малака, дык заўважыў, што прычынаю зудлiвасцi ў паху i пад пахамi з'яўляюцца лабковыя вошы. Залётнiку давялося адкласцi камандзiроўку ў Маскву на адзiн дзень i схадзiць у спецыялiзаваны душ, дзе з дапамогаю карбафосу змылiся казытлiвыя непрыемнасцi.

Стоячы пад гарачымi струменямi, Залётнiк успомнiў лысую галаву вахцёра i ўхмыльнуўся - на лысiне вошы не вядуцца.

LXV. ГОМIК

Юнак апынуўся ў травеньскiм парку, дзе i знайшлася незанятая лаўка. Ён збiраўся рыхтавацца да ўступных iспытаў у педагагiчную вучэльню. Трэба было вывучыць больш за дзесяць вершаў. Юнак старанна перапiсаў хрэстаматыйныя творы ў нататнiчак i кожныя заняткi пачынаў з паўтарэнняў. Вось i ў свежым парку, сеўшы на лаўку, ён замармытаў наступныя радкi Петруся Броўкi:

'Хiба ж на вечар той можна забыцца? / Сонца за борам жар-птушкай садзiцца.../ Дзеўчына ў светлай iскрыстай спаднiцы, / Быццам аблiтая промнямi, промнямi...'

З-за дзябёлай скульптуры жалезабетоннага аленя выйшаў пуцаценькi чалавечак у масiўных акулярах на глянцавым твары. Гладкi твар упрыгожвалi выгiнастыя вусны. Чалавечак зацокаў высокiмi абцасамi ў бок юнака.

'... промнямi зор / Пахне чабор. Пахне чабор...' - пра сябе паўтарыў будучы педагог.

Тым часам гладкатвары прыцокаў да юнаковае лаўкi:

- Выдатнае надвор'е, малады чалавек. Не часта бывае цёплая вясна. Трэба цанiць, калi пасярод траўня пачынаецца лета. Пагадзiцеся.

'Пахне чабор', - паўтарылася ў юначай свядомасцi.

- Згодны, лета лепей за зiму.

- Бачу, Вас хвалююць вершы. Маладыя гады, маладое дыханне. Я таксама люблю паэзiю, асаблiва гiшпанцаў. Ёсць у iх вершах агонь. 'Бязмежна-пякучая, / лютая настальгiя / па тым, / што ёсць!' Вось такi верш 'Поўдзень' караля паэзii Хуана Рамона Хiменаса. Як Вам, малады чалавек?

- А я паэзiю зусiм не люблю. Проста рыхтуюся да iспытаў у педагагiчную вучэльню, вось i даводзiцца запамiнаць розную дурноту: 'Сонца за борам жар-птушкай садзiцца!' Лепей жа сказаць 'за плотам' цi 'за заборам' i не 'садзiцца', а 'сядае' i не 'жар-птушкай', а 'грыль-барам 'Жар-птушка', дарэчы, ён тут побач.

- А Вы з'едлiвы, малады чалавек. I ўсе ж, маё iмя - Артур, - да юнака працягнулася пухнатая, цi то жаночая, цi то дзiцячая, ручка, - звычайнае каралеўскае iмя - Артур.

- Лёнiк, - юнак пацiснуў ватную канечнасць.

- Можа, мая прапанова Вас здзiвiць, але да справы... Вы спадабалiся мне. Я закахаўся! Травень, шаты, промнi, прахалодны цень. I тут юнак чытае вершы. Вiдовiшча ўразiла, i я не змог не падысцi, не загаварыць, не прызнацца.

Юнак паглядзеў на iдэальна паголены твар гомасексуалiста, пачырванеў i схаваў у кiшэнь нататнiк з экзаменацыйнымi вершамi.

- Няёмка не толькi Вам, але i мне неверагодна цяжка. Не бойцеся, больш за ўсё на свеце я ненавiджу гвалт. Ну пагадзiцеся, з маiмi фiзiчнымi данымi нi на якое насiлле разлiчваць не даводзiцца. - Гомiк цяжка ўздыхнуў. - Жыву я з мамаю. Цяпер яна на працы. I мы маглi б завiтаць да мяне. Ёсць цудоўныя парначасопiсы. Шчыра-сумленна скажу, яны такiя яскравыя, з самымi неверагоднымi здымкамi. Вы калi- небудзь бачылi аголенага гермафрадыта жаночы твар, жаночыя грудзi, а памiж нагамi самы сапраўдны мужчынскi чэлес? Толькi невялiчкi, сантыметраў пяць. Цi, да прыкладу, у мяне ёсць плакат адна жанчына адначасна спрабуе задаволiць пяцёх мужчын: першы ляжыць на спiне, уставiўшы сцяблiну ў похву; жанчына сядзiць на iм, выгнуўшыся так, што другi мужчына змог увагнаць стамбур у жаночую дупу; трэцi клiент атрымлiвае задавальненне праз мiнет; а чацвёрты з пятым даверылiся пяшчотным рукам.

'Трэба ўцякаць ад глянцатварай гнюснасцi', - вырашыў юнак.

- Ну дык пойдзем у госцi?

- Добра, толькi па дарозе зойдзем на хвiлiнку ў педагагiчную вучэльню, трэба ўдакладнiць расклад iспытаў.

- Мая iнтуiцыя не падвяла мяне!

Гомiк з юнаком выйшлi з парку праз цэнтральную браму, упрыгожаную белай каланадай.

- Не турбуйцеся, я нядоўга, - кiнуў юнак перад тым, як адчынiць дзверы вучэльнi.

Самазадаволены Гомiк застаўся чакаць каля срэбнабокай вазы, у якой красавалi жоўтыя нарцысы. Ён жа не ведаў, з якiм намерам юнак завiтаў у вучэльню. А прычына была не ў раскладзе iспытаў. Стрыечны брат юнака выкладаў там фiзiчную культуру, гэта ён i ўгаварыў хлопца сысцi са школы ў вучэльню i паабяцаў усялякую падтрымку.

Свайго брата, карчакаватага стрыжанага пад нуль маладзёна, юнак знайшоў у спартовай зале, дзе той судзiў гульню ў баскетбол.

- Спадар Кружаль, можна Вас на хвiлiнку, - паклiкаў юнак старэйшага брата.

Вiсклiвы свiсток спынiў гульню.

- Ты што, не бачыш, я заняты? Нешта здарылася? - на калiдоры спытаўся фiзкультурнiк.

- Да мяне прычапiўся Гомiк.

- Дзе? - фiзкультурнiк, вiдавочна, зацiкавiўся прыгодаю малодшага брата.

- У парку Чалюскiнцаў.

- А цяпер ён дзе?

- Чакае каля вучэльнi, круцiцца каля вазы з нарцысамi.

- Што мяркуеш зрабiць?

- Я ў цябе, мой настаўнiк, прыйшоў папытаць.

Старэйшы з братоў надзьмуў шчокi так, нiбыта хацеў сказаць слова ды забыўся адчынiць рот, потым ён, каўтануўшы нясказанае, прамовiў наступнае:

- Бiць такiх трэба! Згодны? Смяротным боем бiць i забiваць! Iдзi прызнач Гомiку спатканне ў парку Чалюскiнцаў гадзiне а восьмай, калi шарэць пачне.

Узбуджаны юнак падбег да Гомiка:

- Прабачце, Артур, тут якраз пачынаецца кансультацыя па лiтаратуры, i я мушу застацца, але калi Вы не супраць, дык давайце сустрэнемся ўвечары, у парку, каля скульптурнага аленя.

- А ў колькi? - На Гомiкавым твары праявiлася астуджанасць. - Ты ж ведаеш, я жыву з матуляю, а яна не любiць, калi позна затрымлiваюся.

- Гадзiне а восьмай, я буду чакаць Вас, Артур, - юнак, знарок не слухаючы адказу, вярнуўся ў будучую alma mater.

Расчараваны Гомiк падышоў да вазы i сарваў колькi нарцысаў, мусiць, для любай мамы.

У цёплым вечаровым парку людзей было наўздзiў шмат: шпацыравалi парачкi каханкаў, на лаўках вуркаталi пенсiянеры, бацькi гулялi з вазочкамi. Цяпло, робячы будзённую справу, мiж iншым зруйнавала жорсткi план стрыечных братоў.

- Усё ўскладняецца, - канстатаваў фiзкультурнiк.

- Ясна, не будзем жа мачыць на вачах у мамачак, дачушак i бабулек. Але чакай, ёсць варыянт. За аглядальным колам стаiць двухпавярховы дамок.

- Прыбiральня, - паспрабаваў удакладнiць фiзкультурнiк.

- Ды не, я кажу двухпавярховы. Дзе ты бачыў у парках двухпавярховыя прыбiральнi? Не перарывай. Гэты дамок - школа фiгурнага катання, пры iм ёсць агароджаны плотам пляц. Узiмку ён робiцца катком, а ўлетку ляжыць звычайная пустка. З трох бакоў яна мяжуе з паркам Чалюскiнцаў, а з чацвёртага боку...

- З заводам iмя Вавiлава?

- Iзноў перарываеш, - юнак удаў на рабацiнiстым твары грымасу крыўды, не з заводам, а з батанiчным садам. Сягоння сад не працуе, наведнiкаў няма. Я правяду Гомiка ў батанiчны сад, i там, каля азярца з лебедзямi, мы яго адмудохаем i адмяцелiм, казла дранага.

- Слухай, а батсад ахоўваецца мянтамi?

- Мусiць, ахоўваецца, адзiн мент на дзесяць тысяч дрэўцаў.

Старэйшы з братоў накiраваўся да аглядальнага кола, а малодшы - да скульптурнага аленя, дзе яго ўжо добра-ткi зачакаўся добразычлiвы Гомiк.

- А я захваляваўся, што не прыйдзеш, - Гомiкавы вусны заўсмiхалiся адасоблена ад вачэй.

- Прабач, кансультацыi зацягнулiся, абiтурыенты за адзiн вечар вырашылi даведацца пра ўсё, што не

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату