Хто цябе спаткае міла, Ў дом папросіць гожа? Хіба дол, адно магіла Разгарнуцца можа.          Што з таго — часамі сьніцца          Край, ў якім радзіўся?          Толькі мусяць сьлёзы ліцца, —          Лепі б і ня сьніўся!

15. Вясельле

Гэй, гуляй, ня думай, Не глядзі панура! Засьпявай, заіграй, Загудзі віхурай!          Грошы ёсьць! Сала ёсьць!          Бутэль манаполькі…          Ты ня стой, трунак свой,          Пій, гуляй і — толькі! Былі мы… Жылі там — На роднай краіне… А цянер тут — як зьвер… Жыцьце наша гіне.          Гэй, гуляй, налівай!          Будзем піці, браце!          Што у нас? Цяжкі час?          Э! аб чым казаці! Га-га га! Бач, нага Сама ў бокі скача, Заіграй, засьпявай!.. Не, брат: сэрца плача…          Дайце мне, дайце мне          Кварту не пустую, —          Я маё, я сваё          Сэрца пачастую. От дык так! От дзе смак! Эх ты, ведзьма-доля! Яшчэ — не, мала мне… Налівайце болей!          Гэй, крычы, не маўчы,          Сэрцу дай пацеху!          Заіграй, засьпявай,          Сьмеху, болей сьмеху! А што?! Не, вы мяне Не забілі, гады! Вось жа п’ю, вось пяю Зь сябручкамі рады!          Ты гуляй, не зважай,          Што сьляза на вочу, —          Гэта так, гэта я          Весяліцца хочу. Пі, гуляй! Грай, сьпявай!..

16. Журба

Сэрца болей не сьмяецца, Сэрца плача жаласьліва. Ці дасьць Бог, ці давядзецца Быці там, дзе наша Ніва?          Думкі, праца — ўсё далёка!          Песьні, казкі ў пазабыцьцю…          Прад сабой я толькі вока          Бачу страшнага нябыцьця. Волі, думак, шчасьця, сьмеху Дайце мне! Хоць пакажыце!.. Але не… Мне на пацеху — Вока страшнага нябыцьця.          Я б узяў матыку ў рукі,          Карчаваў бы, чысьціў поле,          Але — там… Я тут бязрукі,          Я бясьсільны… Я бяз волі. Сэрца плача, і я плачу; Плачу з сэрцам галасьліва. Дзе ты, дзе ты, краю родны? Край далёкі, маці-Ніва?

17. Восень

Вы читаете Матчын дар
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×