Я — ілжэпрарок. Няхай частка «ілжэ» вас не турбуе — Я заўсёды ілгу, Дарма, што ўсё спраўджваецца. Прадказваю лёс, Бяру няшмат — ад «дзякуй» да… Вашай душы — У залежнасці ад таго, Наколькі вы хочаце пачуць праўду. Замовамі й прываротам не займаюся, Дзяўчынка, ён так і будзе з табой — Скажы мне дзякуй. Вы не чакалі майго з’яўлення? Думаеце, я чакала? Слухайце ўсе! Канца свету НЕ БУДЗЕ! Ён яшчэ не пачаўся. Будзе толькі… Карацей, жуйце смела тушонку з бляшанак, Грызіце мяшкі сухароў, Што на гарышчы, але склепу не чапайце. Дарэчы, смерці таксама не будзе. Так што можна хадзіць без касак і драбантаў, Можаце не карыстацца кантрацэптывамі, Бо нараджэнне таксама адмяняецца. Радуйцеся! Заўтра, калі прачняцеся І забудзеце пра мяне, У вас вырасце белае й цвёрдае за спінай. Радуйцеся, Кладзіце свае душы ў гэтую торбу, Верце мне! Я — ілжэпрарок. Смерць Дзеда Мароза

Дзед Мароз памёр.

Ф. Ніцшэ
Снег валіў за каўнер хоць быў толькі пачатак зімы Ён ішоў і нервова паліў захінаючы вочы ссівелымі мокрымі патламі «Што за трасца!» Таксоўкі стабільна міналі старога ў недарэчным чырвоным паедзеным моллю плашчы Дзед махаў ім кійком Дзед кійком моцна грукаў у ходнік праклінаючы снежань і снег, і бязглузды ў такое надвор’е Парыж і бясконца падпальваў ужо мокры ўшчэнт недапалак «Гэты горад мяне даканае Гэты горад, халера, мяне ўсё ж даб’е» У вітрынах — хваінкі і бляск перламутравых зорак і бялізна з карункамі быццам з узораў на шкле а стары ўхапіўся за слуп і паволі спаўзае у агідную мокрую вату «усё. канец. хто цяпер павіншуе дзяцей?..» Падарункі на бруку ў брудзе хтось кліча паліцыю нехта са скрынкай падпахай дварамі ўцякае дамоў Ні крыві, ні слязы толькі снег і маўклівая Сена учапілася за парапет і выходзіць з сваіх берагоў * * * …пашый мне, маці, новыя латы, латы з тваіх сівых валасоў. памый слязьмі, бо іншым салдатам жыццё вярталі яны шмат разоў. падкуй мне, маці, майго каняку, пярсцёнкам сваім заручальным падкуй. тады сабакі не знойдуць знаку, дзе праскакаў я, жывы пакуль. змайструй мне, маці, шалом ты новы, з купальскіх зёлак, свянцоных вербаў, каб не прымераў нашых галоваў
Вы читаете Арэхападзенне
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату