Усе з аднэй мы выйшлі нівы, I сейбіт нас адзін кідаў, I кожан з нас той дзень шчасьлівы Ў сваёй душы благаслаўляў.         А вецер быў. I хто цяжэйшы,         Астаўся там, куды упаў,         А хто, як я, хто быў лягчэйшы,         Ў далёкі сьвет павандраваў. Бо сейбіт ёсьць другі на небе, Што судзіць нам гады і дні, — I ты узрос на роднай глебе, Пусьціў глыбока карані.          Здалеў, браток, на сьвет прабіцца          Спраміж сьвірэпкі і асок!          I можам мы табой гардзіцца,          Прыгожы, слаўны Каласок. Цьвіці ж, расьці, буйней надзіва Ў сям’і прыгожых васількоў. З тваіх зярнят хачу, праўдзіва, Убачыць поле каласкоў.

13. Песьня

На чужой староначцы Заняпаў душой, I згубіў здаровейка, І згубіў спакой. Не глядзелі б вочанькі На нялюбы сьвет, Маладое радасьці Прападае сьлед.          На чужой староначцы          Не цьвітуць сады,          Не сьпяваюць птушачкі.          Не лятуць сюды.          І чужое лецейка          Для мяне — зіма,          I чужога сонейка          Для мяне няма. На чужой староначцы Не шумяць лясы І няма прыгожасьці Ў палявой красы. Замірае душачка На чужой зямлі, А дамоў вярнуціся Не ў маёй валі.          Дзе ж вы, ніўкі родныя          I дубовы шум?          Засьпявайце голасна,          Каб пазнаў, пачуў.          Ўскаланіце песьняю          Векавечных сноў,          Ўскаланіце душачку,          Ўскаланіце кроў.

На чужыне

14. У выгнаньню

Край чужы — за веру кара — Сьнег, мароз ды горы. Белы сьвет, як чорна хмара, Заступілі горы.          Край чужы… I ты чужынец          Ўсім, ня свой здаесься:          Ходзіш скрозь, як той адзінец          Старакосны ў лесе. Ходзіш ты, ніякай мэты, Так, — абы цягацца, Знаць сабе: жывеш яшчэ ты… Для чаго ж, спытацца?          Хто цябе спагадным сэрцам          Да сябе прытуле?          Хіба з стрэльбы чужаверца          Чужаніца-куля.
Вы читаете Матчын дар
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×