адчуваю як прыціскаешся да мяне рэменем бяспекі і трымаеш за руку * * * я хацела б угнаць трамвай ды махнуць да цябе ў Амерыку па шашы Масачусэтс — tut.by але я ад прыроды нясмелая так што ты там пакуль трывай без мяне а трамваі калі вырастаюць збіраюцца ў зграі і едуць у Стайкі катацца на лыжах гуляцца ў снежкі паліць і піць піва (і нат зачынаюць там трамваянятак!) стаю на прыпынку й чакаю бо зараз лета рыхтую напад (але гэта табе па сакрэце) * * * я хачу цалаваць снег на тваіх валасах шкада, што яшчэ далёка да зімы цёплыя рукі пазбаўленыя права патрабаваць сагрэцца і вушы трамваяў не абрастаюць белым пухам хутчэй бы згубіць дзе-небудзь парасон каб без згрызотаў сумлення папрасіць восень сабраць свае рэчы і сысці каб без сораму цалаваць снег на тваіх валасах пакуль святлафор не ўсміхнецца зялёным і машыны не пачнуць сігналіць прыспешваючы нас перайсці дарогу мы пяройдзем а мо нават перабяжым і спынімся ля пераходу каб вярнуцца назад каб зноў чакаць зялёнага і цалаваць снег на валасах Верш пра польскую візу За спінай залева Ізноў залівае пра сны А я не ведаю Куды мне схаваць І з чым зрымаваць Сваю шчаслівую рожу Схаваю у метро Хоць нягожа Так усміхацца, хай сабе шчыра На людзях Я столькі б хацела Усім пра цябе расказаць Але выходжу З сябе на «Плошчы Якуба Коласа» І парушаю тваю Памежную зону А ў мяне толькі польская віза І два талоны На верхні транспарт І ніякай страхоўкі
Вы читаете Арэхападзенне
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату