Частка другая

І

Нямала зор Апала ў Нарач Шэрай восенню, Шмат згасла іх Начамі цёмнымі, глыбокімі, Нат вецер іх Усіх не можа вылавіць Ні невадам густым, Ні падвалокамі. Нямала песняў Адцвітае шэрай восенню, Заносяць зімы іх Завеямі марознымі, Нямала песняў, Што рассеялі па свеце мы, Ўдаль ідучы Шляхамі чорнымі, астрожнымі. Але час прыйдзе, — Яны узыдуць, яны збудзяцца, Зазвоняць нашымі барознамі, Разорамі, I зашумяць яны Прасторамі бязмежнымі, I засінеюць яны хвалямі Азёрнымі.

2

Думы шэрыя Тацяніны нявесела На бярозах прыдарожных ноч развесіла. «У людзей палосы роўныя, шырокія, I ляны растуць густыя і высокія. Ткуць дзяўчаты з іх палотны і настольнікі, Вышываючы у краскі, ў ясны зоранькі. А ў мяне ж, батрачкі, зрэб'е ды анучанькі I ад працы ад мазольнай баляць ручанькі. Толькі, кажуць людзі, бровы маю чорныя, Бровы чорныя і сэрца непакорнае, Сэрца, што ніяк забыць не можа многага: Ноч і провады ў дарогу незнаёмага. Дзе ён з думамі сваімі неспакойнымі, Дзе завеянымі ходзіць ён дарогамі?..» А за вокнамі кудлатая мяцеліца Белай пенай, белай хмарай звонка сцелецца.

З

Сымон

Тацяна!

Тацяна

Што?

Сымон

Іванаў бацька Пытаўся ўчора, як жывецца. Дні неспакойныя насталі — Ўсё больш трывог на белым свеце. Казаў, жаніць задумаў сына. Казаў, без гаспадыні блага. Каб добрую знайшоў дзяўчыну, Узяў бы ў хату без пасагу.
Вы читаете Нарач
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×