каленьмі сціснуўшы да болю спадар, зайграйце на віёле спадар, зайграйце на віёле… * * * архітэктура тваіх касцей нашмат складанейшая за шкілет тваёй чарапахі але, напэўна, прасцейшая за формулу паху дажджлівай восеньскай ночы дзіўныя нейкія сны спрасоння працягваю руку і спрабую намацаць тваю рабрыну але ты не побач да цябе пяць прыпынкаў на падземным каўчэгу і пяць навучальных дзён ва ўніверсітэце да цябе не было людзей у цябе няма рабрыны але ёсць выйсце на правы бок з яго крыштальным паветрам гарбатай цукеркамі і саплівым носам наўзамен * * * пасялюся ў тваім заплечніку а ты нават не заўважыш буду кімсьці накшталт дамавіка шамацець сшыткамі надкусваць печыва а неяк па неасцярожнасці а мо й знарок засну ўсяродку і ты знойдзеш мяне на пары па лаціне ці міфалогіі возьмеш маленькую на рукі і панясеш далёка-далёка за самы далягляд мы будзем есці хлеб з семкамі і цалавацца сярод канваліі і сон-травы я падарую табе зялёны шарык патрэбных памераў і буду шторанку расчэсваць твае валасы самшытавым грэбнем а ты мае сваімі пальцамі заплятаючы ў іх траву і кавалкі смугі будзе вецер і драўляная мэбля ціхая музыка і раскінутыя рукі я буду заўсёды маленькая а ты будзеш заўсёды шчаслівы * * * Уцякаю ад цябе ў розныя гарады пакідаючы лужыны 37 памеруй пах парфумы на брукаваных вуліцах а яшчэ недапалкі й адбіткі пальцаў на поручнях трамваяў і метро зіма замарожвае выдыхі робіць коўзкімі ходнікі і я валюся раскідваючы ў радыусе аднаго метра гарбузовыя семкі й рыбіну луску што расце ад адзіноты у далонях і кішэнях паліто (можаш пашукаць, калі дворнік не зблытаў з меднай драбязой) ты робіш тое самае ў гарадах дзе я ніколі не з’яўлюся таропка азіраешся на паваротах і толькі засынаючы ў аўто
Вы читаете Арэхападзенне
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату