небудзь ва ўтульным месцейку, каб усё было прыгожа, камфортна, выгодна, каб абслуга была выхаваная, хочацца заплюшчыць вочы i нi ў чым ужо сябе не стрымлiваць, i яшчэ было б цудоўна, каб была музыка, цiхуткая такая, прыглушаная, i дарэчы, не так ужо гэта i дорага - можна часам i ў дансiнг 'Амбасадор' схадзiць; а тут гэтыя гарсоны - ну такiя нахабныя: адразу вiдаць важдаюцца ўвесь час з рознай драбязой; хiба што гэты брунецiк, што мяне абслугоўвае, - нiчога такi, прыязны; а Люлю дык, вiдаць, падабаецца бачыць вакол сябе гэтых тыпаў, яна ўвогуле напалохалася б, каб ёй спатрэбiлася пайсцi ў якое шыкоўнае месца; яна ж нiколi ў сабе не ўпэўненая, i заўсёды, як толькi мужчына з добрымi манерамi, дык яна бянтэжыцца. Луi, напрыклад, ёй не падабаўся; але ўжо тут, я думаю, яна адчувае сябе цудоўна, некаторыя ж тут нават без накладных каўнерыкаў, такi ўжо жабрацкi выгляд, сядзяць са сваiмi пiпкамi, а яшчэ так на вас i зiркаюць, i нават не падумаюць, каб хоць не так яўна было, адразу вiдаць, што iм нават за жанчыну няма чым заплацiць, хоць у гэтым квартале такога дабра хапае, аж брыдка; здаецца, зараз так вас i праглынуць, нават няздольныя культурна паказаць, што яны вас жадаюць, каб хоць павярнуць усё неяк, каб вам прыемна было'. Падышоў гарсон:

- Ваша порта, паненка, сухое, як i прасiлi.

- Ага, дзякуй.

Прыязным голасам ён дадаў:

- Надвор'е якое сёння, цуд!

- Ды даўно ўжо пара б, - адказала Рырэта.

- Ваша праўда, здавалася, зiма ўжо нiколi не скончыцца.

Ён пайшоў, i Рырэта правяла яго позiркам. 'Падабаецца мне гэты гарсон, падумала яна, - умее трымацца на сваiм месцы: i не фамiльярны, i заўсёды знойдзе патрэбнае слова, кожнага ўважыць'.

Яна заўважыла, што на яе настойлiва пазiрае нейкi худы i гарбаваты юнак, i, пацiснуўшы плячыма, павярнулася да яго спiнай. 'Калi хочаш строiць жанчынам вочкi, навучыся спачатку мяняць бялiзну. Так яму i скажу, калi толькi надумае прычапiцца. I ўсё-ткi цiкава, чаму яна дагэтуль яго не кiне? Не хоча, каб Анры пакутаваў. Вясёленькiя рэчы - жанчына не мае права псаваць сабе жыццё дзеля нейкага iмпатэнта'. Рырэта цярпець не магла iмпатэнтаў - фiзiчна iх не выносiла. 'Яна павiнна з'ехаць, - падсумавала яна, - тут вырашаецца яе шчасце! Так ёй i скажу: нельга гуляць са сваiм шчасцем. Не буду я ёй нiчога казаць, усё, кончана, сто разоў ужо казала, чалавека немагчыма зрабiць шчаслiвым, калi ён сам гэтага не хоча'. Рырэта раптам адчула ў галаве абсалютную пустату: яна была вельмi стомленая, вочы ў яе апусцiлiся i ўтаропiлiся на налiтае ў кiлiшку порта, клейкае i густое, як распушчаны цукар; нечый голас бесперастанку паўтараў у ёй: 'Шчасце, шчасце', - i слова здавалася такiм прыгожым, пяшчотным, важным, i яна падумала, што, каб на конкурсе газеты 'Пары-Суар' у яе спыталi, што яна думае, яна сказала б, што гэта найпрыгажэйшае слова ў французскай мове. 'Цi хто думаў пра гэта? Яны ж адказвалi: энергiчнасць, смеласць - а ўсё таму, што там былi адны мужчыны, а трэба было спытацца ў жанчын, бо менавiта жанчыны i могуць знайсцi такое; наогул трэба было даваць дзве прэмii - адну мужчынам, i найпрыгажэйшае слова ў iх было б Чэсць, а другую жанчынам - i я яе выйграла б, я сказала б: 'Шчасце'; Чэсць i Шчасце, нават гучыць вельмi падобна - забаўна. Вось я i скажу ёй: 'Люлю, вы не маеце права выпускаць свайго шчасця. Вашага шчасця, Люлю, вашага Шчасця'. Я дык, напрыклад, лiчу П'ера вельмi добрым: па-першае, гэта сапраўдны мужчына, а галоўнае - разумны i, што таксама не лiшняе, - мае грошы, ён жа зможа ўлагоджваць яе ва ўсiм. Па-мойму, ён наогул з тых мужчын, што ўмеюць згладзiць усякiя дробныя цяжкасцi ў жаночым жыццi, а жанчыне гэта так прыемна; мне заўжды падабалася, калi мужчыны ўмеюць загадваць, тут трэба мець такую асаблiвую струнку: вось ён - як умее гаварыць з гарсонамi, з рознымi там адмiнiстратарамi ў гасцiнiцах, i яму падпарадкуюцца! Я называю гэта - 'мець самавiтую постаць'. А Анры гэтага, мусiць, больш за ўсё i не стае. I апроч таго - трэба ж пра здароўе падумаць, асаблiва пасля таго, што ў яе было з бацькам, трэба ж пасцерагчыся, а то цудоўна, вядома, быць такой худзенькай, што аж свецiшся, - не есць нiколi, не спiць, прыкархне на чатыры гадзiнкi за ноч - i давай подбегам па ўсiм Парыжы, ды цэлы дзень, каб толькi дзесь уваткнуць якую новую замалёўку тканiны; а ёй патрэбны строгi рэжым: няхай нават есць мала за раз - калi ласка, але ж тады часта i заўжды ў прызначаны час. А то як засадзяць у сухотную лячэбнiцу - тады парадуецца'.

Няцямным позiркам Рырэта ўтаропiлася на гадзiннiк на скрыжаваннi Манпарнас, стрэлкi паказвалi адзiнаццаць дваццаць. 'Не разумею я гэтую Люлю, вось ужо ў каго дзiўны тэмперамент, нiколi не разбярэш, падабаюцца ёй мужчыны цi ёй з iмi брыдка; але ўжо з П'ерам, прынамсi, яна мусiць быць задаволеная, хоць крыху можа забыцца пра таго леташняга свайго тыпчыка - Рабу. Рабы, як я яго называла'. Успамiн развесялiў Рырэту, але яна не дазволiла сабе ўсмiхнуцца, заўважыўшы, што худы юнак па-ранейшаму глядзiць на яе, - яна злавiла яго позiрк, калi паварочвала галаву. У Рабу ўвесь твар быў у чорных кропках, i Люлю дзеля забавы выцiскала iх пазногцямi. 'Фу, паскудства, аж млосна робiцца, але што зробiш - яна ж нават не ведае, што такое прыгожы мужчына. Ах! Як я люблю зграбненькiх мужчын - гэта ж так сiмпатычна, калi ў мужчын прыгожыя рэчы: кашулi, гэтыя iх чаравiкi, а прыгожыя казытлiвыя гальштучкi!.. Ну, вядома, усё строгае - можа быць, - але ж такое ласкавае, i ва ўсiм адчуваецца сiла, ласкавая сiла: напрыклад, гэты iх пах ангельскага тытуню, змяшаны з адэкалонам; а якая ў iх скура, калi паголяцца, - гэта ўжо... вядома, гэта яшчэ не жаночая, але такая, ну, быццам добра выдубiлi; а iх дужыя рукi - абдымаюць вас, а вы кладзяце iм галаву на грудзi i адчуваеце ласкавы, дужы пах дагледжанага мужчыны, а яны шэпчуць ласкавыя словы; i ўсё такое прыгожае - прыгожыя, строгiя чаравiкi з бычынай скуры, i яны шэпчуць: 'Любая мая, мiлая мая, любая', - i адчуваеш, як усё ўсярэдзiне ажно млее', - Рырэта ўспомнiла пра Луi, якi яе кiнуў летась, i ў яе сцiснулася сэрца: 'Вось ужо хто любiў толькi сябе, толькi i ўмеў, што манернiчаць: гэтая яго жуковiна з пячаткай, залаты партсiгар, усякiя манii... Якiя ж яны ўсё-такi бываюць часам псяюхi, яшчэ горшыя за жанчын. Не, лепш за ўсё - мужчына гадоў пад сорак, каб за сабой яшчэ даглядаў, валасы з сiвiзной на скронях, зачасаныя назад, гэткi сухi, шырокiя плечы, спартовы выгляд, i галоўнае - каб ведаў жыццё i быў вельмi добры, бо некалi сам папакутаваў. Люлю - гэта ж зусiм дзяўчо, ёй яшчэ пашанцавала, што ў яе такая сяброўка, як я, бо П'еру ўсё гэта пачынае ўжо надакучаць, i некаторыя на маiм месцы даўно б пакарысталiся, а я - наадварот, угаворваю яго ўвесь час пацярпець яшчэ, а калi ён са мной ласкавы трошкi больш, чым трэба, - раблю выгляд, што не заўважаю, пачынаю гаманiць пра Люлю i заўсёды знаходжу слова, каб паказаць яе з выгоднага боку, але ж яна гэтага не заслугоўвае, яна нават не ўсведамляе, як ёй шанцуе, вось пажыла б трошкi адна, як я, калi Луi мяне кiнуў, дык убачыла б, што такое вярнуцца дадому ўвечары, адпрацаваўшы ўвесь дзень, i ўбачыць, што ў пакоi ў цябе пуста, а самой памiраць ад жадання пакласцi хоць каму-небудзь галаву на плячо. Адкуль яшчэ толькi бярэцца смеласць устаць назаўтра, i iсцi зноў на працу, i быць прываблiвай i вясёлай, i ўсiх яшчэ падбадзёрваць - калi самой, здаецца, лепш памерцi, чым жыць так далей'.

Гадзiннiк выбiў палову дванаццатай. Рырэта падумала пра шчасце, пра сiнюю птушку, птушку шчасця, непакорную птушку любвi. I раптам схамянулася: 'Люлю спазняецца на паўгадзiны - усё як звычайна. Яна нiколi не кiне мужа, у яе на гэта не хопiць сiлы волi. Па сутнасцi, яна застанецца з Анры толькi дзеля рэспектабельнасцi: здраджвае яму, але думае, што калi ўжо ёй кажуць: 'Панi', дык гэта не лiчыцца. А што яна пра яго расказвае - яго ж, здаецца, павесiць мала, але паспрабуйце ёй нагадаць, што яна сама яшчэ ўчора казала: яе аж трасе ад гневу. Не, я ўжо зрабiла ўсё, што магла, i сказала ўсё, на што была здольная, - тым горш для яе, пасля няхай наракае сама на сябе'.

Перад саборам спынiлася таксi, i з яго выйшла Люлю. Яна несла вялiкi чамадан, i твар у яе быў крыху ўрачысты.

- Я кiнула Анры, - крыкнула яна яшчэ здалёк.

Яна падышла, згiнаючыся пад цяжарам чамадана. На губах у яе была ўсмешка.

- Як, Люлю? - аслупянела прамовiла Рырэта. - Няўжо вы хочаце сказаць, што?..

- Але, - сказала Люлю. - Кончана, я кiнула яго.

Рырэта ўсё яшчэ не магла паверыць:

- I ён гэта ведае? Вы сказалi яму?

Люлю зрабiла гнеўныя вочы i вымавiла:

- А як жа ж!

- Ну-у, Люлюшачка!

Рырэта не ведала, што i думаць, але вырашыла, што ва ўсякiм выпадку Люлю трэба падбадзёрыць.

- Як гэта добра, - сказала яна, - якая ж вы смелая.

Ёй хацелася дадаць: 'Цяпер вы бачыце, што гэта было зусiм не цяжка'. Але яна ўтрымалася. Люлю

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×