Любачка мілая       цябе гэтак люблю,       без цябе мне жыцьцё       неўмагату. Хай маей песьні тон выкліча на балькон маю зязюленьку, Любу маю.       Ах, літасьць ў сэрцы май,       дай на зямлі мне рай,       табе аддам я ўсё       сэрца сваё. Хацеў-бы я хоць раз пачуць тут твой адказ, што любіш ты мяне хоць трошачні.

Люба (слухае песьню). Ах гэта ён — Мікола! трэба яму адказаць! (хавае пісьмо на грудзёх пад блюзкай, бяжыць на балькон і пяе):

Дружок мой міленькі, Мікола бедненькі, твой голас для мяне моў песьня салаўя.       Як чую я цябе,       дрыжыць сэрца ў мяне,       несупакойна ўся       мая душа. Як чую голас твой, ня знаю, што са мной, страшна і соладка робіцца мне.       Ты — ясны мой прамень,       праговіш гора цень;       шчасьце толькі з табой       спазнаці я магу.

На балькон згары падае кветка. Люба падымае яе і цалуе.

Люба. Дзякуй!.. (Уваходзіць з балькону на сцэну). Сама ня ведаю, што са мной, як пачую яго голас, сэрца скача ў грудзёх, а на душы робіцца неяк млосна і соладка. Не разумею, што гэта… Ах, як было-б добра, каб гэта ён быў мой дзядзенька ды сказаў мне: «Пацалуй мяне, Любачка!»… Але, што рабіць, як прыедзе цёця і забярэ мяне ізноў на вёску? Дык-жа я мусіць ніколі ўжо больш яго не пабачу! Не, пакуль што, ня буду яшчэ высылаць пісьмо да цёці, а параюся з Міколай.

Зьява 3

Люба і Мікола.

Мікола (уваходзіць). Добры дзень, панна Любачка! (Цалуе яе рукі).

Люба (пабачыўшы яго, спалохалася). Што вы зрабілі? Як вы важыліся прыйсьці!.. Хутка ўжо вернецца дзядзенька і вам ізноў прыдзецца хавацца, як тады…

Мікола. Ня турбуйцеся!.. Ваш дзядзенька сам мяне прасіў, каб я сюды прыйшоў.

Люба (страшэнна зьдзіўленая). Сам прасіў?!

Мікола. Але. Я буду яго вучыцелем беларускай мовы і сягоньня будзе першая лекцыя.

Люба. Ах, як гэта добра!.. Але як-жа ж гэта сталася? Вы-ж ня былі знаёмы з маім дзядзенькай.

Мікола. Усё гэта наладзіў мой прыяцель Скакун… А вы, Любачка, рады, што гэткім чынам будзем кожны дзень бачыцца?

Люба. Ах, я рада.

Мікола. О, мілая! (Працягвае да яе рукі).

Люба. Ах, не, не! толькі не цалуйце, бо мне неяк-так… нязручна…

Мікола. Дарагая мая! Няўжо-ж вы так ня любіце мяне, што вам навет прыкра, калі я цалую вашу ручку?

Люба. Не, я гэтага не кажу… Я наадварот… Я вас… я вам… вы мне… Ну, я ня ведаю, як сказаць!

Мікола. Скажэце мне, ці вы хоць крышачку мяне палюбіце, бо я… бо я… Да таго часу, як я вас спаткаў і адважыўся на вуліцы падыйсьці Да вас, я валачыўся ўсюды за вамі сьледам, як сабака, а вы мяне ня бачылі. Вы заўсёды хадзілі разам са сваім дзядзенькай, а я чакаў той хвіліны, калі спаткаю вас адну. І вось прычакаўся, і падыйшоў тады да вас… Але я навет не лятуцеў тады аб гэтакім вялікім шчасьці, што буду мець магчымасьць прыходзіць тут кожны дзень і бачыць вас, і гутарыць з вамі! I вось я тут, я гляджу ў вашы вочкі… о! не апускайце іх! я хачу глядзець у гэтыя зорачкі ясныя, якія завядуць мяне на загубу, або да найвялікшага шчасьця… Ну, паглядзеце на мяне! я хачу прачытаць у вашых вачох свой прысуд: ці шчасьце, ці загуба?

Люба (спусьціўшы вочы, саромліва). Калі мне сорамна.

Мікола. Любачка мая! Птушачка! Чаму салавейна, як закрасуецца вясна, не сароміцца ў кустох бэзу пяяць сваю песьню каханьня? Чаму кветкі не саромяцца напаўняць паветра сваім пахам? Чаму рэчка не сароміцца шумець хвалямі аб прыбярэжнае каменьне?.. Ці ёсьць на сьвеце штоколечы

Вы читаете Пан міністар
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×