пачаў мачыць-зацiраць густы, як празь сiта, дожджык. Людзi настаўлялi каўняры, жанчыны й дзеўкi нацягвалi хусткi. А дожджык зьверху то сеяў, то спыняўся. Ня ведаў, мусiць, нябесны сейбiт, цi неба мае плакаць зь перапынкамi, цi без супыну...

Таронта, 1963-64 г.

КАНЕЦ ПЕРШАЕ КНIГI

Сьпiс некаторых чужых або рэдка ўжываных словаў

Дзярлiвы - (бел.) драпежны.

Велькапольска - (польск.) лiтаральна 'Вялiкая Польшча'.

Жэч Паспалiта - Рэч Паспалiтая. Просты беларускi пераклад лацiнскага 'рэспублiка' (res publiсa - 'рэч публiчная', 'рэч паспалiтая') палякi перайначылi на свой капыл паводля свайго спецыфiчнага вымаўленьня (Rzeczpospolita), а ў далейшым называлi й называюць так Польшчу.

Крэсы (Крэсы Всходне) - 'усходняе памяжоўе'. Так звыклi называць палякi заходнебеларускiя землi, дзе польская прапаганда залiчвала беларусаў у 'расеезаваныя палякi'.

Мiтычны - мiфiчны (бел., паходнае ад грэцкага. Падчас савецкае 'моўнае рэформы' замененае на 'мiфiчны' паводля расеезаванага вымаўленьня).

Тарэбка - (польск.) торбачка (жаночая).

Элiмiнацыя - выключэньне (бел., паходнае ад лацiнскага).

Жондовы - (польск.) урадавы.

Офяра едэн - (польск.) ах ты недарэка.

Хаме едэн - (польск.) ах ты хам.

Жондова владза - (польск.) урадавая ўлада

Двадзесьця пеньць - (польск.) дваццаць пяць (маецца на ўвазе дваццаць пяць удараў).

Троп - (бел.) сьлед, быць на тропе - злавiць сьлед, iсьцi па сьледу.

Ровар - (бел.) веласiпед

Транзакцыя - (бел., паходнае ад лацiнскага) зьдзелка.

Ужэнднiк - (польск.) чыноўнiк.

Мiльчэць - (польск.) маўчаць.

Ажэлкi - (польск.) 'арляняты' - кукарды на шапках польскiх палiцыянтаў ды жаўнераў.

Залатоўка - (бел., размоўнае) злотая - польская грашовая адзiнка.

Родак - (польск.) суайчыньнiк.

Гэтта - (бел.) гэтак, гэта значыць, гэтакiм чынам, значыцца...

Хварбаваць - (бел.) фарбаваць. Хурманка - (бел.) фурманка. Хутра - (бел.) футра. I г.д. Словы з шэрагу тых шматлiкiх, якiя праз савецкую 'рэформу правапiсу' беларусам было загадана пiсаць i вымаўляць... па- польску: 'фарбаваць, футра...'

Замэльдаваў - (польск.) даклаў, адрапартаваў.

Дэфэнзыва - польская таемная палiцыя, контрвыведка.

Iнвазii - утаргненьнi, напады (бел., паходнае ад лацiнскага, ужываецца пераважна йранiчна).

Чыньнiкаў жандовых - (польск.) дзяржаўных ворганаў.

Пшэклентэ - (польск.) клятыя.

Неўдзенчны - (польск.) няўдзячны (у дадзеным выпадку вымаўлена зь беларускiм акцэнтам)

Панствовы пастарунак - (польск.) палiцыйны ўчастак.

Панствовая зьнiжка - (польск.) дзяржаўная йльгота, права на навучаньнеся за дзяржаўны кошт.

Гвязды - (польск.) зоркi.

Владза - (польск.) улада.

Крынiца: Кастусь Акула. Гараватка (Кнiга I - Дзярлiвая птушка). Таронта, Выдавецтва 'Пагоня', 1965.

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату