драўляны кол пад чужынскім гербам. даруй мне, маці, што зблытаў стопы, парушыў рытмы, прасіў замнога. мне трэба воля вышэйшае спробы, таму для сэрца адна дарога. …пашый мне, маці, новае сэрца. * * * напішы дзіцячы вершык пра вожыка з грыбком на спіне пра белую аблачынку цёплае малако з мёдам і гарачыя бабуліны перапечкі як вуджу на сажалцы печкуроў боўтаючы нагамі ў каламутнай вадзе напішы пра мяне верш пра тую, якой не ведаеш якой ужо амаль не стала Арэхападзенне у дзяцінстве я без боязі караскалася на высокія дрэвы рвала праз плот суседскія яблыкі штовясну вымярала ўсе лужыны прыносіла дадому вожыкаў і паіла іх малаком а цяпер усе называюць мяне поўным іменем а некаторыя нават выкаюць цяпер я стала зусім вялікая і ўсяго баюся замачыць ногі наламаць дроў параніць і параніцца асабліва асцерагаюся яблыняў табе гарбату з малаком? * * * гуляюся ў паэзію: алоўкамі на аркушах што трапляюць пад руку пішу ў цемры вершы а раніцай якой так цярпліва чакала дзіўлюся: няўжо гэта і ёсць тое што ўначы было ТЫМ?
Вы читаете Арэхападзенне
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату