сорак дзевяць, што ў сучаснага чалавека бяздзейнiчаюць, як, напрыклад, размешчанае на патылiцы трэцяе, празорлiвае вока.

Са значна большай сур'ёзнасцю я чытаў пра астральны, альбо тонкi свет, у якiм таксама, уадначас з прысутнасцю ў свеце фiзiчным, працякае чалавечае жыццё.

Дапусцiўшы, што я сплю, iначай кажучы, знаходжуся ў тонкiм свеце, я атрымлiваў шанец спрытна растлумачыць сiтуацыю. Але ж маё жыццё цякло ў свеце рэальным i адчувальным кожную хвiлiну - з менскай ускраiнай, з вечна нецвярозым Лёнем, са смакам вiна, з аксамiтам Наташынага цела... i з пахам ментолавых цыгарэтаў...

Тысячу разоў меў рацыю фiлосаф, што, даючы вызначэнне чалавеку, назваў яго iстотаю, якая да ўсяго прывыкае. Абстрагаваўшыся ад гэтага паху, я сказаў бы, што жыццё ў кастрычнiку вярнулася ў звыклае рэчышча. Мне ўдалося закончыць адно апавяданне i накiдаць эскiз другога. Пра не азмрочаную радасць спатканняў з Наташаю я ўжо згадваў.

Правёўшы сяброўку на тралейбус, я выбiраў такi зваротны маршрут, каб трымаць на воку сваё вакно, аднак нiчога падазронага нi разу не заўважыў. Спыняючыся на пляцоўцы памiж другiм i трэцiм паверхамi, а потым каля кватэры, я ператвараўся ў слых, ды нiякiх мелодыяў цi iншых гукаў з-за маiх дзвярэй не даносiлася. Зрэдку пах дыму ў кватэры меў большую насычанасць, чым тады, калi я выкурваў абавязковую цыгарэту перад адыходам. У такiм разе, распрануўшыся, я даставаў з пачка яшчэ адну. Аднак выпадалi вечары, калi ў гэтым не было нiякае неабходнасцi, i ўва мне мацнеў голас, якi пераконваў, што грудкi попелу ў вачнiцах у аднарогага чорта, гэтаксама як уключаны не маёй рукою вентылятар, ценi за матавым шклом i ўсё астатняе, калi i не прымроiлася мне, дык адплыло ў невараць. Здаралася, я толькi прыслухоўваўся да супакойлiвага голасу, а здаралася - з ахвотаю браўся дапамагаць яму, успамiнаючы просценькую параду Дэйла Карнэгi: пасадзiце непрыемнасцi ў купэ i адпраўце цягнiк ва ўчарашнi дзень.

Я занатоўваю дэталi так падрабязна, бо хачу - гэта ўяўляецца мне вельмi iстотным - намаляваць як мага дакладнейшы 'партрэт' свайго тагачаснага псiхiчнага стану.

Кастрычнiк стаяў пагодлiвы i прыгожы. Мой унутраны ландшафт вярнуў сабе раўнавагу, i эксперыменты працягвалiся ўжо пераважна па iнерцыi. Я навучыўся на далёкiх подступах блакаваць няўтульную думку, што хтосьцi паралельна ставiць доследы нада мною i што мае ўласныя эксперыменты - толькi запланаваная частка ягоных, падпарадкаваных свайму рытму i свайму строгаму графiку.

Здаецца, я пiсаў, што перыяд эксперыментаў завяршыўся першым сном, якi не быў у поўным сэнсе падарожжам. Згадзiцеся, гучыць настолькi ж няўцямна, як i велягурыста. Эксперыменты падразумяваюць канкрэтыку i матэрыяльныя доказы, таму ўношу ўдакладненне: той перыяд завяршыўся недакуркамi са слядамi памады.

Зноў была пятнiца, дзень, калi мы з Наташаю належалi адно аднаму даўжэй, чым звычайна. Ад ранiцы церусiў дождж - надвор'е, якое яна любiла болей за любое iншае. Нам з ёю нiколi не бывала сумна нi за сталом, нi ў пасцелi, але ў дажджлiвыя днi мы, дзякуючы Наташы, як быццам пiлi ўсё з поўных келiхаў. Яе фантазiя абавязкова нараджала што-небудзь незвычайнае на кухнi. Яшчэ больш пiкантныя стравы падавалiся ў ложак, якi ў дождж мая сяброўка залiшне рамантычна называла каравелай.

Таго дня наш карабель пад акампанемент кропляў на падваконнi плыў наперад пад усiмi ветразямi...

Мы выбавiлiся з дому каля дзевятай гадзiны, але па дарозе пачалi пад парасонам цалавацца i, не згаворваючыся, павярнулi назад. Я трымаў Наташу за руку, глядзеў на мокрае цёмна-бурштынавае лiсцё пад нагамi i ўпершыню думаў, што ў нас з ёю ўсё можа атрымацца i тады, калi мне не трэба будзе праводзiць яе ўвечары на тралейбус.

У калiдоры мы, быццам сустрэлiся пасля доўгай ростанi, проста задыхнулiся ў пацалунку.

Я ўпэўнены: наша фiзiчная iпастась, самi чалавечыя целы, таксама надзеленыя дарам прадбачання i прадчування i бываюць чуйнейшымi за душы. У той вечар душы залагоджана драмалi, а целы... Целы, чуючы блiзкае расстанне, кiнулiся развiтвацца.

Наташа, сяброўка мая, ты не прачытаеш гэтых старонак, аднак, калi ўсё ж прычынiцца неверагоднае, ведай, што, як мы другi раз iшлi на прыпынак, iшлi, забыўшы парасонку, хутка, быццам уцякаючы, i я стараўся думаць, што ў цябе на твары не слёзы, а дажджавыя кроплi, у тыя хвiлiны ты не пачула ад мяне нiводнага хлуслiвага слова. Гэта праўда, нi з кiм да цябе я не адчуваў сябе настолькi мужчынам i настолькi самiм сабою...

Але праўда i тое, што здарылася, калi мы запалiлi святло.

Наташа паднялася з ложка i прайшлася па пакоi ва ўсёй раскошы свайго жаночага хараства.

На вiшнёвым кiлiме стаялi шклянкi, недапiтая зялёная бутэлька i попелка. Наташа перанесла шклянкi на пiсьмовы стол i вярнулася па чорта з адбiтым рогам. Я працягваў любавацца ёю i тады, калi яна, паставiўшы поўную недакуркаў попелку на край стальнiцы, павярнулася да мяне з нязвычна разгубленым тварам.

- Можна ў цябе запытацца? - Яе голас вiбраваў, як струна.

Я сеў.

- Ты фарбуеш вусны?

- Не разумею... - Надышла мая чарга разгубiцца.

- Тады адкажы, што гэта такое?

Яна выбрала некалькi недакуркаў, паклала iх на далонь i, як бы нечага баючыся, наблiзiлася да мяне.

Гэта былi пяць цi шэсць скураных ледзьве напалову або адразу патушаных цыгарэтаў 'Рiеrе Саrdin' з трыма тонкiмi - параю залатых i пасярэдзiне iх зялёным - абадкамi, каля якiх густа пунсавелi сляды памады.

Я адчуў поўную бездапаможнасць.

- Зараз я табе ўсё растлумачу...

Я памкнуўся злавiць Наташу за руку, лiхаманкава вырашаючы, з чаго пачаць з Шапэна, з ментолавага паху, з ценяў за дзвярыма? - i да карэньчыкаў валасоў ненавiдзячы сябе за тое, што маўчаў пра гэта раней.

Наташа вырвала руку i спяшаючыся, рыўкамi апраналася.

- Не трэба мяне праводзiць! - выкрыкнула яна ў калiдоры.

Мы iшлi пад касымi струменямi дажджу, i я гаварыў пра яе голас, пра тое, што ў мяне нiкога, апроч яе, няма, што ў панядзелак буду чакаць яе званка, але ўвесь гэты час мяне не адпускала сцiшнаватая думка аб тым, што цi хто чакае мяне дома.

'Прэлюдыю ў кропельках' я пачуў на другiм паверсе.

Каб паставiць побач з пляшкай каньяку не адзiн, а два кiлiшкi, мне не хапiла зусiм мала. Шыва ляжаў на стале ў такой паставе, нiбы яго толькi што разглядвалi i ўжо не мелi часу вярнуць на палiцу. Выключыць прайгравальнiк паспелi, але ў попелцы дымела непатушаная цыгарэта. Усё сведчыла, што кватэру пакiнулi за некалькi секунд да майго прыходу, не выключана, што ў той момант, калi я ўстаўляў у замочную шчылiну ключ.

Цяпер я быў канчаткова перакананы: гэта былi не госцi i не госць, а госця.

Так, яна безумоўна была жанчынаю, прычым маладой, аб чым казалi не столькi яркая памада на цыгарэтавых фiльтрах i ўпершыню дамяшаны да ментолавага дыму тонкi водар дарагой парфумы, як прысутнасць у паветры чагосьцi iстотнейшага за самыя вытанчаныя духi. Паспрабую канкрэтызаваць... У паветры, у самiх яго малекулах, была, як пасля iмклiвай летняй навальнiцы, разлiтая непаўторна лёгкая азонавая свежасць.

Я зрабiў добры глыток каньяку i пацiкавiўся ў бажка, чыя рука трымала яго пяць хвiлiнаў таму. Шыва зразумеў нявымаўленае ўголас пытанне i паказаў рачынымi вачамi на лiмонавы том Акутагавы.

Сумневы развеялiся: на дзiцячым малюнку было маё вакно.

ГЭТА НЕ МОЖА

БОЛЬШ ПРАЦЯГВАЦЦА

НЕ МОЖА

- крычалi буйныя лiтары-крывулi.

Я пiў каньяк, курыў цыгарэту за цыгарэтай i, не п'янеючы, адчуваў, што скупа адпушчаная мне перадышка скончылася: трэба рыхтавацца да нечага новага i не распускаць нервы, як мой невядомы папярэднiк, чыя дрыготкая рука вывела гэтыя сем роспачных слоў i, вiдаць невыпадкова, знайшла для iх

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×