абрус жуды назаўсягды, на вечны час         ляглі. Гара, скала наўкол лягла і узрасла паўскрайны пас         зямлі. Узрос на ёй вялізаў-хвой, туману з мглой прытулак, лес         стары. Прадзіўны мур нярушных хмур, як той каптур, на бор узьлез         з гары. I сонца сьвет здалёка, з гэт!.. Нябёс прывет ня здужыць к нам         дайсьці. Адны вятры праз хмар муры лятуць з гары празь лес той сам         гусьці. I разам зь ім на жах благім і добрым, ўсім тужлівы сьпеў         вядуць: «Засьні, засьні, у ноч ўсе дні перамяні і нас ня гнеў,         ня гудзь. Скалей, як лёд, на сотні год і сэрца лёт спыні. Вярні         да сну. А сонца сьвет здалёка, з гэт… Зь нябёс прывет, мана. Гані         ману. Гані. Раі тых дум спыні, і жаль стаі, і кінь зь пяшчот         у цьмы. На сьвет адны твае паны і вартаўны табе пачот, —         то ж мы».

20. Ветру

Ветрэ, ветрэ вольны, Стой, зрабі паслугу! Буду спосаб меці, Адзьдзякую другу.          Зьлётай, лёгкі, борзда          Ў край, адкуль я родам, —          Бацьку, матку ўбачыш,          Мілую заходам; Ўбачыш гэнам, ворле, Ў краю тым — старонцэ: Брат мой беларусін Гібее бяз слонца.          Ім усім паклонам          Нізкім ты: скланіся,          Хай жывуць, красуюць…          А потым вярніся. Гэтта скажаш, браце, Мне, што там убачыў. Буду спосаб меці, Паглядзіш, адзьдзячу!

21. Завіруха

Вы читаете Матчын дар
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×