Спевы конiкаў часта заглушалiся водгульлем ад выбухаў снарадаў i мiн. На правым фланзе, ад польскiх пазыцыяў на ўсход, кожную ноч амаль бесьперапынна гучала сымфонiя гармат. Там былi пазыцыi жыдоўскай брыгады, створанай з уцекачоў з розных краiнаў Эўропы. Адносна гэтага адзьдзелу хадзiлi мiж жаўнерскае масы розныя сьмешныя анэкдоты. Тэмай бальшынi была прыказкавая баязьлiвасьць нашчадкаў Аўраама. Якраз яна, як тлумачылi суседзi па фронце, спрычынялася да бесьперапыннай начной стральбы на жыдоўскiм адрэзку. Стралялi не таму, што немцы iх атакавалi, цi таму, што адрэзак iх быў найбольш важным i небясьпечным, а, як казалi, таму, што старалiся дэмаралiзаваць i палохаць працiўнiка згодна старой адносна iх прыказкi: 'жыда ня б'юць яшчэ, а ён ужо крычыць'. Гэтак i цяпер: жыдоўскi адрэзак захлынаўся агнём, хаця суседнiя хаўрусьнiцкiя адзьдзелы абмяжоўвалiся адно самай неабходнай перастрэлкай.
Дзесь недалёка на захад i крышку наперад у нямецкi бок крычалi iндыкi. Сымону давялося раней чуць, што iндычыны гоман даносiўся з пакiнутай птушынай фэрмы, якая апынулася на нiчыёй тэрыторыi. Птушкi, трывожаныя стрэламi, а то й патрулямi, праводзiлi неспакойныя ночы. На фэрму часьценька заглядалi патрулi з абодвух бакоў, i пасьля кожнага такога вiзiту сям'я iндыкоў зьмяншалася. Бывала, што варожыя патрулi там сустракалiся. Месца было вельмi небясьпечнае. Паводле апавяданьняў, на мiнулым тыднi капрал зь iншай польскай роты, што са сваiм пяцiасабовым патрулём заглянуў на фэрму ўночы (быццам службова, але фактычна таму, каб наладаваць мяшок птушкамi), застрэлiў чатырох немцаў. Удалося гэта яму, як апавядалi, толькi дзякуючы вялiкай цьвярозасьцi й неразгубленасьцi ў крытычны момант, калi на фэрме лоб у лоб сустрэўся зь немцамi. Апавядалi далей, што капрал за гэткую вялiкую баявую заслугу быў прапанаваны да ўзнагароды крыжам 'Вiртуцi мiлiтары' - найвышэйшай польскай адзнакай за адвагу ў баi. Колькi было ў тым праўды цi выдуманага, Сымон ня мог ведаць. Але ў тым, што на левым флянзе крышку ўперад iснавала птушыная фэрма й што там яшчэ й цяпер былi iндыкi - ня было сумлеву. Гэтак i цяпер гоман iхнi гучаў дысанансам у агульным сьвiсьце снарадаў, тарахканьнi 'брэнаў' i рогаце 'спандаваў'.
Пры сьвятле батарэйнай электрычнай лямпачкi зьвязовы падхаронжы камандзер ПАП вызначыў трасы патруля, агледзеў трох чалавек у баявой гатоўнасьцi й тэлефанiчна паведамiў камандзеру роты аб высланьнi людзей. Той у сваю чаргу меў паведамiць iншыя польскiя пасты, каб ведалi, што свае людзi знаходзяцца ў баёвай разьведцы.
Сымон Спарыш, седзячы на варце й прыслухоўваючыся розным гукам ночы, думаў аб усiм i аб нiчым. Абыякавасьць ягонай, звычайна чульлiвай натуры зьмянiлася атупеньнем. Падобным быў да таго палена, якое нядбайлiвы гаспадар топча на дрывотнi дзясяткi разоў замест таго, каб прыхаваць у зацiшнае й сухое месца пад страхою. Аднаго дня нечакана заўважыць яго пад нагамi ды знойдзе ўжытак. Хлапец быў маленькай незаўважнай пешкай, якому дзесьцi ў будучынi на нейкiм адрэзку жыцьця прыйдзецца выканаць нейкую сваю, для яго асаблiвую ролю. У гэтым ня меў сумлеваў. Абы захаваць жыцьцё. А цяпер? Што-ж цяпер? Няхай кiдаюць i топчуць. Як бы нi тапталi, а ўжо-ж зусiм ня стопчуць. Тапталi-ж i раней, дый не такiя таптуны. Цяпер дык хоць па-людзку кормяць i апранаюць, хаця фiзычна ня прыходзiцца цярпець нястачаў. А абавязкi-ж, якiя-б яны нi былi, выконваць трэба. Аб тым, што штучна прычэплены да гэтага чужога цела, зь якiм нiколi ня зможа зрасьцiся, думаць шкада было. Даўно й безьлiч разоў раней ужо думаў i паставiў кропку над 'i'.
Думкi нейкiмi нязьвязанымi абрыўкамi мiтусiлiся ў галаве. Прыслухоўваўся да заядлай стралянiны на жыдоўскiм адрэзку, пiльна ўглядаўся ў вялыя ценi садовых дрэў i час ад часу пазiраў на ясны поўны месяц, што, здавалася, маестатычна i абыякава дзiвiўся проблiскам агню на халявiне iтальянскага бота. Сымон нагнуўся й прыкурыў папяроску. Трымаў яе ў жменi, каб, баранi Бог, хто-небудзь зводдаль не заўважыў. Нiколi-ж нельга было быць пэўным, што адна цi другая пара вачэй ня прытаiлася дзесь за зеленьню.
За сьцяной ледзь чутны быў шоргат ног i гоман прыцiшаных галасоў. У заднiх дзвярох зашастала вопратка, прыклад нечага аўтамата стукнуў аб аўшак, i Сымон заўважыў тры постацi. Крокаў амаль ня было чуваць. Абутымi былi ў лёгкiя гумовыя спартовыя атопкi, каб у выпадку патрэбы цiханька, быццам тыя ценi, падкрасьцiся да пазыцыяў працiўнiка ды, калi собiць, i ўцячы баржджэй. Трохасабовы патруль, трымаючы напагатове аўтаматы, асьцярожнымi крокамi абышоў хату й схаваўся за вуглом яе.
Сымона нi разу ня высылалi яшчэ на начны патруль. Цяпер-жа ён пачаў думаць, як чуўся, калi-б яму давялося iсьцi ў лiку тых трох, на якую-б выстаўляў сябе небясьпеку. Шнурок ягоных думак быў раптоўна абарваны сухiм i густым трэскам нямецкага скарастрэлу 'шмайсара' зь пярэдняга боку ПАП. Пару часiнаў пасьля прыляцеў адтуль нечы крык, i з-за вугла выбеглi тры жаўнеры-патрулёўцы. Адзiн зь iх трымаў сьцiснутую вышэй локця левую руку. Ледзь усьпелi ўбегчы ў хату, як цэлы ПАП зь пярэдняга боку ажывiўся цяжкiм грукатам усёй аўтаматычнай зброi. Два браўнiнгi зьнiзу й адзiн зьверху ды пара ручных скарастрэлаў сеялi жалезным дажджом па агародзе, вiнаграднiках i садовых дрэвах сьпераду. З хаты выбег камандзер зьвяза i, прабегшы каля Сымона, прысеў за яблыняй ды пусьцiў у кiрунку немцаў яркую асьвятляльную ракету. За ёй - другую й трэцюю. Пасьля пабег назад.
Стралянiна трывала хвiлiн дзесяць. Аўтаматчыкi, заўважыўшы, што сьпераду, адкуль нехта пусьцiў пару сэрыяў са 'шмайсара', ня было нiякага водклiку, далi адпачыць нагрэтым аўтаматам.
Ужо на свiтаньнi два чалавекi высланы былi агледзець поле сьпераду хаты. Прынесьлi назад два панцырфаўсты, адзiн 'шмайсар', колькi стрэльбаў i гранатаў. Не знайшлi забiтых анi параненых немцаў. Паводле iхняга апавяданьня пра пазыцыi, дзе знайшлi нямецкую зброю, можна было ўявiць наступнае: вялiкi нямецкi патруль, чалавек дзесяць цi больш, падкраўся да ПАП. Немцы йшлi вужом ля шэрагу вiнаградных кустоў, маючы на мэце акружыць i зьнiшчыць ПАП. Аб гэтым сьведчыла раськiнутая дугой на траве зброя. Колькi часiнаў, вiдаць, патрэбна iм было, каб хвост патруля падыйшоў наперад зь левага боку й каб распачаць атаку. Праслухаўшы такi рапарт, зьвязовы падхаронжы пацерабiў галаву.
- Бачыш, дрэнi, ледзь нас не накрылi.
- I як то яны падпаўзьлi зусiм так незаўважанымi.
- Добра сталася, што наш патруль у той час выйшаў.
- I яшчэ як добра.
Ня было найменшых сумлеваў, што калi-б патруль выйшаў на пару хвiлiн пазьней... але тады зусiм ня выйшаў-бы. Два панцырфаўсты замянiлi-б хату ў вялiкае полымя. Iм дапамаглi-б гранаты. Калi-б немцы заатакавалi згодна з плянам - можна было надвое варажыць, цi ўратаваўся-б хто з ПАП.
Два днi пасьля зь нямецкага боку прыйшлi два жаўнеры. У палон зьявiлiся самахоць, бачачы бессэнсоўнасьць безнадзейнага змаганьня. Ад iх палякi даведалiся, што дваццацiасабовы патруль, заданьнем якога было зьнiшчэньне ПАП, зь вялiкiм перапалохам уцёк з-пад граду агню. Было трое параненых. Камандзер яго, нейкi фельдфебель, у сваёй справаздачы казаў, што па дарозе трапiў неспадзявана на засаду, што мусiў як мага ўцякаць, навет зброю пакiнуўшы.
IX
На працягу сакавiка й пачатку красавiка хаўрусьнiцкiя адзьдзелы папаўнялiся рэзэрвамi людзей i матэрыялаў. Асфальты гладкiх дарог угiналiся пад цяжарам шматтонных вазоў, калечылiся гусенiцамi танкаў. Зьявiлiся дадатковыя сотнi цяжкiх i лёгкiх гарматаў, танкаў, кулямётаў, амунiцыi, тысячы новых людзей. Ярка-зялёныя галiнкi садоў хавалi замаскаваныя даўгiя й тоўстыя жаролы артылерыi, што неўзабаве агнём i жалезам мела зьмянiць карту Апенiнскага паўабтоку.
Калёны ангельскiх танкiстаў пры дарозе спынялi свае 'чэрчылi' й 'кромвелi', каб не праваронiць 'ты тайм' (гарбатны перапынак). Вайна цi мiр, а жыхар Ёркшыра цi Ланкашыра трымаўся сваiх звычак i традыцыяў. Вылазiў зь пяцiдзесяцiтонных стальных пудзiлаў, распальваў польны прымус i спажываў гарбату з малаком i бiсквiтамi. Цяпер-жа й перашкодаў ня было: двухкрылыя машыны маршала Гэрынга з недахопу палiва ржавелi на паўзьнiшчаных лётнiшчах, а хаўрусьнiцкая авiяцыя была поўным гаспадаром неба.
Сямнаццаты батальён шостай Львоўскай брыгады сабраўся ў вялiкiм тэатры места Фаэнцы. Камандзер батальёну гаварыў аб дысцыплiне, п'янстве, вэнэрычных хваробах, карным кодэксе. Гаварыў аб неабходнай жаўнерскай маралi, аб тым, што Андэрсаў корпус стаiць напярэдаднi апошняга бою. Хутка мае распачацца наступ, што выкiне гiтлераўцаў з паўдзённага боку Альпаў. Камандзер гаварыў, што ў немцаў, паводле здабытых разьведкамi вестак, бракавала алiвы да гарматаў, палiва, харчоў, медычных прыпасаў, амунiцыi, транспарту, людзей. Камандзер запэўнiваў, што дарога ад Сэньё да Балёнii будзе шмат лягчэйшай, чымся тая, якой прыйшлi яны на поўнач ад падножжа iтальянскага бота. Жаўнеры слухалi й напаўнялi вялiкую тэатральную залу густым блакiтным дымам сотняў цыгарэтаў. Што-ж iм? Так цi iнакш пачатае давядзецца скончыць. Хоць Сталiнавы янычары ўжо панавалi ў Варшаве й Кракаве, хоць колiшняя мэта - вольная й незалежная Польшча - даўно пахаваная была ў кучы ялцiнскiх папераў, хоць зьнiклi й спапялiлiся тысячы надзеяў, дарма страчаны дзесяткi тысячаў маладых жыцьцяў пачатае трэба скончыць.
На гэнай зборцы Сымон не дашукаўся сваiх найблiжэйшых сяброў - Кастуся Дзежкi й Вiктара