магла адразу зразумець.

Вось некалькi эльфаў наблiзiлiся да мяне, i самы важны з iх, паказваючы на маю палачку, сказаў:

- Гэта акурат тое, што нам трэба. I канец завостраны адмыслова!

I чым больш ён глядзеў на мой дарожны кiёк, тым больш захапляўся iм.

- Я вам магу пазычыць часова, але не назаўсёды, - сказала я.

- Ну, вядома ж, не назаўсёды, толькi часова, - закрычалi радасна ўсе эльфiны, выхапiлi ў мяне кiлбасную палачку i пабеглi з ёю, прытанцоўваючы, якраз да таго месца, дзе зелянеў пяшчотны мох; там яе i ўстанавiлi. Эльфам, мабыць, таксама хацелася мець сваю святочную жардзiнку, а мая кiлбасная палачка акурат падышла iм, быццам для таго i павiнна служыць. Эльфы тут жа пачалi ўпрыгожваць жардзiнку, i атрымалася ў iх выдатна. Вось гэта, скажу вам, было вiдовiшча!

Малюпасенькiя павучкi абвiлi жэрдку залатымi нiткамi, упрыгожылi трапяткiмi сцяжкамi ды празрыстымi палотнамi. Тканiна была тонкая i пры месячным святле зiхацела такой урачыстай беллю, што ў мяне ажно ў вачах заiскрылася. Пасля эльфы сабралi з матылёвых крыльцаў каляровы пылок i пасыпалi iм белую тканiну, i ў тое ж iмгненне на ёй заззялi тысячы кветкаў i алмазаў. Цяпер маю кiлбасную палачку было не пазнаць - iншай такой святочнай жардзiны, напэўна, ва ўсiм свеце няма!

Тут, як з-пад зямлi, з'явiўся вялiкi натоўп эльфаў. На iх не было нiякай вопраткi, але мне яны падалiся ў такiм выглядзе яшчэ больш прыгожымi, чым самыя прыгожыя з апранутых.

Мяне таксама запрасiлi падзiвiцца на гэта вясёлае свята, але толькi здалёку, бо я занадта вялiкая.

Пасля заiграла музыка, i якая яшчэ музыка! Нiбы тысячы крышталёвых званочкаў ударылi i напоўнiлi паветра меладычным звонам. Спачатку я падумала, цi не лебедзi гэта заспявалi. Але пасля мне падалося, нiбыта зязюля закукавала i зачырыкаў дрозд, а ўжо далей - як заспяваў увесь вакольны лес! Спявалi дзiцячыя галасы, перагуквалiся званы, залiвалiся птушкi, плылi цудоўныя мелодыi - i ўсе гэтыя гукi iшлi ад маёй упрыгожанай кiлбаснай палачкi. Я нiколi не здагадвалася, што яна валодае такой чароўнай уласцiвасцю, але, мабыць, усё залежыць, у чые рукi яна трапiць.

Была я глыбока ўсхваляваная i нават плакала ад пачуццёвага ўзрушэння, як толькi можа плакаць маленькая мышка.

Ноч была вельмi кароткая, - на поўначы ў такую пару яны даўжэйшымi не бываюць. На свiтаннi падзьмуў вецер i люстэрка ляснога возера зарабацiнела, празрыстыя палотны i сцяжкi паразляталiся ў розныя бакi, а гiрлянды з павуцiння ды навiслыя мосцiкi, што яшчэ нядаўна калыхалiся мiж лiсцяў, раптам пазнiкалi, нiбыта iх тут нiколi не было. Шасцёра эльфаў прынеслi мне маю кiлбасную палачку i спыталi, цi няма ў мяне да iх якой просьбы; i я тут жа папрасiла, каб яны расказалi мне, як варыцца суп з кiлбаснай палачкi.

- Ды зусiм гэтак, як толькi што мы рабiлi, - сказаў з усмешкай самы знатны эльф. - Ты сама ўсё бачыла, што нам табе лiшнi раз тлумачыць.

'Ах, вось пра што яны гавораць', - падумала я i прызналася iм шчыра, што мяне паклiкала ў гэтую вандроўку i чаго ад мяне чакаюць на радзiме.

- Ну, скажыце мне, - закончыла я сваю споведзь, якая будзе карысць мышынаму цару i ўсёй нашай вялiкай дзяржаве ад таго, што бачыла я ўсе гэтыя дзiвосы? Не змагу ж я вытрасцi iх з кiлбаснай палачкi i сказаць: 'Вось палачка, а вось i суп!' Гэтакiм супам падмацуешся хiба што пасля сытага абеду.

Тады эльф правёў сваiм маленечкiм пальчыкам па пялёстку блакiтнай фiялкi, пасля дакрануўся да кiлбаснай палачкi i кажа:

- Глядзi! Я кранаюся яе; а калi ты вернешся ў палац мышынага цара, дакранiся сваiм дарожным кiйком да цёплых царовых грудзей - i тут жа на кiйку заквiтнеюць фiялкi, нават калi на вулiцы будзе стаяць лютая сцюжа. Значыць, ты вернешся дадому не з пустымi рукамi. А вось табе i яшчэ тое-сёе.

Але перш чым мышка паказала гэта 'тое-сёе', яна дакранулася палачкай да цёплых грудзей мышынага цара - i сапраўды ў тое ж iмгненне на палачцы вырас цудоўны букет фiялак. Ад iх iшоў такi пах, што мышыны цар загадаў некалькiм мышам, якiя стаялi блiжэй да агню, сунуць хвасты ў агонь, каб запахла ў пакоi падсмаленай поўсцю: мышы, як вядома, не пераносяць паху фiялак, для iх тонкага нюху ён занадта грубы.

- А што яшчэ даў табе эльф? - запытаў мышыны цар.

- Во, ледзьве не забыла, - схамянулася мышка, - ён навучыў мяне аднаму фокусу. - Тут яна павярнула кiлбасную палачку - i ўсе кветкi iмгненна пазнiкалi.

Цяпер мышка трымала ў лапцы звычайную палачку i, уздымаючы яе над галавой, як дырыжор, казала:

- Фiялка цешыць зрок, нюх, адчуванне, - гаварыў мне эльф, - але ж ёсць яшчэ смак i слых.

Тады мышка пачала дырыжыраваць, i ў тое ж iмгненне пачулася музыка, аднак зусiм не падобная на тую, якая гучала ў лесе на свяце эльфаў: гэта музыка адразу нагадала ўсiм шум, якi бывае на звычайнай кухнi. Вось гэта быў канцэрт дык канцэрт! Ён пачаўся знянацку - нiбыта вецер раптам узвыў у комiне; у катлах i гаршках быццам закiпела вада, i зашыпела, i палiлася цераз край, i заляпала качарга па мядзяным катле. Пасля гэтак жа нечакана ўсё гэта сцiхла: адно глуха яшчэ булькатаў iмбрык, так, што нельга было зразумець, цi ён закiпае, цi яго толькi што паставiлi на агонь. Пасля ў маленькiм гаршочку зноў падала голас вада, i ў вялiкiм закiпела, - i яны забулькаталi, як раззлаваныя адзiн на аднаго. А мышка тым часам махала сваёй палачкай усё хутчэй i хутчэй. Вада ў катлах булькала, шыпела, пенiлася, вецер дзiка завываў, а ў комiне гуло: гу-у-у! Мышцы зрабiлася так страшна ад гэтай музыкi, што яна выпусцiла палачку.

- Вось дык суп! - ўсклiкнуў мышыны цар. - А што будзе на другое?

- Гэта ўсё, - нясмела прапiшчала мышка i прысела.

- Ну i хопiць, - вырашыў мышыны цар. - Паслухаем цяпер, што нам скажа другая мыш.

III. Пра што паведала другая мыш-вандроўнiца

- Я нарадзiлася ў бiблiятэцы, - пачала другая мыш. - Мне i ўсёй нашай сям'i так i не давялося нiводнага разу трапiць у сталоўку, пра кладоўку дык i казаць няма чаго. Першы раз пабачыла кухню я ў час вандроўкi, другi - сёння, вось тут. Кажучы шчыра, мы часта галадалi, калi жылi ў бiблiятэцы, але затое набылi багата ведаў, i вось калi да нас данеслiся чуткi пра царскую ўзнагароду за суп з кiлбаснай палачкi, то мая старая бабуля адшукала адзiн даўнi рукапiс. Яна яго, вядома, прачытаць не магла, але чула, як чыталi iншыя, з таго рукапiсу запомнiла такiя словы: 'Калi ты паэт, то здолееш зварыць нават суп з кiлбаснай палачкi'. Бабуля тады пытае ў мяне, цi магу я пiсаць вершы? За сабой такога Божага дару я не заўважала, але бабуля пачала рашуча даводзiць, што я абавязкова павiнна стаць паэтэсай. Тады я пытаю ў яе, а што для гэтага патрэбна, - бо зрабiцца паэтэсай было для мяне не больш лёгкай справай, чым зварыць той жа суп з кiлбаснай палачкi. Мая бабуля за свой век праслухала багата кнiг i сказала мне - каб зрабiцца паэтэсай трэба валодаць трыма рэчамi: розумам, фантазiяй i пачуццём.

- Раздабудзь усё гэта i адразу пачнеш вершыкi складаць, - сказала яна. - А ўжо тады абавязкова зварыш суп з кiлбаснай палачкi.

I вось я пакiравала на захад i пачала вандраваць па свеце, каб зрабiцца паэтэсай.

Я ведала, што ва ўсялякай справе розум - гэта самае важнае, а фантазiя i пачуццё маюць другасную ролю, - то найперш вырашыла набрацца розуму. Але ж дзе яго шукаць, той розум?

'Iдзi да мураша i набiрайся мудрасцi ў яго!' - сказаў некалi адзiн чалавечы цар. Пра тое чула я некалi ў бiблiятэцы. Я нi разу не спынiлася ў дарозе, пакуль не дайшла да вялiкага мурашнiка.

Я затаiлася ў моху i пачала набiрацца той самай мудрасцi.

Што за цiкавы народ, гэтыя мурашы, i да чаго ж яны мудрыя! У iх усё размеркавана i разлiчана да дробязей. 'Працаваць i класцi яйкi, - кажуць мурашы, - найпершы абавязак'. Тым яны жывуць сёння, тым самым клапоцяцца i пра заўтрашнi дзень. Усе мурашы дзеляцца на шляхетных i рабочых. Становiшча кожнага з iх у мурашнiку вызначаецца яго асабiстым нумарам. Царыца мае першы нумар, таму яе думка заўсёды вырашальная для ўсiх астатнiх, царыца ўжо даўным-даўно праглынула ўсю зямную мудрасць.

Царыца гаварыла так доўга i так разумна, што яе прамовы падалiся мне нават занадта мудрагелiстымi. Яна, напрыклад, сцвярджала, што ва ўсiм свеце няма нiчога больш вышэйшага, чым iхнi мурашнiк, а мiж тым тут жа побач расло дрэва i было яно такое высокае, што не расказаць! Ды нiхто не мог пярэчыць царыцы, усе слухалi яе ды маўчалi. Але вось неяк вечарам адзiн мураш узабраўся на тое дрэва, высока-высока, ажно заблудзiўся ў галлi. На такую вышыню яшчэ не ўзбiраўся нi адзiн яго суродзiч. А калi мураш, добра паблукаўшы, вярнуўся дадому, то пачаў расказваць iншым мурашам, што ёсць на свеце тое-сёе значна вышэйшае, чым iхнi мурашнiк. Астатнiя мурашы палiчылi такiя словы зневажальнымi для iх мурашынага роду i загадалi стражнiкам, каб яны надзелi нахабнiку наморднiк i замкнулi зламыснiка ў адзiночную камеру. Праз

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату