён ачуняе хутчэй, чым бадзяючыся па свеце... Я вырашыў хоць бы забяспечыць яго матэрыяльна i паслаў на яго iмя ў банк трыста тысяч франкаў... Але як памагчы яму дабрацца дадому?.. Вярнуцца сюды з iм я сам не мог, бо вельмi многiм рызыкаваў бы... А калi пераправiць яго ў Парыж, падумалася мне, дык ён абавязкова трапiць у палiцыю, дзе яго ўрэшце апазнаюць i завязуць дамоў... Так i здарылася... Толькi аднаго я не мог прадугледзець: што стрыечны брат, якi дрыжаў ад страху пры адной думцы пра тое, што Жарыс можа яго выдаць, гнюсна атруцiць капiтана... Гэта ж ён падсыпаў стрыхнiн у шклянку з вадою... Дастаткова было ўвайсцi ў дом з чорнага ўвахода, па дарозе на паляванне...

- I прадоўжылi барацьбу? - паволi сказаў Мэгрэ.

- Iнакш я i не мог! Я хацеў, каб мой сын быў са мною! Толькi Эрнэст наглядаў за iм пiльна. Хлопчык вярнуўся ў свой калеж, адкуль мне б яго не аддалi...

Мэгрэ ведаў усё гэта. Але цяпер ён лепш разумеў тую нябачную барацьбу, якая пачалася памiж стрыечнымi братамi.

Барацьбу не толькi памiж iмi двума, але i супраць яго, Мэгрэ!

Нельга было дапусцiць, каб у гэтую гiсторыю ўмяшалася палiцыя! Нi адзiн, нi другi не мог сказаць праўду!

- Я прыйшоў сюды на 'Сэн-Мiшэлi'...

- Ведаю! I вы паслалi Вялiкага Луi да мэра...

Раймон мiжволi ўсмiхнуўся - камiсар расказваў за яго.

- Раз'юшаны Луi спагнаў на iм усю сваю злосць за ўсё тое, што яму прыйшлося зведаць у жыццi... I ён мог лупцаваць мэра, не баючыся, што той паклiча на дапамогу... Вось i адвёў душу!..Урэшце ён вымусiў яго напiсаць лiст, у якiм дазваляў вам забраць хлопчыка з калежа...

- Але... Я хаваўся за вiлаю, а ваш калега вiсеў у мяне лiтаральна на пятах... Вялiкi Луi пакiнуў лiст у дамоўленым месцы, а я перахiтрыў вашага памочнiка... Узяў ровар... У Кане купiў машыну... Трэба было спяшацца... Пакуль я ехаў забiраць сына, Луi заставаўся ў мэра, каб не даць яму адмянiць якiм-небудзь чынам тое, што ён напiсаў у лiсце... Дарэмна, бо Эрнэст паспеў ужо выправiць па дзiця Элен... Вы загадалi затрымаць мяне... Барацьба скончылася... Яе немагчыма было працягваць: вы ж так упарта iмкнулiся дакапацца да праўды... Заставалася толькi ўцячы... Калi б мы засталiся, вы б непазбежна ўсё разгадалi... Адсюль i падзеi апошняй ночы... Але няўдачы не адставалi ад нас... Шхуна села на мель... Мы з вялiкай цяжкасцю дабралiся да берага, а я згубiў пры гэтым на наша няшчасце кашалёк... Без грошай!.. I жандары на хвасце!.. Заставалася адно: тэлефанаваць Элен i прасiць у яе некалькi тысяч франкаў, каб мы маглi дабрацца ўчацвярых да мяжы... У Нарвегii я мог бы аплацiць сябрам усё, што яны страцiлi праз мяне... Элен прыехала адразу ж... Але i вы таксама! Вы ўвесь час паўставалi на нашай дарозе. Упарта дамагалiся разгадаць праўду, а мы вам нiчога не маглi сказаць. Не мог жа я крыкнуць вам, што праз вас могуць здарыцца новыя няшчасцi!..

Раптам у вачах у яго прамiльгнула трывога. Перамянiўшы голас, ён спытаў:

- Скажыце, Эрнэст напраўду скончыў жыццё самагубствам?

А што, калi яго падманулi, каб прымусiць гаварыць?

- Калi зразумеў, што праўды не схаваць... А ўцямiў ён гэта, калi я арыштаваў вас... Ён здагадаўся, што я пайшоў на арышт толькi дзеля таго, каб даць яму час падумаць...

Дайшоўшы да пiрса, яны спынiлiся. Перад iмi паволi праходзiў 'Сэн-Мiшэль'. З гордасцю круцячы штурвалам, шхуну вёў нейкi стары рыбак.

Тут нехта падбег да натоўпу на пiрсе, адштурхнуў аднаго, другога i ўскочыў на палубу шхуны.

Вялiкi Луi!

Ён уцёк ад жандараў, сарваў кайданкi! Адштурхнуўшы рыбака, Луi схапiў руль у свае рукi.

- Цiшэй, няхай на вас!.. Шхуну загубiце! - з усяе сiлы крыкнуў ён матросам з буксiра.

- А астатнiя двое? - спытаўся Мэгрэ ў Раймона.

- Сёння ранiцай вы былi за метр ад iх. Яны абодва схавалiся ў пунi ў старой сялянкi...

Люка, прадзiраючыся праз натоўп, наблiжаўся да Мэгрэ. На твары ў яго было здзiўленне: не чакаў ён убачыць тут побач з камiсарам Марцiно.

- Вы ведаеце, мы iх узялi!..

- Каго?

- Ланэка i Сэлестэна...

- Яны тут?

- Жандары з Дзiў толькi што даставiлi.

- Ну, дык скажы, каб iх выпусцiлi. I няхай абодва iдуць у порт...

Насупраць iх бачны быў дом капiтана Жарыса i сад, у якiм у начную буру зляцелi з ружаў апошнiя пялёсткi. За фiранкаю - постаць Жулi. Убачыўшы на палубе брата, яна не паверыла вачам.

Каля шлюза партавiкi сабралiся вакол капiтана Дэлькура.

- Ну i намучыўся ж я праз iх цьмяныя адказы! - уздыхнуў Мэгрэ, кiўнуўшы на маракоў.

Раймон усмiхнуўся:

- Гэта ж маракi!

- Я ўжо ведаю, што гэта за людзi. Не любяць яны, калi сухапутныя тыпы, як я, лезуць у iх справы!

Пальцам ён умiнаў тытунь у сваёй люльцы. Запалiўшы, спытаўся:

- Што iм сказаць?..

Эрнэст Гранмэзон быў мёртвы. Цi трэба казаць гэтым людзям, што забойца ён?

- Можна было б, - пачаў быў Раймон...

- Не ведаю! Скажу, вiдаць, што нейкая даўняя гiсторыя. Адзiн замежны марак адпомсцiў i ўцёк...

Маракi з буксiра паволi iшлi ў шынок i знакамi клiкалi шлюзаўшчыкоў.

А Вялiкi Луi iмклiва крочыў то ўзад, то ўперад па шхуне, абмацваючы ўсё, што траплялася пад руку, - гледзячы на яго, камiсар мiжволi прыгадаў сабаку, якi, вярнуўшыся дадому, радасны, хоча пераканацца, што

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×