сярэдзiну, згодна з пажаданьнем, дамо высьцiлку з чырвонага або жоўтага кажушка, потым яшчэ адны чаравiкi на горныя экскурсii i адны зусiм простыя на шпацыры па лугох, з чырвонымi наскамi i белай высьцiлкай, або шаўро з высокай абшыўкай i зялёнымi лякаванымi наскамi, паеду ў Вену, у фiрму 'Салямандра', у той цэнтар абутковага сьвету, што мае пяць паверхаў, паеду туды па лякi Майцэн, кiтавыя i так далiкатныя, як шчочкi прыгажунi, цэнтар абутковага сьвету гэта фiрма 'Салямандра' з салямандрай на знаку, тым часам як фiрма 'Мэрцэдэс' мела на знаку малпу, на шкляных палiцах чаравiкi, вырабленыя цудоўнымi чалавечымi рукамi, кожны паверх асьветлены iншым колерам, граф Зэлiкоўскi зiмою прыляцеў на вучэньнi на жарабцу, нiбыта на самалёце-зьнiшчальнiку, на вусах iней, конская грыва таксама сам iней, граф быў вядомы сваёй жорсткасьцю й грубасьцю, адна баба ў мяне запыталася, дзе служыць ейны сын, бо яна прынесла яму пiражкоў, а тут нарваўся граф Зэлiкоўскi на жарабцу i як рыкне па-польску, не гадай з бабамi, скурвысыну! сьцебануў мяне прутам i паскакаў на сваiм жарабцы проста на бабу на дваццацiградусным марозе, я стаяў на варце, было мне даваццаць адзiн год, а ў сабе я меў столькi энэргii, што ёю можна было б асьвятляць Прагу з тыдзень часу, яшчэ й сёньня чорт мяне падпорвае, калi бачу тую заруку шлюбнага шчасьця, дароднае жаночае цела, сокалы тады завiлi мае валасы, пазычылi мне сокальскую апратку, на лузе поўна сокалаў, на дрэвах павяваюць сьцягi, а на мяне глядзяць як на прэзыдэнта, шэраг сiвакоў, за iм шэраг каштанавых коней, дзьве красунi парвалi сабе блюзкi, пабiўшыся з-за мяне, але я ўжо быў начытаўся ў творы спадара Батысты, што чалавек, у якога няма нiчога сьвятога, больш схiльны да грэху i што адных жанчын цягне да каханьня, iншых да грошай, а яшчэ iншых да аднаго й другога, некаторых да разбэшчанасьцi, а нават вычварэнстваў, iншых да мастакоў, да замужжа, але гэта павiнна быць так, як навучае майстра Ян Гус, дзеўка, не падавай нагi кавалеру, пакуль ня ўведаеш, хто ён, найлепш прытрымлiвацца гэтых запаветных слоў, таму iндусы маюць у царкве быка i яму пакланяюцца, Сыбiла, тая, што прадказала сьмерць Госпада Iсуса, пабаялася йсьцi кладкай церазь Ярдан i пакланiлася таму кедраваму дрэву, а яе сяброўкi запыталiся, чаму яна ня йдзе далей? а яна адказала iм, што калiсьцi з тае кладкi будзе крыж, таму яна лепш пойдзе цераз тую ваду басанож, з сукенкай у жменi, а да тае кладкi быў ужо прыпiсаны той крыж i Сыбiла ведала, што прыйдзе Хрыстос i будзе вучыць людзей, што яны браты, такая была разумнiца, той самай пароды, што сьвяты Вацлаў, якi з такой радасьцю пеставаў вiнаграднiк i езьдзiў у белым радне на сiвым жарабцу i раздаваў грошы бедным як нейкi райсабес, кiтайцы зноў жа вераць у бога сiлы i каханьня, таму iхны бог мае ў носе пазалочанае колца i пашчу як акула, гэткi пазалочаны пузач, ажно жах бярэ, затое чорныя збольшага паэты, яны вераць толькi ў тое, дзе што можна зжэрцi, i верашчаць i скачуць, а iхны кароль сядзiць голы на троне i трымае вiлы ў руцэ, а iхная каралева мае на сабе толькi такi ашмотак, каб ёй мухi на пашпарт не сядалi, а калi ў iх хто памрэ, дык адну палову хаваюць, а другую гамаюць, так што спадар падарожнiк Голуб уцякаў ад iх на ровары, а жыхары Агнявой Зямлi, батакуты, арабэлы i матабэлы беглi за iм, але хоць i мелi добрыя лёгкiя, не далi рады яго дагнаць, толькi крычалi спадару падарожнiку, чалавек на вужацы! а раварысты гналi да Варшавы i выйграў нейкi Круляк, дваццаць два гады, роўна столькi было i мне, калi я стаяў у Прасьцееве перад фiрмай Вайнлiха, дворскага пастаўнiка, якi меў над уваходам арла, жыдок, залатое пэнснэ, выстраены й напарфумаваны, насiў кнiгу i смалiў кубанскую цыгару, як бы вы прыйшлi на ўнiвэрсытэт, два ягоныя заступнiкi, Фогл i Вэрцбэргэр, таксама напарфумаваныя як акадэмiкi, а я стаяў перад iмi як перад лавай прысяжных з парай чаравiкаў у руцэ на паказ, а Вайнлiх пытаецца, вы самi шылi гэтыя чаравiкi? а колькi тузiнаў можаце мне зрабiць за тыдзень? я адказаў, што два тузiны, дык мяне адразу павiншавалi, адразу мне далi бэргштайг, шаўро i бокс i падганялi, хутчэй, а то яшчэ спозьнiцеся на цягнiк, i я адыходзiў як Мантгомэры, той сьцiплы герой з-пад Тобруку, гэта велiзарны гонар рабiць у дворскага пастаўнiка, гэта тое самае, што сёньня працаваць з кавалерам Ордэна Працоўнага Чырвонага Сьцягу, дворскi пастаўнiк меў мэдалi i на шыльдзе арла з распасьцёртымi крыламi, Кафка i Дворжак шылi для кайзэра строi й боты, а таксама для эрцгерцага, спэцыялiстам па вяндлiнах быў Выметал i Попелка, у вiтрыне адныя кумпякi сярод яловых галiнак i аспарагусу, адзiн мой камарад быў майстар па фраках, я запрасiў ягонага брата да нас, каб адпачыў на ўлоньнi прыроды, але ён так нажлукцiўся сьлiвавiцы, што мы мусiлi яго адмочваць у масьлёнцы, каб не памёр, дык ён рабiў у дворскага пастаўнiка Кафкi, якi меў у гербе зялёныя нагавiцы i залатыя мэдалi, генэрал фон Вухерэр замовiў у яго ясна-блакiтны мундзiр на Божае Цела, але залаты каўнер яму муляў, дык прышла яго жонка, генэралiха, каровiшча як Марыя Тэрэза, а стары Кафка, нэрвовы як кампазытар, хапiў яе i, цягаючы яе па вiтальнi, крычаў, калi гэта пасавала тысячам iншых, дык мусiць пасаваць i вашаму фраеру! таму во бачыце, я часта хаджу на могiлкi, дзе маладыя людзi, замест каб працаваць, дрэмлюць сабе пад крыжамi, а я тут пры сваiх сямiдзесяцi гадох гарэзую з вамi як кайзэр з Шратавай, а яшчэ мяркую зрабiць вам чырвоныя лякаваныя чаравiчкi, як для сястры доктара Карафiята, якая была прыгажуняй, толькi мела шкляное вока, ня надта прыемная справа, бо ня ведаеш, што яна з тым вокам счаўпе, адзiн шапачнiк з Прасьцеява мне распавядаў, што быў з такой адной у кiно, а яна раптам кашлянула i вока ў яе выпала, дык ў перапынку мусiлi яго шукаць мiж крэсламi, а калi знайшлi, яна выцерла яго, прыўзьняла павеку i шусь! маргнула раз-другi i ўсё на месцы, шавецтва гэта вам усё роўна што пякарства, якога вучыўся мой брат Адольф, гэта ўмельства саджаць далiкатнае печыва ў печ, пяшчотна на лапаце, як быццам вы гуляеце ў бiльярд, пры рагалiках на стале нельга сьлiнiць пальцаў, калi б гэта ўбачыў кантралёр, дык зараз бы даў поўху, а калi пекар iдзе пасцаць, дык потым мусiць памыць рукi, тым часам як у шавецтве можна нават калупацца ў носе, а такi мясьнiк таксама мусiць зважаць на чысьцiню, у нашым узводзе быў мясьнiк Коцурак Мiласлаў, яму нарываў палец, дык ён яго забiнтаваў, а калi рыхтаваў начынку для кiлбасак, той бiнт аб'ехаў i ўпаў у начынку, але ён меў надзею, што тая кiлбаска зь бiнтам дастанецца якому жаўнеру, дык не дурыў сабе галавы, аднак жа, панна, якi сюрпрыз! тая кiлбаска дасталася ягонаму штабс-лекару, есьць сабе трэцюю кiлбаску, раскройвае яе, а там бiнт! званiтаваў на месцы i адразу паслаў таго Коцурка Мiласлава на фронт, але той мясьнiк замест каб палегчы, наадварот, адзначыўся i дастаў ордэны за мужнасьць, нейкi час i я вазiў аднаму мясьнiку зьвязаныя козы на тачцы, два казьляняткi скакалi вакол мяне, тая каза лiзала мне рукi, i так я сядзеў у полi на тачцы, казьляняткi лiзалi мне рукi, а я плакаў, ну бо якая зь мясьнiка роўня мне, прыхiльнiку эўрапейскага рэнэсансу, дык плюнуў я на шавецтва, бо ўвесь час маеш пры iм аддушаны страўнiк i баiсься, каб не парэзацца нажом, вывучыўся на саладоўнiка i пайшоў у вандроўку па Вугоршчыне, ах, у Шапроне ёсьць выдатны бровар, чырвоны будынак зь белай аблiцоўкай, зялёныя вокны як у Тыролi i ўсё выкладзенае кахлiкамi, ля кожнага вакна жалезныя драбiнкi, каб пажарнiкi на выпадак пажару маглi па iх падымацца ўгору i спускацца ўнiз, як малпы ў Дрэздэне, а Будапэшт гэта дзiва, адна вулiца белая з чырвонымi вокнамi, другая ўся зялёная з жоўтымi вокнамi, вулiцы блакiтныя, залатыя i рабыя, а падчас вайны хлеб там быў белы як пiрог, Горты, той адмiрал, загадаў пастраляць матросаў, якiмi камандаваў Матоўшак, завязалi тым няшчасьнiкам вочы, бо гэта быў бунт або iнакш Mauterei, на пiва, панна, ячмень павiнен быць нязмоклы i непрарослы, трэба яго правеяць i найперш намачыць на верхнiм ярусе ў летняй вадзе, потым даць нанiз на ток i пералапацiць, значыць, перасыпаць драўлянай лапатай або iнакш Wohlgemut'ам, потым ён сушыцца ў саладзiльнi, а вагонь iдзе пад сподам, далей солад падае ў барабаны i шчоткi, асобна падае квет, гэта парасткi, а асобна солад, тым кветам добра кармiць валоў, солад бывае мюнхенскi для цёмнага пiва i пльзэнскi для сьветлага пiва, солад вараць у варыльнi некалькi гадзiн, растаўкаюць яго на тры заторы, каб было больш Zuckerstoff'у, потым дадаюць хмелю, каб пiва набрала горычы, потым выпускаць у брадзiльню, у кадзi, i дадаюць пiўныя дрожджы, звычайнае пiва бродзiць месяц, ляжак, або вытрыманае пiва, тры месяцы, добрая ў мяне памяць, праўда? мала ў каго на сьвеце такая, ляжак прыпраўляюць да смаку, значыць, пакуль пiва разьлiюць у гекталiтры або ў кухлi, зьбiраюць у бляшанку тую гушчу, тыя дрожджы, i далiваюць патрошку ў кожную бочку, дзякуючы iм пiва потым мае тую iскрынку, або гранат, мюнхенскае пiва вылежваецца нават i паўгоду, а калi першы раз адшпунтоўваюць бочку, дык на гэта прыходзiць паглядзець i скаштаваць сам прэзыдэнт, адна швачка, на прозьвiшча Гулякава, калi я раiў ёй наконт палавой гiгiены, а потым вучыў, што найважнейшая справа запаўняць прагалы, гэта значыць, зрабiць нешта iншае, чымся было дагэтуль, дык тая швачка адразу захацела, каб я зь ёю пайшоў у лес i запоўнiў ейны прагал, але я ёй сказаў, што гэта можа зрабiць кожны дурань, а вось штука ў тым, каб зрабiць тое, чаго яшчэ няма, жанкi як што дык адразу гатовыя, у рэстаране падчас гулянкi карчмар мне скардзiўся, што госьцi сьцiраюць з тацы ягоныя рыскi, колькi выпiлi кухляў, а была тады са мною адна прыгажуня, якая сказала, панове, я маю рыску, якая так лёгка не сьцiраецца, вядома, некаторыя гатункi пiва ляжаць у смалаваных бочках i паўгоду, салодзенькi портэр з Пардубiцаў мае васямнаццаць градусаў, роўна столькi, колькi сёньня мае 'Сэнатар' з Нусьляў, 'Цмок' з Брна мае чатырнаццаць градусаў, роўна як 'Спэцыял' з Бранiцаў або 'Крыстал' з Будзяёвiцаў, ах, панна, тыя п'янюшчыя гранаты, тыя горкiя гатункi з Пльзьня, 'Кардынал' i салодкае пiва 'Ў Флекаў' або 'Ў Тамаша', бяда якраз у тым, што прагрэс
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×