Давидович Сергей

Несапраўдны архiрэй (на белорусском языке)

Сяргей Давiдовiч

Несапраўдны архiрэй

Адчынiлiся дзверы, i ў хату да Дануты ўвайшла яе сяброўка Хаўрося. Прывiтаўшыся, Хаўрося запыталася:

- Ну як, да Вялiкадня рыхтуешся?

- А як жа! - адказала Данута. - Усё перамыла, усё паператрэсла. Нацiснула на Сцяпана, той нават печ пабялiў...

- I сапраўды, у хаце павесялела, - азiрнулася Хаўрося.

Слова за словам - i пацякла звычайная жаночая гаворка пра тое, што ўжо не раз гаворана- перагаворана. Не абмiнулi яны i гаркотную тэму пра сваiх мужыкоў, якiя колiсь так пiлi гарэлку, ажно гай шумеў.

Ляцiць, бывала, Данута да Хаўросi: забяры свайго Язэпа, ляжыць у нас пад сталом, як нежывы. Назаўтра - Хаўрося да Дануты: Сцяпан твой з нашага ганка звалiўся ў крапiву i толькi бурбалкi пускае з носа... I гэтак мiтусiлiся адна да другой штодня...

Час ляцiць хутка i непрыкметна. Гэтыя дзве сям'i пасталелi i пачалi пацiху старэць. Надзiва сваiм жонкам i ўсiм аднавяскоўцам, Сцяпан з Язэпам раптоўна i рашуча 'завязалi'- кiнулi пiць. Цi здароўе iх прыцiснула, цi пад старасць за розум узялiся, а можа, i тое i другое разам. Але мала таго што адмовiлiся ад атрутнага зелля, дык яшчэ адзiн з iх, Язэп, зрабiўся набожным. Ранiцай молiцца, вечарам молiцца, у нядзелю i на святы бяжыць у царкву. У дадатак да ўсяго - адпусцiў бараду, хоць з яго iкону пiшы.

Сцяпан жартуе: 'Язэп! Цi не вальтануўся ты? Пiў да адурэння, а кiнуўся ў маленне!'

Язэп спакойна адказваў: 'На ўсё воля боская!..'

Наблiжаўся Вялiкдзень. Вернiкi чакалi яго з нецярпеннем i рыхтавалiся да свята. Рыхтаваўся ў царкве i святы айцец Мiкалай. Хваляваўся! На службу ў царкву манiлася прыехаць раённае начальства - цяпер гэта модна. Сёння амаль усе кiраўнiкi, хоць не вераць нi ў бога, нi ў чорта, а ў царкву сунуцца трэба ж паказаць электарату, што ў Бога ўсе роўныя: i авечкi, з якiх садралi сем шкураў, i ваўкi-шкуралупы ў авечых шкурах.

Вось i мiтусiцца айцец Мiкалай, i прадумвае ўсё да драбнiц.

Рыхтаваўся да свята i Язэп. Пасцiўся, паўтараў пацеры ды бараду пачэсваў.

Сцяпан пры сустрэчы не злазiў са свайго конiка: 'Лепей бы ты, Язэп, пiў у меру, чым з барадой улез у веру!'

Язэп цiхмяна адказваў: 'На ўсё воля боская!'

I вось свята падышло, як кажуць, пад самыя вокны. Заўтра Вялiкдзень! Язэп збiраўся на ўсяночную, але, адчуўшы ламату ў нагах, перахрысцiўся i лёг раней спаць, каб ранiцай устаць бадзёрым i днём насалодзiць душу богаслужэннем.

Зранку, яшчэ было прыцемна, нехта настойлiва загрукацеў у акно. Язэп устаў, падцягнуў кальсоны i адчынiў дзверы. На ганку стаяў Васiль Шэршань з суседняй вёскi, у якой знаходзiлася царква.

'Хрыстос уваскрос, Язэпка, браток! - неяк спуджана крыкнуў Шэршань. - Айца Мiкалая скруцiла пасля ўсяночнай, як перавясла! Мусiць, перастаяў ноччу... Ляжыць, крануцца не можа - палена паленам...'

Язэп здзiвiўся: 'А я што?.. Я пры чым тут?.. Ах, прабач, сапраўды ўваскрос!'

'Браточак! - ледзь не плача Шэршань. - Айцец клiча цябе да сябе! Хутчэй!'

Язэп яшчэ больш здзiвiўся: 'Дык я ж не доктар! У самiх карова жвачку перастала жваць, а тут святы чалавек... Гэта мудрэй каровы!'

Шэршань тлумачыць: 'Я так зразумеў, што айцец хоча, каб ты яго сёння падмянiў. Ты ж у нас самы набожны!'

Язэп зрабiў крок назад: 'Я!.. Ды ў айца Мiкалая, пэўна, гарачка! Я ж нi бэ нi мэ...'

'Ты нi бэ нi мэ?! - строга спыталася Хаўрося, якая стаяла за спiнай мужа i ўсё чула. - Ты ж мне ўсе вушы прадзёўб сваiмi малiтвамi! Табе што, цяжка ў царкве перад людзьмi пачытаць iх?'

Язэп узмалiўся: 'Адна справа - дома, другая - у царкве, прынародна! Я баюся! Ба-ю-ся!'

Хаўрося запэўнiла: 'Калi што - я дапамагу, падкажу з натоўпу. Хутчэй апранайся i едзь да святога айца - там i вырашыце'.

'Яно-то з'ездзiць можна... - з неахвотай згадзiўся Язэп, - там заадно i на свята застануся... А калi ж я разгавеюся?!'

Хаўрося ўзарвалася: 'Не нагавеўся за жыццё?! На сто чалавек хапiла б тваiх гавенняў! Едзь ды падмянi святога айца, можа, Бог i даруе твае п'яныя выкаблукi!'

Язэп у хваляваннi хуценька апрануўся, выйшаў з хаты i сеў на падводу.

'Прыпынiся вунь ля той хаты! - папрасiў Васiля. - Гукну Сцяпана, можа, для смеласцi паедзе са мной...'

Сцяпан ужо прачнуўся i вельмi здзiвiўся просьбе сябра.

'Язэпе! Я, каб ведаў, бараду адпусцiў бы ды пацеры вывучыў', - смяецца ён.

Язэп прапусцiў мiма вушэй сябраў жарт: 'Сцяпанка! Сцёпачка! Паехалi са мною! А што, калi i на самой справе прыйдзецца падмянiць айца? З табой мне зручней! Смялей! Ты ж хоць падтрымаеш маральна'.

У Язэпавым голасе было столькi болю, што Сцяпан згадзiўся: 'Ладна! Ты калiсьцi памагаў мне свiнню калоць, памагу i я табе. Бог мне, спадзяюся, залiчыць...'

Прыехаўшы ў суседнюю вёску, Язэп адчынiў дзверы айцовай хаты, перахрысцiўся i, стаўшы на калена, схапiў абвiслую руку айца i цмокнуў яе. 'Хрыстос уваскрос! Са святам, святы айцец! Хай Бог...'

'Ай! Ай! Ой! - закрычаў на ложку айцец. - Пусцi руку! Б'е, як токам!'

Язэп збялеў i адскочыў: 'А што з вамi, бацюхна?! Што?!'

Айцец прастагнаў: 'Чортаў радзiкулiт скруцiў! Вачамi крануць не магу! Ай! Ой!.. Богам цябе прашу, не адкажыся, будзь сёння маiм намеснiкам - адслужы службу замест мяне! Начальства ж едзе з раёна... Людзi пачнуць хутка збiрацца...'

Язэп пацiснуў плячыма: 'Я ж не ўмею... Такая адказнасць... Баюся я...'

Айцец прастагнаў: 'Рабi ўсё, як я раблю! Ты ж не раз бачыў i чуў... Чытай малiтвы i махай кадзiлам. Галоўнае - не спыняйся i працягла спявай уголас, што ведаеш са Святога Пiсання'.

Язэп разгублена прамармытаў: 'Калi ж так трэба, святы айцец, дык я паспрабую. Спадзяюся, што Бог мне дапаможа'.

Айцец прастагнаў: 'Ой, паможа! Ай, паможа!'

Язэп хацеў iсцi, але айцец спынiў: 'Куды ты, сын мой! Вазьмi ж вунь ключы ад царквы. Там пераапранiся ў маё царкоўнае адзенне, надзень крыж на шыю i не падвядзi мяне i Бога!'

Язэп дрыготкаю рукой узяў ключы i даўся з хаты. На двары чакаў Сцяпан, якi падскочыў да сябра: 'Ну што? Што з айцом Мiкалаем? Чаго выклiкаў?'

Язэп замест адказу моўчкi паказаў ключы.

'Няўжо будзеш сёння за галоўнага?!' - усклiкнуў Сцяпан.

Язэп кiўнуў галавой - у яго адняўся язык. Сцяпан стаў у святарову позу, узняў угару руку i распеўна прагаварыў: 'Слухай, душа, былога алкаша!'

Язэп не сцярпеў: 'Што ты падкусваеш? Навошта дабiваеш? Я цябе ўзяў для падтрымкi духу... А ты?' - 'Эх, Язэп! Некалi мы падтрымлiвалi дух па-iншаму... Аж гай шумеў!' - сказаў Сцяпан.

Язэп махнуў рукой: 'Пайшлi ў царкву! Трэба ж хоць агледзецца ды асвоiцца там, трэба пераапрануцца'.

Калi сябры прыйшлi ў царкву i Язэп апрануў айцова чорнае адзенне ды начапiў на шыю вялiкi блiскучы крыж, Сцяпан схапiўся за галаву: 'Язэ-эп! Ты ж - вылiты святы айцец! Як з iконы саскочыў! Вось хто мне адпусцiць усе мае грахi задарма!'

Люстэрка не было, Язэп сябе не бачыў, таму няўпэўнена запытаўся: 'Што, сапраўды нiчога?..'

'Якое нiчога! - усклiкнуў Сцяпан. - Ты - натуральны... архiрэй цi архiмандрыт, цi... хто там яшчэ? Намеснiк Бога на зямлi!'

Язэп абуральна махнуў рукой: 'Ат! Ад цябе праўды не дачакаешся... Запалi лепш свечкi ля абразоў ды расчынi дзверы - вось-вось людзi пачнуць збiрацца...'

Сцяпан выканаў загад сябра i спытаўся: 'Што яшчэ, Ваша высокапраасвяшчэнства?'

Язэп паглядзеў наўкола, нешта прыкiнуў i сказаў: 'Я буду тут, за алтаром, а ты, як прыедуць высокiя госцi, правядзi iх праз натоўп на пачэснае месца да самага алтара i хуценька заходзь да мяне. Запалiш i

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×