салодкая ўсмешка.

- Дайце мне пiпку, - сказаў Люсьен хрыплым голасам.

Бержэр засмяяўся.

- Не варта, - адказаў ён. - I не бяры сабе ў галаву гэтага Берлiяка. Ты ж нават не ведаеш, што ён там цяпер робiць.

- Мне да дупы, - буркнуў Люсьен.

- Дык хай табе гэта будзе вядома: ён ванiтуе, - спакойна паведамiў Бержэр. - Гэта адзiнае, што ў яго заўжды выклiкаў гашыш. А астатняе ўсё - камедыя. Часам я, праўда, даю яму папалiць, бо яму вельмi хочацца мяне ўразiць. Мяне гэта забаўляе.

Назаўтра, сустрэўшыся з Люсьенам у лiцэi, Берлiяк паспрабаваў загаварыць з iм звысоку.

- Ты сядаеш у цягнiк, - сказаў ён, - але руплiва выбiраеш такi, якi не ад'едзе з вакзала.

Але, як аказалася, ён не на таго напаў.

- Трапло, - адказаў Люсьен. - Ты, можа, думаеш, я не ведаю, што ты ўчора рабiў у ванне? Ты бляваў, мой даражэнькi, бляваў!

Берлiяк спалатнеў.

- Табе гэта сказаў Бержэр?

- А хто ж, па-твойму, яшчэ?

- Добра, - прамармытаў Берлiяк. - Не думаў я, што Бержэр такi тып, якi будзе кпiць са старых прыяцеляў са сваiмi новымi сябручкамi.

Люсьен крыху сумеўся: ён абяцаў Бержэру нiчога не перадаваць.

- Ды ну, вось яшчэ выдумаў, - сказаў ён, - зусiм ён з цябе не кпiў. Проста хацеў паказаць, што нiякага эфекту гэты гашыш не дае.

Але Берлiяк ужо павярнуўся i, не пацiснуўшы рукi, пайшоў прэч.

Люсьен быў не надта горды сабой, убачыўшыся неўзабаве з Бержэрам.

- Што вы там такога сказалi Берлiяку? - спытаўся Бержэр абыякавым голасам.

Люсьен моўчкi апусцiў галаву: настрой у яго быў прыгнечаны. Але нечакана ён адчуў у сябе на патылiцы Бержэраву руку.

- Усё гэта, хлопча, лухта. Рана цi позна яно ўсё роўна мусiла скончыцца: камедыянты нiколi мяне доўга не забаўлялi.

Люсьен крыху ўзбадзёрыўся i, падняўшы галаву, крыва ўсмiхнуўся.

- Але ж я таксама камедыянт, - лыпаючы вачыма, прабалбатаў ён.

- Так, але ты - прыгожы.

Бержэр прыцягнуў яго да сябе. Люсьен не супрацiўляўся, ён адчуваў сябе расчулена, як маладая дзяўчына. На вачах у яго блiшчалi слёзы. Бержэр пачаў цалаваць яго ў шчокi i асцярожна ўкусiў за вуха, называючы то 'мая прыгожая шэльмачка', то 'мiлы брацiк', а Люсьену думалася: як гэта прыемна, калi ў цябе такi спагадлiвы, такi разумны старэйшы брат.

Пан i панi Флёр'е даўно ўжо хацелi пабачыць таго Бержэра, пра якога iм так часта расказваў сын. I аднойчы яны запрасiлi яго паабедаць. За абедам Бержэр усiх зачараваў, нават Жэрмену, якая сказала, што нiколi не бачыла такога прыгожага мужчыны. Пан Флёр'е, як аказалася, некалi ведаў Бержэрава дзядзьку, генерала Нiзана, i доўга гаманiў пра яго. Але сама шчаслiвая была панi Флёр'е: цяпер яна ўпэўнiлася, што можа на сёмуху даверыць Люсьена Бержэру, каб яны з'ездзiлi куды-небудзь падчас гэтых кароткiх канiкул. Яны паехалi ў Руан на машыне. Люсьену хацелася наведаць мясцовы касцёл i гарадскую ратушу, але Бержэр адмовiўся наадрэз.

- Што - гэту брыдоту? - сказаў ён.

Урэшце яны вырашылi правесцi пару гадзiн у бардэлi на вулiцы Кардэлье. Бержэр паводзiў там сябе вельмi пацешна: ён называў усiх шлюх 'паненкамi', а потым падняўшыся з адной у нумар, ужо праз пяць хвiлiн спусцiўся i цiха шапнуў:

- Цякаем, а то зараз запахне палёным.

Яны хутка расплацiлiся i выйшлi. На вулiцы Бержэр расказаў, што здарылася: калi дзеўка павярнулася спiнай, ён скарыстаўся гэтым i кiнуў у ложак цэлую жменю зудлiвай шчэцi, а потым, заявiўшы, што ён iмпатэнт, спусцiўся назад у залу. Люсьен выпiў дзве порцыi вiскi, i яго крыху размарыла, ён праспяваў 'Мецскага артылерыста' i 'Dе Рrоfundis Моrрiоnibus', i яму здавалася проста цудоўным, што ў Бержэры так удала спалучаюцца дарослая сур'ёзнасць i дзiцячая гарэзлiвасць.

- Я зняў толькi адзiн пакой, - сказаў Бержэр, калi яны прыйшлi ў гатэль, затое ў нас будзе вялiкая ванная.

Люсьен не здзiвiўся: пакуль яны ехалi, у яго ўжо ўзнiкала цьмянае падазрэнне, што яны з Бержэрам будуць жыць разам, але ён не засяроджваў на iм доўгай увагi. Цяпер жа, калi адступаць было некуды, такое становiшча здалося яму крыху непрыемным - асаблiва таму, што ў яго былi нячыстыя ногi. Пакуль паднiмалi iх чамаданы, ён уявiў, як Бержэр скажа: 'Якi ты брудны, ты ж так запэцкаеш усе прасцiрадлы', - а ён гэтак грэблiва яму адкажа: 'У вас нейкiя буржуазныя ўяўленнi пра чысцiню'. Але Бержэр адразу заштурхнуў яго разам з чамаданам у ванную i сказаў:

- Займайся там, чым табе трэба, а я пакуль распрануся ў пакоi.

Люсьен вымыў ногi i падмыўся. Яму вельмi хацелася ў прыбiральню, але выйсцi ён чамусь пабаяўся i вырашыў памачыцца ў ракавiну. Потым ён надзеў начную сарочку, сунуў ногi ў пазычаныя яму маткай пантофлi (ягоныя ўжо зусiм прадзiравiлiся) i пастукаў у дзверы.

- Вы ўжо ўсё? - спытаў ён.

- Усё, усё, уваходзь.

Бержэр быў у чорным халаце, надзетым паверх нябесна-блакiтнай пiжамы. У пакоi пахла адэкалонам.

- А што, ложак толькi адзiн? - спытаўся Люсьен.

Бержэр не адказаў, ён здзiўлена ўтаропiўся на Люсьена i ўрэшце на ўвесь голас зарагатаў.

- Ну ты i абадранец! - усё яшчэ смеючыся, прамовiў ён. - Што гэта ў цябе за балахон? Во дзе ўмора, ты зiрнi на сябе!

- Я ўжо два гады прашу мацi, каб яна купiла пiжаму, - пакрыўджана азваўся Люсьен.

Бержэр ступiў да яго.

- Добра, скiдай усё гэта, - сказаў ён безапеляцыйным тонам. - Я пазычу табе адну сваю. Будзе, праўда, крыху завялiкая, але ўсё роўна - лепей, чым гэта.

Люсьен нерухома застыў пасярод пакоя, уперыўшыся вачыма ў чырвоныя i зялёныя ромбiкi на шпалерах. Яму хацелася вярнуцца назад, у ванную, але ён баяўся, што будзе выглядаць дурнем, i рэзкiм рухам сцягнуў сарочку цераз галаву. На хвiлiну запанавала маўчанне; Бержэр, усмiхаючыся, глядзеў на Люсьена, i той раптам сцямiў, што стаiць абсалютна голы пасярод пакоя i на нагах у яго матчыны пантофлi з пумпонамi; ён зiрнуў на свае рукi, вялiкiя рукi Рэмбо, i яму захацелася пакласцi iх на жывот, схаваць, прынамсi, гэтую штуку, але ён пераадолеў сябе i адважна сунуў рукi за спiну. На сценах, праз аднолькавыя iнтэрвалы, мiж двума шарочкамi ромбiкаў быў намаляваны фiялетавы квадрат.

- Далiбог, - нарэшце сказаў Бержэр, - ён цнатлiвы, як нявiнная дзева. Ану, зiрнi на сябе ў люстра, ты ж чырвоны па самыя вушы. I ўсё роўна так табе лепей, чым у тых лахманах.

- Угу, - сiламоц выцiснуў з сябе Люсьен, - але калi стаiш галяком, не вельмi ўдаецца захоўваць элегантны выгляд. - Дайце мне хутчэй пiжаму.

Бержэр кiнуў яму шаўковую пiжаму, ад якой пахла лавандай, i яны ляглi ў ложак. Запанавала цяжкая цiшыня.

- Паскудства, - сказаў Люсьен, - мяне нудзiць.

Бержэр не адказаў, i ў Люсьена раптам вырвалася адрыжка з прысмакам вiскi. 'Ён хоча са мной пераспаць', - праплыло ў яго ў галаве. Ромбiкi на шпалерах пачалi круцiцца, i горла перахапiў задушлiвы водар адэкалону. 'Не трэба было пагаджацца на гэту паездку'. Апошнiм часам Люсьену нiяк не шанцавала, ужо разоў дваццаць ён быў зусiм блiзка, каб здагадацца, што ад яго хоча Бержэр, але кожны раз як знарок нешта здаралася i адцягвала яго думкi. I вось цяпер ён ляжаў з гэтым тыпам у адным ложку i чакаў, пакуль той дастане сваёй асалоды. 'Зараз забяру сваю падушку i пайду спаць у ванную'. Але ўявiўшы iранiчны Бержэраў позiрк, ён не асмелiўся i застаўся ляжаць. Раптам яго разабраў смех.

- Гэта я прыгадаў тую шлюху, - сказаў ён. - Вось ужо, вiдаць, цяпер чухаецца!

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×