(1931 г. нар.) i Авiгаiл (1933 г. нар.) спаленыя ў ракаўскай сiнагозе (1943). Сярод жыхароў мястэчка Ракаў, адкуль паходзiў Уры Фiнкель, у спiсе загiнуўшых у час апошняй вайны, пазначаны: 'Фiнкель Давiд з сям'ёй; Фiнкель Долiд з сям'ёй; Фiнкель Iсак з сям'ёй; Фiнкель Мордух з сям'ёй; Фiнкель Песя з сям'ёй; Фiнкель Файва з сям'ёй' (Памяць: Гiсторыка-дакументальная хронiка. Валожынскi раён. /Уклад. Я.Янушкевiч. Мн., 1996. С.272). Спiс няпоўны: бацька Уры Фiнкеля, Гiрш Фiнкель, таксама загiнуў у вайну (расстраляны); апроч яго ў ракаўскiм гета былi спалены сёстры Уры Фiнкеля Лыфсэ i Эльке.

21. Гарбуноў Цiмафей Сазонавiч (1904-1969) - сакратар ЦК КПБ (1941-1947), з 1939 г. - рэдактар газеты 'Звязда'; адразу пасля смерцi К.Чорнага па загадзе Гарбунова ў газеце 'Звязда' было 'спынена друкаванне пiсьменнiцкiх жалобных водгукаў' (А.Рагуля).

22. ...паслаць у Менск мiламу Максiму Лужанiну пiсьмо - псеўданiм паэта i празаiка Аляксандра Каратая (нар. у 1909); пасля дэмабiлiзацыi (1944) М. Лужанiн загадваў аддзелам культуры ў рэдакцыi газеты 'Звязда'.

23. 'Позняе каханне' Астроўскага - п'еса расейскага драматурга Аляксандра Мiкалаевiча Астроўскага (1823-1886).

24. ГIХЛ - Государственное издательство художественной литературы.

25. Эжэнi Грандэ - гераiня аднайменнага рамана Анарэ дэ Бальзака (1833).

26. ...Iван Карамазаў, Андрэй Валконскi... - лiтаратурныя героi Ф.Дастаеўскага (раман 'Браты Карамазавы') i Л.Талстога (раман 'Вайна i мiр').

27. Шырма Рыгор (1892-1978) - фалькларыст, дырыжор, музыказнаўца; адзiн з выдаўцоў часопiса 'Летапiс ТБШ' (пазней 'Беларускi летапiс'); у 1940 арганiзаваў Дзяржаўную акадэмiчную капэлу Беларусi.

28. Пестрак Пiлiп (1903-1978) - паэт, празаiк; за падпольную дзейнасць на тэрыторыi былой Заходняй Беларусi быў зняволены польскiмi ўладамi ў турмах Пiнска, Вiльнi, Гораднi (1929-1939, з невялiкiм перапынкам).

29. Бiскуп Ялжбыкоўскi - напiсанне памылковае. Ялбжыкоўскi Рамуальд (1876-1955) архiбiскуп, з 1925 - вiленскi кардынал.

30. Шутовiч Вiктар - каталiцкi святар у Менску, пазней - у Барысаве.

31. У яжоўскай турме ў Менску ў 1938 г. - беспадстаўна арыштаваны пiсьменнiк праседзеў у менскай турме амаль 8 месяцаў (з iх шэсць - у камеры-адзiночцы).

32. Лупсякоў Мiкола (1919-1972) - празаiк; нарадзiўся ў Маскве, адкуль сям'я вярнулася на радзiму ў 1921 г. (Жлобiншчына; бацька пiсьменнiка Радзiвон - былы матрос з лiнкора 'Петрапаўласк', а пазней ледакола 'Таймыр'); М. Лупсякоў пачаў пiсаць яшчэ ў школе (меў нават перапiску з К.Чорным), першае апавяданне апублiкаў у 1935 г., калi скончыў Папаратнянскую няпоўную сярэднюю школу i паступiў на рабфак пры БДУ, а праз год - на лiтаратурны факультэт Менскага педiнстытута (скончыў у 1941 г.). ; у 1944-1945 працаваў у рэдакцыi часопiса 'Беларусь'.

33. Бэндэ Лукаш (1903-1961) - крытык i лiтаратуразнавец вульгарна-сацыялагiчнага кiрунку.

34. Клiмковiч Мiхась (1899-1954) - паэт, драматург, празаiк, крытык; старшыня аргкамiтэта (1932-1934), а пазней (1934-1938) - старшыня праўлення Саюза пiсьменнiкаў Беларусi.

35. Александровiч Андрэй (1906-1963) - паэт, празаiк, грамадскi дзеяч; дэлегат першага Ўсесаюзнага з'езда пiсьменнiкаў (1934) i VIII Надзвычайнага з'езда Саветаў СССР (1936; уваходзiў у рэдакцыйную камiсiю па канчатковым рэдагаваннi тэксту Канстытуцыi СССР), намеснiк старшынi Праўлення СП БССР (1934-1937); на пасадзе дырэктара Iнстытута мовы АН БССР прымаў удзел у падрыхтоўцы рэформы правапiсу беларускай мовы (1937).

36. Модаль (Модэль) Мiхась (Мендэль Моўшавiч; 1904-1980) - крытык, тэатразнавец; вучыўся на медычным (да 1924) i педагагiчным (да 1926) факультэтах БДУ, аднак нiводзiн з iх не скончыў. Працаваў пераважна ў сферы партапарату: сакратаром аддзела агiтацыi i прапаганды ЦК КПБ (1923-1925), узначальваў тэатральны аддзел Упраўлення па справах мастацтваў пры Саўмiне (1935-1937), быў адказным сакратаром СП БССР (1940-1941); падчас вайны працаваў дырэктарам тэатра iмя Ахунбаева ў Ташкенце, у 1943-1944 - дырэктар тэатра iмя Маякоўскага (Узбекiстан), у 1944-1948 - загадчык лiтаратурнай часткi тэатра оперы i балета ў Менску.

37. Марыля ... жонка ксяндза - паводле канонаў каталiцкага абраду ксяндзы жонак не маюць (цэлiбат); Марыля Шутавiчанка, сястра вядомага заходнебеларускага дзеяча, рэдактара часопiса 'Калоссе' Янкi Шутовiча была ахмiстрыняй (хатняй гаспадыняй) ксяндза Адама Станкевiча.

38. Станкевiч Адам (1892-1949) - гiсторык, публiцыст, выдавец, лiтаратуразнавец, грамадска-палiтычны дзеяч, асветнiк, беларускi каталiцкi святар.

39. Сергiевiч Пётра (1900-1984) - беларускi жывапiсец i графiк.

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×