* * *твае вусны — як комін над хатай маёй бабулітолькі паліш часцей, чым яна ў печытвае вусны — як слімак на старой слівінепяшчотныя і выкшталцоныяваласы — як халодныя макаронінызвіваюцца долу, падаюць у міскуты некалі будзеш з залысінайяк мой дзед, ты й зараз да яго падобны:стары грыб — худыя ногі, цыгарэта ў зубахі выключны ўнутраны светтолькі што не храпеш, але гэтапрыйдзе з часампрасую твае майкігладжу тваю скурулатаю кішэні, прышываю гузікія кожны дзень шчасліваябо ты штораніцы просіш есціа ноччу абдымаеш у снея думаю, нам не будзе сумна на пенсііпры ўмове, што я не памрураней ад смехуа ты кінеш паліць і пачнеш есці супбо шчасце — гэта ж як два пальцы* * *каб заплюшчыць вочыне трэба нейкіх надзвычайных высілкаўтолькі стома, вялізная стомакалі ляжу ў цёплым ложку(лепш за ўсё дома, але неабавязкова)і фіранка здаецца ветраземвялікага караблякалі цені перастаюць пужацьі ператвараюцца ў таніраванае шклоў незамкнёныя дзверыпаміж сёння і заўтраты яшчэ нешта мне расказваешнейкую надзвычай цікавую гісторыюа я ўжо сама бяру ўдзел у іншай гісторыія ўжо гартаю вялізную кнігу сноўу пошуках зместуале па звычцы замаўляю дваз тваім удзеламбо і ў сне хачу быць побачты крыўдуешты надзімаеш вусныбо не можаш са мной кантактаваць вербальнаале выключаеш лямпуі сцеражэш маё дыханнешкарпэткі на падлозеі зубы на шафцыа я працягваю праз пакойсвае народжаныя сном шчупальцыі бараню цябе ад сябеад ценяў на сцянеад пірацкіх караблёў і сумненняўмы з табой катаемся на санкахда самага-самага ранкуВіёласпадар, зайграйце на віёледастаньце скрыпку з футаралаяна без вас засумавалаі вабіць вашых рук няволяспадар, зайграйце на віёлевыправу, бранль у стылі рэгівы самі гэтага хацеліструна і смык ўжо больш за роліспадар, зайграйце на віёлеі не заплюшчвайце вачэйцалуе вас віяланчэль