Я раскажу табе пра гэта, Паслухай лепш.

4

Моцна ўмерзла зямля. Лёд пакрыў нарачанскія плёсы. Зімы яшчэ не было. Той год да каляд Цягнулася чорная восень. Пагуляць пад гармонь Моладзь, помню, прыйшла на забаву. Мы — мужчыны, ў кутку Гаварылі пра тонь, Гаварылі пра розныя справы. Потым з гміны прыйшоў, Уваліўся наш солтыс Цяцера I паперы прынёс. З дзесятак галоў Схілілася ўміг над паперай. Бачым: на рыбакоў Брэшуць. Солтыса думалі ўдарыць. Толькі ў час, гад, уцёк. Следам шум галасоў Нашых разбушаваўся, як Нарач. Аж хісталася столь, — Гул узняўся у хаце батрацкай: — Хай спрабуюць узяць! — Знойдзем пешню ці кол На паноў сярод снасцяў рыбацкіх!.. • • • • • • • • • • • • • • • • • • Ды пара мне ўжо спаць. Старасць, бачыш, і сілу падважыць. Ахочаш паслухаць далей, — Табе расказаць — Тацяна не горай раскажа…

Тацяна

А сам адкуль?

Незнаёмы

Іду здалёку… Дзе зараблю сабе начлег, А дзе і так, зайшоўшы ў вёску, Перачакаю слоту, снег. Нямала так прайшоў дарог я I ўдзень, і ўноч пад шэпат зор. Часамі скутымі рукамі Абняць хацеў палёў прастор…

Тацяна

Ты вязнем быў? Ідзеш з астрога? Дамоў спяшаешся спачыць?

Незнаёмы

Іду знаёмаю дарогай Дамоў, ды толькі не спачыць: Іду будзіць мястэчкі, вёскі. Пара ўжо косы адвастрыць, Каб да касьбы ўжо недалёкай Змаглі мы выйсці да зары, Змаглі на чорных скібах грунту Нядолі межы зараўняць I з новай песняй, з песняй бунту Сваёй свабоды дзень спаткаць.
Вы читаете Нарач
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×