як нагавіцы да наркамана, і множыліся каменныя глыбы, і дым падаў снегам, і бог ставіў рэчы, якіх не было. А потым А потым ён не памёр, проста скончылася віза, а лыжка сама залезла ў кішэню, быццам палец святога. Так, на памяць. * * * дождж за акном абгрызае нечыя косткі пускае слінкі да зямлі а пасля шчанюком ліжа рукі цягне за ланцуг тыркаецца мордай у кратавіны разганяе мінакоў і яшчэ добрую гадзіну гуляецца з уласным адлюстраваннем і бурбалкамі ў лужынах кінуўшы мяне самотна стаяць ля дзвярэй пад’езда з грымасай здзіўлення і змоклай торбай у руцэ * * * хаджу па вуліцах і шукаю вясну а знаходжу толькі зялёных вусеняў трамваяў што едуць у Вяснянку усё так няшчыльна а пасля скажуць: харошая была пaра проста начыталіся аднолькавых кніжак а сваёй не напісалі * * * Вільня-Вільня, а ты такая, што мае звіліны самі ператвараюцца ў твае тонкія вуліцы. * * * а ў Галандыі… а ў Галандыі харашо там алычовае марозіва і дождж прайшоў там можна гуляць басанож удваіх да ранку або разгадваць пад ліхтаром крыжаванку там можна карміць галубоў і паіць галубых там можна смяяцца і біць гапату пад дых а ў Галандыі… так, там так харашо! колькі ўсяго ўбачыш, зайшоўшы ў кафэ-шоп!.. Верш пра камбайн Я — машына па вытворчасці метафар
Вы читаете Арэхападзенне
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату