барсукову нару. Там яму давялося не соладка: барсукi сурова распраўляюцца з такiмi гасцямi.

Авечкi кiнулiся ўбок, каламажка перакулiлася. Мальвiна, П'еро i Артамон разам з клункамi пакацiлiся ў лопух.

Усё гэта адбылося так хутка, што вы, дарагiя чытачы, не наспелi б палiчыць усiх пальцаў на руцэ.

Доберманы-пiнчэры вялiкiмi скачкамi рынулiся ўнiз з кручы. Падскочыўшы да перакуленай каламажкi, убачылi тлустага ката ў непрытомнасцi. Убачылi ў лопуху параскiданых драўляных чалавечкаў i забiнтаванага пудзеля. Але нiдзе не было вiдаць губернатара Лiса.

Ён знiк, - нiбы скрозь зямлю правалiўся той, каго сышчыкi павiнны ахоўваць, як сваё вока.

Першы сышчык, узняўшы морду, у роспачы залямантаваў па-сабачы.

Другi сышчык зрабiў тое ж самае:

- Ай, ай, ай, ай-у-у-у!..

Яны кiнулiся i абшукалi ўвесь схiл гары. Зноў тужлiва завылi, таму што iм ужо бачылiся бiзун i жалезныя краты.

Збянтэжана вiляючы азадкамi, яны пабеглi ў Горад Дурняў, каб нахлусiць у палiцэйскiм аддзяленнi, нiбыта губернатар быў узяты на неба жывым, - так па дарозе яны прыдумалi ў сваё апраўданне.

Бурацiна пацiхеньку абмацаў сябе, - ногi, рукi былi цэлыя. Ён папоўз у лопух i вызвалiў ад вяровак Мальвiну i П'еро.

Мальвiна, не кажучы нi слова, абхапiла Бурацiна за шыю, але пацалаваць не магла - перашкодзiў яго доўгi нос.

У П'еро да локцяў былi адарваны рукавы, белая пудра абсыпалася са шчок, i выявiлася, што шчокi ў яго звычайныя - румяныя, нягледзячы на яго любоў да вершаў.

- Я здорава бiўся, - грубым голасам сказаў ён. - Каб мне не далi падножку - нiзавошта б мяне не ўзялi.

Мальвiна пацвердзiла:

- Ён бiўся, як леў.

Яна абхапiла П'еро за шыю i пацалавала ў абедзве шчакi.

- Досыць, досыць лiзацца, - прабурчаў Бурацiна, - уцякайма. Артамона пацягнем за хвост.

Яны ўхапiлiся ўсе трое за хвост няшчаснага сабакi i пацягнулi яго па схiлу гары.

- Пусцiце, я сам пайду, мяне гэта зневажае, - стагнаў забiнтаваны пудзель.

- Не, не, ты вельмi слабы.

Але ледзь толькi яны ўскарабкалiся да палавiны гары, як наверсе паказалiся Карабас Барабас i Дурамар. Лiсiца Алiса паказвала лапкай на ўцекачоў, кот Базiлiо тапырыў вусы i агiдна шыпеў.

- Ха-ха-ха, вось дык цудоўна! - зарагатаў Карабас Барабас. - Сам залаты ключык iдзе мне ў рукi!

Бурацiна хуценька прыдумваў, як выблытацца з новай бяды. П'еро прыцiснуў да сябе Мальвiну, маючы намер дорага прадаць жыццё. На гэты раз не было нiякай надзеi на выратаванне.

Дурамар хiхiкаў наверсе гары.

- Хворага сабачку-пудзеля, сiньёр Карабас Барабас, вы мне аддайце, я яго кiну ў сажалку п'явачкам, каб мае п'явачкi растаўсцелi...

Тоўсты Карабас Барабас ленаваўся спускацца ўнiз, ён вабiў уцекачоў пальцам, падобным на сардэльку:

- Iдзiце, iдзiце да мяне, дзеткi...

- Нi з месца! - загадаў Бурацiна. - Гiнуць - дык весела! П'еро, гавары якiя-небудзь свае самыя брыдкiя вершыкi. Мальвiна, рагачы на ўсё горла...

Мальвiна, нягледзячы на некаторыя недахопы, была добры таварыш. Яна выцерла слёзы i засмяялася вельмi крыўдна для тых, хто стаяў наверсе схiлу.

П'еро зараз жа склаў вершы i завыў вельмi непрыемным голасам:

Алiсы лёс лядачы

Па ёй палка плача.

Кот Базiлiо старац

Зладзюга, паганец.

Дурамар, наш дурачок,

Найагiднейшы смарчок.

Карабас ты Барабас,

Не баiмся надта вас...

У гэты час Бурацiна крыўляўся i дражнiўся:

- Гэй ты, дырэктар тэатра лялек, старая пiўная бочка, тлусты мяшок, напханы дурнотай, спусцiся, спусцiся да нас, - я табе наплюю ў аскубленую бараду!

У адказ Карабас Барабас страшэнна зароў, Дурамар узняў худыя рукi да неба.

Лiсiца Алiса крыва ўсмiхнулася:

- Дазвольце скруцiць шыi гэтым нахабнiкам?

Яшчэ хвiлiна, i ўсё было б скончана... Раптам са свiстам прамчалiся стрыжы:

- Сюды, сюды, сюды!..

Над галавой Карабаса Барабаса праляцела сарока, гучна лапочучы:

- Хутчэй, хутчэй, хутчэй!..

I наверсе ўзгорка з'явiўся стары тата Карла. Рукавы ў яго былi закасаны, у руцэ сукаваты кiй, бровы нахмураны...

Ён плячом пiхнуў Карабаса Барабаса, локцем - Дурамара, дубiнкай перацягнуў па спiне лiсiцу Алiсу, ботам адшпурнуў убок ката Базiлiо...

Пасля гэтага, нагнуўшыся i пазiраючы з горкi ўнiз, дзе стаялi драўляныя чалавечкi, сказаў радасна:

- Сын мой, Бурацiна, дураслiвец, ты жывы i здаровы, - iдзi ж хутчэй да мяне!

Бурацiна нарэшце вяртаецца дадому разам з татам Карла, Мальвiнай, П'еро i Артамонам

Нечаканае з'яўленне Карла, яго дубiнка i нахмураныя бровы нагналi жах на нягоднiкаў.

Лiсiца Алiса адпаўзла ў густую траву i адтуль дала драла, часам толькi спыняючыся, каб пакурчыцца пасля ўдару дубiнкай.

Кот Базiлiо, адляцеўшы крокаў на дзесяць, шыпеў ад злосцi, як праколатая веласiпедная шына.

Дурамар падабраў крыссе зялёнага палiто i пасунуўся з узгорка ўнiз, паўтараючы:

- Я нi пры чым, я нi пры чым...

Але на крутым месцы сарваўся, пакацiўся i са страшэнным шумам i плёскатам плюхнуўся ў сажалку.

Карабас Барабас застаўся стаяць, дзе стаяў. Ён толькi ўцягнуў усю галаву да макаўкi ў плечы; барада яго вiсела, як пакулле.

Бурацiна, П'еро i Мальвiна ўскарабкалiся наверх. Тата Карла браў iх па аднаму на рукi, гразiў пальцам:

- Вось я вас ужо, свавольнiкi!

I клаў за пазуху.

Потым ён спусцiўся на некалькi крокаў з узгорка i прысеў над няшчасным сабакам. Верны Артамон узняў морду i лiзнуў Карла ў нос. Бурацiна адразу ж высунуўся з-за пазухi:

- Тата Карла, мы без сабакi дадому не пойдзем.

- Э-хе-хе, - адказаў Карла, - цяжкавата будзе, але ўжо ж як-небудзь данясу вашага сабачку.

Ён ускiнуў Артамона на плячо i, сапучы ад цяжкага грузу, палез наверх, дзе, усё гэтак жа ўцягнуўшы галаву, вылупiўшы вочы, стаяў Карабас Барабас.

- Лялькi мае... - прабурчаў ён.

Тата Карла адказаў яму сурова:

- Эх ты? З кiм на старасцi год звязаўся, - з вядомымi ўсяму свету жулiкамi, з Дурамарам, з катом, з лiсiцай. Маленькiх крыўдзiце! Сорамна, доктар!

I Карла пайшоў па дарозе ў горад.

Карабас Барабас з уцягнутай галавой iшоў услед за iм.

- Лялькi мае, аддай!..

- Нiзашто не аддавай! - залямантаваў Бурацiна, высоўваючыся з-за пазухi.

Так iшлi, iшлi. Мiнулi харчэўню 'Трох печкуроў', дзе ў дзвярах кланяўся лысы гаспадар, паказваючы абедзвюма рукамi на скавародкi, якiя шыпелi на агнi. Каля дзвярэй узад i ўперад, узад i ўперад пахаджваў

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×