Напрадвосені Не бойся, распранайся, мы ідзем Выколваць вочы ночы. Жнівень. Твой Салёны смак і водар палыновы І я — метафара the best да слова восень Нам хопіць органаў пачуццяў адшукаць Чарговы ўсход і філасофскі камень Нам хопіць перашкодаў, каб забыць Свае імёны і чужыя хайку Я расцякуся па тваёй крыві Ты зацвярдзееш у маіх касцях Ты быў Я буду А цяпер мы ёсць І немагчыма зашпіліць маланку На голай праўдзе й патаўсцелай ночы Я затушу апошніх светлячкоў Не бойся, распранайся, мой анёле Не бойся, дай руку Я твая восень Маразы акуляры надзелі лужыны падабрэлі cям-там батарэі напужаныя першай сцюжаю пажаўцелі лісты, захварэлі і гарбаты на вечар мала і на пенсію парасон уцякаю пад пакрывала ад пакроўскіх маразоў * * * пасыплю свой голаў снегам апошнім снегам, сабраным па горадзе вось і вясна а я не хачу, не маю права на яе толькі перасоўвацца моўчкі па вуліцах змяняць хранатоп сваіх думак у межах мінулага тыдня ты забудзешся? не ты дакладна не забудзешся ты проста станеш расчыненым акном сумнай усмешкай у метро пупышкай на каштане што дачакаецца вясны на якую я згубіла права на якую мы згубілі ўсякае права * * * А лепшым быў той, што кідаў манеты жменямі ў стары аўтамат, быццам залатыя зярняты. І цэлыя вечары расла, квітнела, запаўняла сваім водарам спачатку стромкія сходы, пасля ўвесь старасвецкі шынок, а ўрэшце наогул адчыняла дзверы і выходзіла ў густы берлінскі дождж музыка. Я прыходзіла толькі дзеля яго. Замаўляла каву й каньяк і разбівалася аб прывідныя мелі яго чарадзейства. Прыходзілі адныя і тыя ж, між сабой не знаёмыя, вымешвалі лыжкай сваю адзіноту, і ніводзін не асмельваўся зрабіць хоць крок у бок бога і ягонага музычнага аўтамата. Ноч расла ракавай пухлінай, напірала на дзверы, а крэслы прырасталі да людзей,
Вы читаете Арэхападзенне
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×