Тацяна

Дзяўчат нямала, свет вялікі…

Сымон

Яно-то праўда. Толькі хата У нас згніла і пастарэла, Ды мы нядужы, небагаты. Адно што ёсць, вясло ды сетка, Рызман стары, вузкі палетак. Нясоладка жыць вечна гэтак… Пайшла… I слухаць нат не хоча. На вёсцы сёння вечарына. I вецер затрубіў з паўночы Над возерам бурлівым, сінім…

4

Заіграла скрыпка Гулкім пералівам, Як вясна іграе, як пяе жняя, Як у чыстым полі, каласістай грывай Да зямлі прыпаўшы, плача сіратліва Паласа стаптаная мая. За лявунняй-скрыпкай Заіграў гармонік, Загулі чмялямі тэнары, басы, Ўдарылі ў падлогу, ў сцены з хвояў гонкіх, У бары, ў гушчары, ў струны сосен звонкіх Снежнаю завеяй галасы. А у гэту буру Бліскавіц, вясёлак Гром цымбалаў кінуў п'яны музыкант. I ў адказ на гром той, яркі і вясёлы, Віхрам закружыўся збуджаны пасёлак, Вербы, зоры, серп маладзіка.

5

Iван

Хадзі, Тацяна, пагуляем! Што музыкантам загадаць? Глядзі, як сёння закіпела, На месцы цяжка устаяць.

Тацяна

Ты п'яны, не смяшы людзей ты. Лепш адчапіся і не лезь. Пайшоў бы з вечарыны гэтай, Ў запечку выспаўся б ты лепш. «Ходзе вецер ашалелы. I калыша трыснікі. Досыць рыбакі цярпелі, Галадалі рыбакі! То не хвалі зашумелі Ад вясняных ад вятроў, — Нарачанскія арцелі Выплывалі на палоў. То не ў лесе стогнуць сосны, Не шуміць зялены бор, — Гэта нашы рэжуць вёслы Хваль успенены прастор. Эх ты, доля, доля-гора, Эх, рыбацкая зямля!»
Вы читаете Нарач
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×