разумных - вы ведаеце роўна столькi, колькi i я. Iндыкатар паказвае, што ў нас дзвесце пяць лiшнiх кiлаграмаў. Дык няўжо, каб iх чорт узяў, з-за нейкiх там нiкчэмных двухсот кiлаграмаў мы павiнны тарчаць на гэтым Тытане? Паспрабуй тут разбярыся.

- Ну, цi ж не асёл ты? - усклiкнуў Джо. - Так i быць, паспрабую растлумачыць табе больш наглядна. Уявi, што ў цябе ёсць шалi з чашамi. На адной чашы сядзiш ты, а на другой ляжыць груз, дзевяноста кiлаграмаў. Што здарыцца, калi ты таксама важыш дзевяноста кiлаграмаў?

- Разумнейшага нiчога не прыдумаў?! - усклiкнуў Боб. - Зразумелая рэч, шалi застануцца ў раўнавазе.

- Вось iменна, - згадзiўся Джо. - Чашы шаляў не апусцяцца i не падымуцца, але калi ты вымеш з кiшэнi асадку i выкiнеш яе, то чаша з грузам апусцiцца, а цябе злёгку падыме. Зразумеў?

- Дурань! - усклiкнуў Боб. - Як дзейнiчаюць шалi, я з пялёнак ведаю.

- Але антыграў працуе па гэтым жа прынцыпе, - сказаў Джо. - Рознiцы нiякай.

- Цiха вы, Фултан iдзе.

Фултан падышоў да групы касманаўтаў.

- Вось што, хлопцы, - дружалюбна сказаў ён. - Прыйдзецца нам выкiнуць усё лiшняе адзенне.

Боб Арджытай зарагатаў.

- Цудоўна! - з штучным энтузiязмам усклiкнуў ён. - Камандзiр, вiдаць, вырашыў адправiць нас дадому ў адных трусiках...

- Хопiць выскаляцца, - абарваў яго Фултан. - Здымайце чаравiкi, кашулi, бялiзну.

- Загад пашыраецца на ўсiх без выключэння? - спытаў Боб.

Фултан кiўнуў.

- I да дзяўчыны наверсе ён таксама адносiцца?

- Зразумела.

- Выдатна, выдатна! - Боб Арджытай стаў радасна пацiраць рукi. Спадзяюся, iнжынер Аляксей Платаў не раззлуецца, калi яго нявеста разок-другi спусцiцца сюды, да нас.

- Крэтын! - раззлаваўся Фултан.

Усе засмяялiся.

- Гэта я так, пажартаваў, - апраўдваўся Боб, - каб хлопцаў падбадзёрыць.

Фултан разгублена паглядзеў на яго, потым сцiснуў яго за локаць i лёгенька ляпнуў па плячы, павярнуўся i, чаканячы крок, пайшоў да дзвярэй.

Да адлёту заставалася васемнаццаць гадзiн. Лагерсан, Фултан, доктар Паўльсэн, Аляксей i Iрына сабралiся наверсе, у галоўным салоне.

- Дык вось, - сказаў камандзiр. - Улiчыце, што ксемедрын чапаць нельга. Мне загадалi здабыць шэсцьдзесят кiлаграмаў, i я прывязу роўна шэсцьдзесят кiлаграмаў, нi грама меней.

Усе згодна кiўнулi.

- Нiчога не зробiш, - уздыхнуў лекар. - Цяпер на iндыкатары антыграва лiшнiя шесцьдзесят чатыры кiлаграмы. У нас васемнаццаць гадзiн, каб знайсцi лiшняе i...

- Нам яго не знайсцi, - сказаў Аляксей. - На караблi няма больш нiчога лiшняга.

Лагерсан уважлiва паглядзеў на сяброў, а тыя глядзелi на яго так, нiбы вырашэнне праблемы залежала толькi ад яго аднаго.

Знiзу чуўся глухi гоман касманаўтаў, нiхто больш не смяяўся. Нездаволенасць расла з кожнай секундай.

- Чаго вы ад мяне чакаеце? - са злосцю спытаў Лагерсан. - Вядома, прасцей за ўсё сабраць усiх i сказаць: 'Сябры, адзiн з нас лiшнi. Давайце кiнем жэрабя, i той, каму не пашанцуе, павiнен памерцi. У адзiноце, як кiнуты сабака'.

Чацвёра афiцэраў не адрывалi ад яго позiрку, i ў iх у вачах чыталася разгубленасць i нямы дакор.

- А некаторыя з вас лiчаць, што я павiнен добраахвотна пакiнуць 'Iбiс', так? Вядома ж, я камандую караблём, а камандзiр абавязаны паказваць прыклад!

- Нiхто гэтага не кажа, - адазваўся Фултан.

- Смешна - звычайна ў выпадку небяспекi капiтан пакiдае карабель апошнi. А я, па-вашаму, павiнен пакiнуць яго першы. - I Лагерсан ненатуральна засмяяўся.

- Паслухай, Арнэ, у час пасадкi iндыкатар антыграва быў блакаваны. Можа, ён проста сапсаваны? - сказаў Фултан.

- Што ты гэтым хочаш сказаць?

- Ён паказвае шэсцьдзесят чатыры кiлаграмы лiшняй вагi, але, магчыма, гэта памылка. Чаму б нам не паспрабаваць узляцець?

Лагерсан на секунду задумаўся.

- Я згодзен, - сказаў ён. - Паспрабуй.

Праз дваццаць хвiлiн Аляксей нацiснуў кнопку, корпус касмiчнага карабля ўздрыгнуў i завiбраваў. Лагерсан не адрываў позiрку ад альтыметра. Пятнаццаць секунд праляцелi ў напружаным чаканнi.

- Ноль! - злосна крыкнуў Лагерсан. - Мы не ўзнялiся нi на сантыметр!

Усе зноў сабралiся ў цэнтры салона. Камандзiр звярнуўся да Паўльсэна:

- Ну, а што вы прапануеце, доктар?

- Э, нам застаецца толькi сесцi на сама жорсткую дыету. Праз тры-чатыры днi мы парадкам пахудзеем i зможам узляцець.

- Немагчыма.

- Не бачу iншага выйсця, камандзiр. Альбо паляцiм без ксемедрыну, альбо пачакаем, пакуль народ не пахудзее.

- Доктар, вы забываеце, што курс i час палёту былi разлiчаны загадзя. Калi мы адкладзём палёт на некалькi дзён, то наткнёмся ў дарозе на воблака В-36, а гэта - пэўная гiбель. Значыць, ляцець трэба цi праз васемнаццаць гадзiн, цi праз дваццаць дзён, калi нам ужо не будзе пагражаць сустрэча са смертаносным воблакам.

- А хiба нельга адхiлiцца ад курса?

- Не, тады трэба ўзняцца па нармалi да арбiты планеты, а гэта звязана са значнай стратай хуткасцi. Мы спознiмся на дваццаць дзён, не кажучы ўжо пра дадатковую рызыку. А вы ўяўляеце сабе, што значыць спазнiцца на дваццаць дзён?

- Ведаю! - крыкнуў лекар. - На Зямлi кожную гадзiну памiрае ў сярэднiм трыццаць тысяч чалавек. Вы гэта ўжо не раз паўтаралi. Але што я магу зрабiць? Хiба мая вiна, што ўспыхнула эпiдэмiя?

- Змоўкнiце!

- I не падумаю! Вы самi цiкавiлiся маёй думкай.

Лагерсан павярнуўся да яго спiнай. Апусцiўшы галаву, ён хадзiў уздоўж сценкi карабля, раз-пораз у злосцi стукаючы рукою па абшыўцы.

- Добра, паспрабуем скарацiць дзённы рацыён удвая, - сказаў ён.

- Нiчога не атрымаецца, Арнэ, - спакойна заўважыў Фултан. - Ты ўжо двойчы знiжаў норму, апрача таго, у нас засталося ўсяго некалькi кiлаграмаў канцэнтрату.

- Значыць, трэба вылiць шэсцьдзесят чатыры лiтры вады!

- Арнэ, - у голасе Фултана пачулiся змрочныя ноткi. - Паглядзi, колькi ў нас засталося вады. Нам i так прыходзiцца берагчы кожную кроплю. Яшчэ раз урэзаць запас вады i кiслароду - значыць асудзiць палёт на няўдачу.

- Розуму не дабяру, што рабiць, - прамармытаў Лагерсан. Ён у адчаi паглядзеў вакол. - Няўжо з карабля больш нiчога нельга зняць?

- У камандзiрскай рубцы знялi ўсе пульты, частку рубiльнiкаў замянiлi пробкамi. Усе прыборы, што не былi ўмантаваны ў корпус, выкiнулi.

- Пракляты карабель! - крыкнуў Лагерсан. - Суцэльнаскроеная пачвара. Нiчога нельга дэмантаваць, падтачыць, выразаць. Будзь ты пракляты!

Ён, нiбы звер у клетцы, забегаў па салоне, потым раптам замёр i бяссiльна прыхiлiўся да сцяны.

Яго позiрк упаў на Iрыну, на яе густыя доўгiя валасы. Ён уявiў сабе, як вострыя нажнiцы зразаюць тонкiя пасмы адну за другой... Не, гэта не выйсце з становiшча. Нават калi пагалiць усiх, больш за дзвесце - трыста грамаў не набярэцца. Але туманная думка пра нажнiцы выклiкала ў Лагерсана страшную, але спакуслiвую карцiну... У галаве гучалi жорсткiя словы: 'Намыль палец. Калi i тады не дапаможа, прыйдзецца расстацца з

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×