пыл - крамянiсты пыл, якi нiяк не маглi суняць нават старыя пiхты, што раслi ўздоўж абочын. Яны только адмахвалiся ад яго сваiмi сiнiмi лапамi.

Таня добра бачыла гэта, iдучы ззаду ўсiх у залатым вянку з пылу. А побач з ёй iшоў Фiлька разам са сваiм бацькам, i самы апошнi - алень. Ён таксама не любiў пылу i галасiстых медных труб, у якiя кожныя паўгадзiны трубiлi лагерныя музыканты, iдучы за вазамi з паклажай. I калi мiма праехалi на танках чырвонаармейцы i крыкнулi дзецям 'ура', ён так моцна нацягнуў повад, што вырваў яго з рук паляўнiчага i знiк у лесе разам з уюкам. А якраз там былi самыя дарагiя рэчы Фiлькi i Танi. Аленя давялося шукаць.

Яны ўбачылi яго мiж тонкiх бярэзiн, якiя, як i ён, калацiлiся ад страху.

Доўга не хацеў алень выходзiць з лесу. I калi нарэшце паляўнiчы вывеў яго на дарогу, музыкi ўжо не было чутно i пыл улёгся на тыя ж самыя камянi, з якiх падняўся. I пiхты больш не махалi галiнамi. Лагер пайшоў далёка наперад.

Менавiта гэтая акалiчнасць стала прычынай таго, што калi Таня прыйшла ў горад з палатнянай торбачкай за плячыма, у тапках, падраных аб вострую шчабёнку, то дома ў сябе нiкога не застала.

Мацi, не дачакаўшыся яе, пайшла на работу ў бальнiцу, як хадзiла кожны раз, а старая нянька паласкала на рэчцы бялiзну. Вароты былi адчынены.

I Таня ступiла на свой двор.

Цi многа трэба падарожнiку? Напiцца халоднай вады, адпачыць на траве, апусцiўшы рукi на зямлю. Вось трава пад плотам. Яна патанчэла, яе спалiлi ўжо начныя зазiмкi, але ўсё ж пад вечар у ёй сакочуць конiкi, невядома як трапiўшыя ў горад. А вось i вада. Праўда, яна не бяжыць, не струменiцца. Яна зiму i лета стаiць пасярод двара ў дзежцы, прыкаванай да старых саней.

Таня дастала затычку i дала напiцца кветкам, намачыўшы iх каранi, ухутаныя белым мохам. Пасля напiлася сама i падышла да дрэў, што раслi ля ганка. Шырокая елка i бяроза з тонкiмi галiнамi стаялi цiха побач. Елка яшчэ была ладная. Яе ценю хапала на паўдвара i нават болей. Але бяроза! Яна пачала жоўкнуць.

Таня пакратала яе белы ствол, увесь пакрыты нарасцям.

'Што гэта? Няўжо восень?'

I бяроза скiнула зморшчаны лiст у яе падстаўленыя далонi.

'Так, так, - сказала сабе Таня, - сапраўды, гэта восень. Аднак касачы пад акном яшчэ стаяць. Можа, i мае саранкi трохi пастаяць. Але дзе ж усё-такi нашы?'

Тут яна пачула ля сябе цiхую мiтусню i бурчанне. Гэта старая кошка Казак прывяла сваiх кацянят i загадала iм паскакаць перад Таняй. Пасля прыбегла качка з чарвяком у дзюбцы.

Кацяняты падгадавалiся за лета, i самы маленькi з iх, Арол, цяпер не палохаўся нi чарвякоў, нi качкi.

Затым у брамцы з'явiўся сабака. Быў ён мiзэрны ростам, галаваты, i было яму сама мала гадоў дзесяць.

Заўважыўшы Таню, ён стаў у варотах, i ў яго старых слязлiвых вачах свяцiўся сорам - яму было сорамна, што ён не першы даведаўся пра Танiн зварот. Мiжвольным рухам яго было пайсцi назад, не заўважыўшы Таню. Бываюць i такiя выпадкi ў сабачым жыццi. Ён накiраваўся было да вадавозкi, не вiльнуўшы нават хвастом. Але ўсiм яго хiтрыкам прыйшоў канец, як толькi Таня паклiкала яго:

- Тыгр!

I адразу сабака падскочыў на кароткiх лапах i кiнуўся да Танi, проста ў каленi.

Таня доўга гладзiла яго галаву з кароткай жорсткай поўсцю, дзе пад скурай намацвалiся старэчыя жаўлакi.

Так, усё гэта былi старыя i слабыя iстоты, хаця iмёны ў iх былi грозныя.

Таня глядзела на сабаку з ласкай.

А падняўшы вочы, убачыла няньку, такую ж старую, з глыбокiмi маршчынамi, з поглядам вачэй, пацямнелых ад доўгага жыцця.

Паставiўшы вядро з бялiзнай на зямлю, нянька пацалавала Таню i сказала:

- Якая ты чорная стала, не раўнуючы, як твой Фiлька. А мацi вось няма дома. Чакала, чакала, не дачакалася, пайшла на працу. Засталiся мы з табой. Мы заўсёды адны. Хочаш, самавар пастаўлю? Цi пад'ясi чаго? Ужо i не ведаю, чым яны там вас у лагеры кармiлi. Нябось ледзьве выплюнеш?

Але Таня не хацела есцi.

Яна занесла ў хату сваю торбачку, пахадзiла па цiхiх пакоях, пакратала кнiгi на палiцы.

Так, нянька гаварыла праўду. Як часта Таня заставалася адна гаспадыняй свайго часу i жаданняў. I толькi яна адна ведала, як гэтая свабода абрыдала ёй. У яе нi сясцёр, нi братоў. I мацi часта не было дома. Грудзi напаўняе пачуццё горкай пяшчоты, ад якога на вачах з'яўляюцца слёзы. Адкуль яно? Можа, гэта пах рук i твару мацi, яе вопраткi. альбо гэта яе погляд, памякчэлы ад пастаяннай турботы, якую Таня носiць у сваёй памяцi ўсюды i заўсёды?

Раней, бывала, як мацi збiралася з дому, Таня плакала, а зараз думала пра яе з бесперастаннай пяшчотай.

Яна не запыталася ў нянькi, цi скора вернецца мацi. Яна толькi паглядзела на яе рэчы ў шафе, пасядзела на яе ложку i выйшла ў двор. Трэба было нарэшце неяк прыладзiць кветкi, якiя яна выкапала ў лесе на балацiне.

- Але ж на дварэ восень, Таня! - здзiвiлася нянька. - Якiя ж цяпер кветкi?

- Ну, якая ж восень! Глядзi, - адказала Таня.

Восень, як заўсёды, праходзiла над горадам без туману. Навакольныя горы, як i вясной, цямнелi ад хвой, i сонца доўга не схiлялася над лясамi, i доўга ў дворыках пад вокнамi цвiлi буйныя без паху кветкi.

На самай справе, можа, i саранкi пастаяць яшчэ трохi. А калi пасохнуць, то каранi iх захаваюцца ў зямлi.

I Таня шырокiм нажом выкапала ў зямлi некалькi ямак на градцы i пасадзiла саранкi.

Тыгр хадзiў памiж градак i абнюхваў iх. А потым падняў сваю вялiкую галаву i глянуў угару на плот. Таня таксама паглядзела туды.

На плоце сядзеў Фiлька. Ён быў босы, у адной майцы, без гальштука, i твар яго гарэў ад хвалявання.

- Таня, - выгукнуў ён, - бяжы хутчэй да нас! Бацька падарыў мне сапраўдных ездавых сабак.

Але Таня не кiнула капаць, рукi яе былi чорныя ад зямлi, твар iльснiўся.

- Не можа быць, - адказвала яна, - ты манiш. Калi ён паспеў гэта зрабiць? Мы ж сёння разам прыйшлi ў горад.

- Гэта праўда, - сказаў Фiлька. - Ён прывёў iх у горад яшчэ тры днi назад i трымаў у гаспадынi ў хляве. Ён падарыў iх мне i клiча, каб ты паглядзела.

Таня ўважлiва паглядзела на Фiльку.

Зрэшты, гэта магло быць i праўдай. Дораць жа дзецям такiя рэчы, пра якiя яны мараць. I робяць iм падарункi бацькi, як яна пра гэта чытала.

Яна кiнула нож на градку i выйшла за вароты на вулiцу.

Фiлька жыў праз двор. Яго вароты былi зачынены.

Ён адчынiў iх перад Таняй, i яна ўбачыла сабак.

Побач з сабакамi на зямлi сядзеў Фiлькаў бацька i курыў. Люлечка яго хрыпела гучна, як i ў лесе ля вогнiшча, а твар яго быў прыветны. Алень стаяў, прывязаны да плота. А сабакi ляжалi ўсе разам, з круглымi хвастамi, сапраўдныя лайкi. Не падымаючы вострых пыс, выцягнутых на зямлi, яны па-воўчы глядзелi на Таню.

Паляўнiчы засланiў яе ад звяроў.

- Яны злыя, друга, - сказаў ён.

А Фiлька дадаў:

- Гэта табе не аўстралiйскi сабака дзiнга.

- Я добра ведаю такiх сабак, - сказала Таня. - Але ж гэта не дзiкi сабака дзiнга. Калi ласка, запражыце iх.

Паляўнiчы быў крыху азадачаны. Запрэгчы сабак улетку? Гэта была такая неразумная забава. Але i сын папрасiў. I паляўнiчы вынес з хлява лёгкую нарту i вупраж i падняў сабак на ногi. Забурчаўшы, сабакi паднялiся.

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×