Восень халодная, чорная, хмурая Сунецца ціха, нячутна штодзень, Хварбы наўкола паклала панурыя, Сонца хавае за чорную цень.          Збожжа пажатае зь ніваў пазвожана, —          Голыя гоні самотна ляжаць,          Неба дажджліваю хмарай абложана,          Траўкай ня грае сваёй сенажаць. Кветкі ня сьвецяць галоўкамі яснымі; Кусьцьце бязь лісту, бяз красак стаяць; З гэтымі восені днямі бяскраснымі Цяжкія думкі у сэрца ляцяць.          Вольхі, рабіны, асіны зь бярозамі          Лістам пажоўклым тужліва шумяць:          «Хутка надыдуць завеі з марозамі,          Ветры зь сьнягамі ізноў наляцяць». Толькі высокія хвоі іглістыя Вечназялёны свой кажуць убор. Днямі зімовымі, цёмна-імглістыя, Будуць чарнець навакол, наузгор.          Зіму пачуўшы, мядзьведзь неспакоіцца,          Ходзіць па лесе, шукае бярлог,          Хмурны і злосны, пакуль супакоіцца,          Горш на скаціну, на людзі налёг. Гусі і качкі гуртамі зьбіраюцца; Хутка на поўдзень саўсім паляцяць. Хеўра за хеўрай на рэчцы зьмяняецца; Ўранку крычаць на вадзе, лапацяць.          Так непрыкметна часамі, дзянёчкамі          Восень зьмяняе. аблічча зямлі…          З гэтымі днямі асеньнімі, ночкамі          Думкі мне ў сэрца жудосны прыйшлі. Старое нешта усё спамінаецца, Толькі няясна, маўляў, праз туман, Нейкі няведамы жаль уздымаецца, Вабіць і цягне ўспамінак-дурман.          Сэрца баліць пад жаданьняў прымусамі,          Што за жаданьні — ніяк не пазнаць;          Можа, ляцеці адгэтуль за гусямі…          Можа, заснуць, каб нічога ня знаць?..

18. Мае думкі

Па-на горах сьнягі паляглі, I даліны убраліся ў белі. Мае ж думкі, як толькі маглі, Хутка зь ветрам удаль паляцелі.          Паляцелі удаль, дзе няма          Гэтых гор — вартаўнічых няволі,          Дзе ня гэтак сурова зіма,          Дзе прыняў я і жыцьце і долю. Паляцелі спытаць, паглядзець — Як жывецца на роднай старонцы? Як той брат-беларус мой жывець? Ці высока узьнялася сонца?          Там жа ўсё, як раней, як было:          Беднасьць, ціша кругом і цямнота.          Дзе там шчасьце! Жыцьцё зацьвіло,          Як наверсе якое балота. Сонца нізка — ня грэе саўсім I саўсім жа ня сьвеце бяз мала; Раз блісьне дзе-нідзе — і паўсім, I зноў сваю твар захавала.          Колькі ж будзеш ты спаць? Не пара          Табе часам, мой браце, праспацца,          Каля бацькаўскіх ніў і двара          Працаваці зноў шчыра узяцца? I усё, што утраціў сплючы, Пазьбіраці да роднае хаты? Годзе спаць! I ня будзе начы, Будзеш вольны, разумны, багаты!          I высокае слонца тагды          Будзе працу тваю аглядаці,          I пазбудзесься крыўд і нуды, —          Будуць людзі цябе шанаваці.

19. Навакол…

Сьнягі, ляды,
Вы читаете Матчын дар
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×