Бержэр зноў нiчога не адказаў, i Люсьен зiрнуў на яго краем вока: той нявiнна ляжаў на спiне, падаткнуўшы пад патылiцу рукi. Люсьена гэта страшэнна ўгнявiла, ён падняўся на локце i выпалiў:

- Ну чаго вы чакаеце? Вы ж не проста так мяне сюды прыцягнулi!

Шкадаваць прамоўленага было позна: Бержэр павярнуўся i ўжо разглядаў Люсьена вясёлым цiкаўным позiркам.

- Паглядзiце вы мне на гэту распуснiцу з гэткiм анёльскiм тварыкам! Што, дзiцятка, - я не прымушаў цябе гэта казаць - значыць, ты разлiчваеш на мяне, каб парушыць свае мiленькiя пачуццi?

Яшчэ нейкае iмгненне ён глядзеў на Люсьена, ледзь не дакранаючыся да яго тварам, потым раптам абняў i пачаў лашчыць пад пiжамнай кашуляй грудзi. Гэта аказалася не такiм ужо непрыемным, было хiба трошачкi козытна. Але Бержэр нечакана зрабiўся страшны: на твары ў яго ўзнiк нейкi iдыёцкi выраз, i ён увесь час натужлiва паўтараў: 'Табе не сорамна, мой парсючок, а, парсючок, табе не сорамна', - падобна да дыскафона на станцыi, што аб'яўляе прыезд i ад'езд цягнiкоў. Затое адна рука ў Бержэра нiбы жыла сама па сабе, порсткая i лёгкая, яна нагадвала жывую iстоту. Ледзь прыкметна, ласкава яна гуляла па кончыках Люсьенавых саскоў, i гэта было падобна да пяшчотнага дотыку цёплай вады, калi апускаешся ў ванну. Люсьену хацелася спаймаць гэту руку, адарваць ад сябе, выкруцiць, але Бержэр пачаў бы з яго смяяцца: вы гляньце на гэтага нявiннiка. Рука паволi праслiзнула ўздоўж жывата i знерухомела, рыхтуючыся развязаць матузок, на якiм трымалiся майткi. Люсьен не варушыўся, ён быў цяжкi i млявы, як мокрая губка, яго скоўваў страх. Бержэр адкiнуў коўдру i паклаў на грудзi Люсьену галаву: ён быў падобны на доктара, якi праслухвае хворага. Люсьен двойчы запар рыгнуў; адрыжка была горкая, i ён спалохаўся, што можа зараз званiтаваць прама на гэтыя прыгожыя, серабрыстыя валасы, у якiх было столькi годнасцi.

- Вы цiснiце мне на жывот, - сказаў ён.

Бержэр трошкi прыўзняўся i падсунуў адну руку Люсьену пад паяснiцу; другая ўжо не лашчыла, яна ўжо пашчыпвала.

- У цябе чароўная попка, - раптам сказаў Бержэр.

Люсьену здалося, што ўсё гэта нейкi кашмарны сон.

- Вам падабаецца? - какетлiва спытаў ён.

Але Бержэр раптам адпусцiў яго i з прыкрасцю падняў галаву.

- Гадкi малы круцель, - абурана сказаў ён, - у Рэмбо яму пагуляць захацелася. Я ўжо тут больш за гадзiну высiльваюся, каб яго ўзбудзiць, а яму хоць бы што.

Ад нервовага напружання на вочы Люсьену набеглi слёзы, ён з усяе сiлы адштурхнуў Бержэра i прамовiў асiплым голасам:

- Я не вiнаваты, вы самi мяне так напаiлi, што цяпер мяне цягне бляваць.

- Ну дык давай, iдзi! Iдзi! - знервавана сказаў Бержэр. - I можаш там не спяшацца. Цудоўненькi вечарок, - дадаў ён скрозь зубы.

Люсьен падцягнуў пiжамныя штаны, накiнуў чорны халат i выйшаў. Зачынiўшы ў прыбiральнi дзверы, ён адчуў сябе такiм разгубленым i самотным, што не вытрымаў i разрыдаўся. Насоўкi ў халаце не аказалася, i ён вымушаны быў выцiраць нос i вочы туалетнай паперай. Але колькi ён нi соваў у глотку пальцы, усё было марна - званiтаваць не ўдавалася. Тады ён машынальна спусцiў штаны i, калоцячыся ад холаду, сеў на ўнiтаз. 'Паскуда! - падумаў ён. - Паскуда!' Ён адчуваў сябе жорстка ўнiжаным, але не ведаў, чаго саромеецца больш Бержэравых ласак цi таго, што яны яго не расчулiлi. Падлога ў калiдоры парыпвала, i кожны скрып прымушаў Люсьена ўздрыгануцца, але вярнуцца ў пакой ён не адважваўся. 'Усё роўна туды трэба будзе iсцi, - падумаў ён, - я павiнен, iначай ён будзе з мяне смяяцца... з Берлiякам!' Ён напалову ўжо быў устаў, але ў тую ж хвiлiну яму зноў прымроiўся дурацкi выраз на Бержэравым твары, i ён пачуў, як той кажа: 'Табе не сорамна, парсючок?' У роспачы Люсьен зноў апусцiўся на ўнiтаз. I ў тую ж хвiлiну яго нечакана прабраў моцны панос, што прынесла палёгку. 'Гэтае паскудства выходзiць праз нiз, - падумаў Люсьен. - Ну i тым лепш'. Ванiтаваць ужо не хацелася. I раптам працяла думка: 'Ён мне зробiць балюча', - Люсьен ледзь не самлеў. Але ўрэшце яму зрабiлася так холадна, што ён аж заклацаў зубамi i, падумаўшы, што можа так чаго добрага захварэць, рашуча ўстаў. Калi ён увайшоў у пакой, Бержэр нехаця скiнуў на яго вокам. Ён палiў цыгарэту, пад расшпiленаю кашуляй было вiдно яго худое цела. Люсьен паволi скiнуў халат i пантофлi i моўчкi шмыгнуў пад коўдру.

- Парадак? - спытаў Бержэр.

Люсьен пацiснуў плячыма:

- Холадна.

- Хочаш, пагрэю?

- Паспрабуйце, - сказаў Люсьен.

У тую ж хвiлiну ён адчуў, як на яго навалiўся пачварны цяжар. Цёплы i мяккi рот, падобны да сырога бiфштэксу, прылiпнуў яму на вусны. Люсьен нiчога ўжо не разумеў, не ўсведамляў, што адбываецца, i амаль задыхаўся, адчуваючы тым не менш задавальненне, бо цяпер яму было цёпла. Ён прыгадаў панi Бэс, што нацiскала яму рукой на жывот i называла 'сваёю лялечкай', i Эбрара, якi яго зваў 'жардзiнай', ён успомнiў, як, падымаючыся ранiцай, уяўляў, што зараз увойдзе пан Буфардзье i прыставiць яму анэму, i нiбыта самому сабе прамовiў:

- Я яго маленькая лялечка!

У тую ж хвiлiну Бержэр выдыхнуў пераможны крык.

- Ну нарэшце! Нарэшце рашыўся. Значыць, - сапучы дадаў ён, - у нас з табой яшчэ нешта выйдзе.

Люсьен палiчыў, што будзе лепей, калi ён здыме пiжаму сам.

Назаўтра, калi яны прачнулiся, быў ужо поўдзень. Гарсон прынёс снеданне ў ложак, i Люсьену здалося, што той неяк грэблiва на iх пазiрае. 'Ён, вiдаць, лiчыць мяне за астатняга распуснiка', - падумаў ён, i яго непрыемна перасмыкнула. Бержэр быў вельмi прыязны: апрануўшыся першы, ён пайшоў прагуляцца на плошчу Старога Рынка, каб папалiць цыгарэтку, пакуль Люсьен будзе прымаць ванну. 'Сама галоўнае, - думаў Люсьен, старанна церучыся валасяною вяхоткай, - што ўсё гэта вельмi занудлiва'. Калi першы спалох i прыгнечанасць знiклi i ён заўважыў, што ўсё не так ужо i балюча, яго проста апанаваў непраглядны сум. Кожны раз ён спадзяваўся, што ўсё ўжо нарэшце скончылася i ён зможа спакойна заснуць, але Бержэр утаймаваўся толькi а чацвёртай гадзiне ранiцы. 'Трэба ўсё-такi скончыць задачу па трыганаметрыi', падумаў Люсьен. Ён паспрабаваў засяродзiцца толькi на сваiм заданнi. Дзень цягнуўся марудлiва. Бержэр расказваў пра Латрэамона, але Люсьен слухаў няўважна; Бержэр пачынаў яму назаляць. Увечары, калi яны спынiлiся начаваць у Кадбэке, Бержэр, натуральна, зноў пэўны час плiшчыўся да Люсьена, але каля першай гадзiны ночы Люсьен проста заявiў, што хоча спаць, i Бержэр, не ўгнявiўшыся, пакiнуў яго ў спакоi. Надвячоркам наступнага дня яны вярнулiся ў Парыж. Увогуле Люсьен быў не вельмi незадаволены сабою.

Бацькi сустрэлi сына з вялiкаю радасцю, i мацi спыталася:

- Ты, прынамсi, падзякаваў пану Бержэру?

Люсьен крыху пагаманiў з бацькамi пра нармандскiя мясцiны i вёскi i рана лёг спаць. Усю ноч ён праспаў як нявiннае немаўлятка, але назаўтра, прачнуўшыся ранiцай, адчуў, што ўсярэдзiне яго ўсяго нiбыта трасе. Ён устаў i доўга разглядаў сябе ў люстра. 'Я педэраст', - нарэшце падумаў ён. I на яго навалiлася пачуццё няўцешнай прыгнечанасцi.

- Люсьен, уставай, - крыкнула праз дзверы мацi, - табе сёння ў лiцэй.

- Устаю, мама, - паслухмяна прамовiў Люсьен, але зноў лёг у ложак i пачаў разглядаць на нагах пальцы.

'Гэта несправядлiва, я ж нiчога не падазраваў, у мяне не было нiякага вопыту'. Вось гэтыя пальцы, якiя, адзiн за адным, ссаў мужчына. Люсьен рэзка павярнуў галаву. 'А ён ведаў. Ведаў, што тое, чым ён са мною займаецца, мае iмя i што яно называецца - спаць з мужчынам, - ён усё гэта ведаў. Смешна, Люсьен горка ўсмiхнуўся, - можна цэлымi днямi пытацца ў сябе, цi ты разумны, цi ты задзiраеш нос, але так нiколi нiчога не вырашыць. I побач з гэтым ёсць ярлыкi, якiя прылiпаюць да вас адразу, i потым вы вымушаны насiць iх усё жыццё; ну, напрыклад: Люсьен - высокi i бялявы, ён падобны да свайго бацькi, ён адзiны сын у сям'i i, з учарашняга дня, - педэраст. I пра яго будуць казаць: 'Ну, Флёр'е, ды вы яго ведаеце: высокi такi, бялявы, што кахаецца з мужчынамi'. А людзi будуць адказваць: 'А, гэты! Такi высачэзны, падобны да бабы бамбiза? Ну вядома, што ведаем'.

Ён апрануўся i выйшаў, але iсцi ў лiцэй душа ў яго не ляжала. Ён спусцiўся па авеню Ламбаль да Сены i пайшоў па набярэжных. Неба было чыстае, на вулiцах пахла маладымi лiсточкамi, асфальтам i ангельскiм тытунём. Доўгачаканы час надзець новую вопратку на чыстае цела з абноўленаю душой. Усе вакол

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×