З-за кратаў жалезных, з астрогаў Прынёс вам прывет. Ад тых, што вас больш не пабачаць, Ад тых, што прыйдуць грамадой У сонечны час, у гарачы, Шчаслівай вяснянай парой.

Частка трэцяя

І

Насустрач дарога Далёка, далёка, Аж за небасхілы Струною лягла. Нявесела ў полі Блукаць адзінокім Па сцежках завеяных, Гурбах высокіх Брысці ад сяла Да сяла. • • • • • • • • • • • • • • • • — Адкуль, брат, здалёку? — Здалёку, таварыш… Здаецца, ці не сустракаліся мы. Адзе? — не прыпомню. Махоркі не маеш? Хоць рукі пагрэць бы ад сцюжы зімы. — І я цябе бачыў… Ці не на Лукішках? Эх, краты, як хутка змяняюць людзей! Нат я ледзь пазнаў цябе, Браце мой Грышка, З кім столькі астрожных дзён Разам сядзеў! Даўно ты на волі? — Вясною год будзе. Вярнуўся дамоў — Нідвара ні кала. Сястра з меншым братам, Вясковыя людзі Казалі, На службу пайшла. Прыйшлі прывітацца Суседзі-сяляне. «Што ж, — кажуць, — Дакуль яшчэ будзем чакаць? Ці чуў, што бунтуюцца наднарачане? Не нам жа ад іх адставаць». I мы на паноў узняліся нанова. Ды сілы ў нас мала было. I мусіў я ноччу Глухой, вераснёвай Пакінуць і хату сваю, I сяло. Прыплёўся, як бачыш, У гэту старонку, Да гэтых галодных азёр, Рыбакоў… А ты што раскажаш Пра Гродна і Вронкі, Пра Вільню, Пра нашых сяброў?.. — Што ж, вестак нямала, Іхцэлыахапак… Сустрэнемся, можа, Яшчэ мы з табой На гэтых шляхах, На бясконцых этапах Шчасліваю, лепшай парой. • • • • • • • • • • • • • • • • • •
Вы читаете Нарач
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×