гэта казаць; у яе наогул - усё проста i лёгка: любiш - не любiш; а я - не такая простая. Перш за ўсё, у мяне ёсць свае звычкi, я да яго прызвычаiлася, дый потым - ён мне падабаецца, ён мой муж. Як бы мне хацелася яе пабiць, мне заўсёды карцiць зрабiць ён балюча, таму што яна тлустая'. Гэта было б злачынства... 'Яна тады падняла руку, i я ўбачыла яе падпаху; мне заўжды падабаецца, калi на ёй нешта без рукавоў, каб рукi былi голыя'. Падпаха. Яна разявiлася, як рот, i Люлю ўбачыла шызае, трошкi пакамячанае зморшчынкамi цела, пакрытае кучаравенькiмi валосiкамi, падобнымi да завiтай прычоскi. П'ер называе яе 'пухлявенькая Мiнерва', ёй гэтая мянушка страшэнна не падабаецца'. Люлю ўсмiхнулася, прыгадаўшы свайго малодшага брацiка, Рабэра, - як ён аднойчы спытаў, убачыўшы яе ў камбiнацыi: 'Чаму ў цябе валасы пад рукамi?' - а яна яму адказала: 'Гэта такая хвароба'. Яна любiла апранацца перад брацiкам, бо ў яго заўсёды ўзнiкалi забаўныя думкi. 'Цiкава, i дзе ён iх толькi знаходзiць?' Ён перабiраў усе Люлюiны рэчы, клапатлiва складаў сукенкi, у яго такiя спрытныя рукi, пазней з яго выйдзе вялiкi кравец. 'А што, цудоўнае рамяство, а я буду яму маляваць тканiны. Забаўна ўсё-такi, каб дзiцё марыла зрабiцца краўцом; каб я была хлопец, дык я, напэўна, хацела б быць даследчыкам цi акторам, але ўжо не краўцом; але ён заўсёды быў летуценнiк, не надта гаваркi, нешта думае ўвесь час сваё; а я хацела б быць мнiшкай - каб хадзiць i збiраць ахвяраваннi па розных прыгожых маёнтках. Я адчуваю, як вочы ў мяне мякчэюць i ўсё цела таксама, зараз засну. Уяўляю сабе мой прыгожы бледны твар пад вялiкiм каптуром, вось калi б у мяне быў далiкатны i добра выхаваны выгляд. Я ўваходзiла б у сотнi цёмных перадпакояў. Але пакаёўка амаль адразу запальвала б святло, i я бачыла б фамiльныя карцiны з партрэтамi, бронзавыя статуэткi на столiках з гнутымi ножкамi. I вешалы. Да мяне выходзiла б панi, з маленькаю запiсной кнiжачкай i банкнотай на пяцьдзесят франкаў: 'Вазьмiце, сястра мая'. - 'Дзякую, васпанi, няхай дапаможа вам Бог. Да пабачэння'. Але я была б не сапраўдная мнiшка. У аўтобусе я часам пачынала б строiць вочкi якому-небудзь тыпчыку: ну, ён спачатку слупянеў бы, вядома, а пасля чапляўся б да мяне на вулiцы i мянцiў розную лухту - тады я нацкоўвала б на яго палiцэйскага i яго забiралi б. А ахвяраваныя грошы я пакiдала б сабе. Што б я на iх купляла? СУПРАЦЬЯДДЗЕ. Iдыятызм'. Вочы размякаюць - прыемна, быццам iх абмакнулi ў ваду, i ва ўсiм целе такая ўтульнасць. Прыгожая зялёная папская карона, са смарагдамi i ляпiс-лазуркам. Яна пачала круцiцца, круцiцца i раптам абярнулася жудаснай бычынаю галавой; але Люлю гэта не спалохала, яна толькi прамармытала: 'Ратуся... каслацёр... усё'. Сярод бясплодных палёў марудна цякла доўгая чырвоная рака. Люлю ўспомнiлася ручная мясарубка, потым брыльянцiн. 'Гэта было б злачынства!' Яна аж падскочыла i ўся напружылася, уперыўшыся злымi вачыма ў цемру. 'Яны катуюць мяне, няўжо iм гэта няясна? Я выдатна разумею, што Рырэта робiць усё з сама добрымi намерамi, але калi ўжо яна такая разумная з iншымi, дык павiнна ж яна зразумець, што i мне трэба падумаць. Як ён заявiў: 'Прыйдзеш!' - i паглядзеў такiмi вачыма - як вуголле. 'Паедзеш са мной, да мяне, я хачу, каб ты ўся мне належала'. Ненавiджу яго гэтыя вочы, калi ён строiць з сябе гiпнатызёра; так мне цiскаў руку - як цеста мясiў; калi толькi ўбачу гэтыя вочы, дык заўсёды чамусьцi прыгадваюцца валасы ў яго на грудзях. 'Прыйдзеш. Я хачу, каб ты ўся належала мне', - як гэта можна казаць падобныя рэчы? Я ж яму не сабака.

А я тады села i ўсмiхаюся: раней яшчэ спецыяльна напудрылася, вочы падвяла - ён жа гэта любiць, - а гэты нiчога нават не заўважыў; ён, па-мойму, наогул глядзiць не на твар, а толькi на грудзi; вось бы я хацела, каб яны ў мяне ссохлiся - каб яго пазлаваць; праўда, яны i так у мяне невялiкiя, лiчы, нават маленькiя... 'Паедзеш са мной, у Нiцу, на маю вiлу'. Кажа, яна ў яго белая, з мармуроваю лесвiцай. Насупраць самага мора. I яшчэ кажа: 'Будзем хадзiць там цэлы дзень голыя'. Забаўна, вiдаць, сябе адчуваеш, калi ўвесь голы iдзеш па лесвiцы; няхай падымаецца першы, каб на мяне не глядзеў, а то я нагi не змагу падняць, буду толькi слупом стаяць i марыць, каб ён аслеп; але што гэта зменiць: калi ён побач, у мяне заўсёды такое ўражанне, быццам я голая. А як ён схапiў мяне тады за плечы i нiбыта са злосцю кажа: 'Ты ўтрэскалася ў мяне, ты мяне любiш!' - я аж спалохалася, кажу: 'Ага'. А ён: 'Я хачу зрабiць цябе шчаслiвай, мы будзем ездзiць катацца - на машыне, на параходзе, паедзем у Iталiю, я падару табе ўсё, што захочаш'. Кажа, у яго на вiле амаль няма мэблi, дык мы будзем спаць на падлозе - проста, маўляў, будзем класцiся на матрац. I яшчэ хоча, каб я спала ў яго ў абдымках; буду адчуваць, як ён пахне; увогуле, мне падабаюцца яго грудзi - яны такiя шырокiя, загарэлыя, але ж на iх цэлы лес валасоў; як бы мне хацелася, каб у мужчын не было валасоў на целе; у яго яны такiя чорныя, мяккiя - як мох; часам я iх нават люблю палашчыць, але бывае аж млосна робiцца, я ўсё стараюся ад яго адсунуцца, а ён так i лепiць мяне да сябе. Захоча, каб я спала ў яго ў абдымках, i будзе цiскаць мяне сваiмi рукамi, а я буду чуць, як ён пахне; а калi ўжо зусiм зробiцца цёмна, да нас будзе далятаць шолах мора; ён такi, што здольны мяне пабудзiць сярод ночы, калi яму толькi захочацца; я з iм, напэўна, нiколi спакойна не высплюся, хiба што толькi калi ў мяне пачнуцца мае справы - тады ўжо, прынамсi, ён не будзе да мяне лезцi; але, па-мойму, ёсць мужыкi, якiя здольныя на гэта, нават калi жанчыны не схiльныя, i пасля ў iх на жываце застаецца кроў, чужая кроў; напэўна ж, яна i на прасцiнах, i паўсюль - як гэта брыдка; i навошта нам наогул гэтыя целы?'

Люлю расплюшчыла вочы, на фiранках ляжала чырвонае святло, што сачылася з вулiцы, чырвоная пляма адбiвалася ў люстры; Люлю падабаўся гэты чырвоны колер; фатэль, што стаяў насупраць акна, вымалёўваўся на яго фоне вычварным ценем. На падлакотнiку вiселi складзеныя Анры штаны, шлейкi звiсалi ў паветры. 'Трэба купiць яму новыя вушкi да шлеек. О! Не хачу, не хачу я ехаць! Будзе там цалаваць мяне цэлымi днямi, i я буду належаць яму - буду яго ўцеха, а ён будзе зырыцца на мяне ўвесь час i думаць: 'Вось мая ўцеха, я мацаў яе там i там i магу памацаць яшчэ, калi захочацца...' А тады, у Пор-Руаяль!..' Люлю некалькi разоў дала нагамi па прасцiне: яна ненавiдзела П'ера, калi прыгадвала, што было ў Пор-Руаяль. Яна зайшла тады за плот i, вядома ж, думала, што ён застаўся ў машыне, разглядае карту, i раптам глядзiць: ён па-воўчы падкраўся ззаду i падглядае. Люлю выпадкова трапiла нагой у Анры: 'Зараз прачнецца'. Але Анры толькi буркнуў: 'Уф-ф-ф!' - i не прачнуўся. 'Як бы я хацела пазнаёмiцца з нейкiм прыгожым маладым чалавекам, чыстым, як дзяўчына; мы нiколi не дакраналiся б адно да аднаго: гулялi б па беразе каля мора, трымалiся б за рукi, а ўвечары клалiся б у два аднолькавыя ложкi, побач, i ляжалi б, як брат i сястра, i гаманiлi б да самага ранку. Цi лепей нават было б жыць з Рырэтай; жанчыны, калi адны, - гэта ж так цудоўна; у яе такiя таўсмаценькiя, гладзенькiя плечыкi; я, без маны, - сапраўды адчувала сябе няшчаснай, калi яна кахала Фрэснеля, ажно сумна рабiлася, калi думала, што ён яе лашчыць: мякка так, паволi гладзiць яе па плячах i па баках, а яна ўздыхае. А цiкава, якi ў яе твар, калi яна ляжыць уся голая пад мужчынам? I адчувае, як яго рукi гуляюць у яе па целе? Я дык нi за якiя грошы ў свеце да яе не дакранулася б, ды я i не ведала б, што з ёй рабiць, нават каб яна сама захацела, каб сказала мне: 'Я хачу, калi ласка', - я не ведала б; затое каб я была невiдзiмка, я хацела б пабачыць, як з ёй займаюцца гэтым, i паглядзець на яе твар (не думаю, каб яна i тады выглядала Мiнервай), а я цiхутка лашчыла б яе рассунутыя каленi, яе ружовенькiя каленкi, i чула б, як яна енчыць'. З ссохлага горла ў Люлю вырваўся кароткi смяшок: 'Бываюць жа часам такiя думкi'. Аднойчы яна прыдумала, што П'ер хацеў згвалцiць Рырэту. 'А я быццам яму дапамагала, трымаючы яе за рукi. А ўчора. Як у яе гарэлi шчокi, калi мы сядзелi ў яе на канапе, зусiм побач, яна нават ногi сцiснула, а мы сядзелi i маўчалi; вось мы заўсёды сядзелi б так i маўчалi'. Анры захроп, i Люлю свiснула. 'Я тут ляжу, не магу заснуць, нервуюся, а ён храпе, дурань. Не, каб абняў, папрасiў, сказаў: 'Ты ў мяне ўсё, Люлю, я кахаю цябе, не едзь!' - я, можа, i зрабiла б дзеля яго такую ахвяру, засталася б, а што - засталася б з iм, на ўсё жыццё, каб зрабiць яму гэтым прыемна'.

II

Рырэта села на тэрасе ў кавярнi 'Каля сабора' i заказала порцыю порта. Яна адчувала сябе стомленай i злой на Люлю: '...i ад порта ў iх пахне коркам. Люлю - зразумела, ёй на гэта напляваць: яна п'е толькi каву; але ж нельга, урэшце, пiць каву, калi час аперытыву; а гэтыя тут толькi каву i п'юць цэлы дзень, цi каву з вяршкамi - на iншае ў iх грошай няма; як ужо iх у кавярнi гэта, напэўна, даводзiць, я дык дня не вытрымала б, выклала б iм усё проста ў твар, гэта ж не тыя людзi, з якiмi трэба цырымонiцца. Не разумею, чаму яна прызначае сустрэчы заўсёды на Манпарнасе; не, каб у 'Мiры' цi ў 'Пам-пам', ёй жа гэта таксама побач, а мне не трэба было б так далёка цягнуцца ад працы; проста выказаць не магу, якi сум глядзець увесь час на гэтыя пысы. Толькi выпадае хвiлiнка, абавязкова я павiнна бегчы сюды; ну, на тэрасе яшчэ куды нi йшло, а ўсярэдзiне - там жа смярдзiць ад бруднай бялiзны; цярпець не магу няўдачнiкаў. Дый на тэрасе нiякавата, я ж усё-такi ў чыстым; вось ужо людзi, напэўна, праходзяць мiма i дзiвяцца, што я раблю ў такой кампанii; яны ж нават не голяцца; а жанчыны? - наогул невядома на што падобны. Усе вакол, мусiць, думаюць: 'Што яна тут робiць?' Я ведаю, улетку сюды часам завiтваюць даволi багатыя амерыканкi, але цяпер, вiдаць, з гэтым нашым урадам яны толькi да Англii i даязджаюць - таму i гандаль раскошай не iдзе, сёлета я прадала аж напалову меней, чым летась за такi ж час, а што ўжо казаць пра iншых: я ж у фiрме найлепшая, мне сама панi Дзюбеш казала; шкада гэтую нябогу Ёнэль - зусiм не ўмее гандляваць, за гэты месяц, мусiць, i гроша не выйграла больш за свой тарыф; пастаiш так цэлы дзень на нагах - так потым хочацца трошкi расслабiцца, пасядзець дзе-

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×