Iзраiля, вядомы сваёй выключнай мудрасцю.

Разоў дваццаць я збiраўся нацiснуць на кнопку i адключыць эфiр - гэта потым лёгка было б растлумачыць тэхнiчнымi прычынамi - аднак алiмпiйскi спакой гукааператара, якi незалежна i абыякава пазiраў на стрэлкi прыбораў, кожны раз спыняў мяне. Калi Галабэр змоўк, я не ведаў, што рабiць i што казаць... Крыху апамятаўшыся, я даў аператару знак уключыць запiс канцоўкi перадачы. Пасля гэтага мы патушылi ў студыi святло i пайшлi дамоў, а знясiлены, ушчэнт разбiты Галабэр застаўся сядзець перад мiкрафонам, абхапiўшы галаву рукамi.

На другi дзень ён не прыйшоў, i больш мы яго не бачылi. А праз некалькi дзён да мяне завiтаў iнспектар палiцыi. Я акурат пачынаў засынаць. Iнспектар i паведамiў мне аб смерцi майго супрацоўнiка... Бедалага, на гэты раз не змог ён ухiлiцца ад нажа...

Доўга не выходзiў у мяне з галавы гэты выпадак... Што ж, думаў я, прынамсi, хоць адзiн раз у жыццi чалавеку ўдалося выкласцi ўсё, што гадамi ад'ядала душу i цяжкiм грузам ляжала на сэрцы. А цi быў у гэтым якi сэнс? Не, вядома. А зрэшты, хто ведае, можа, там, на далёкiм востраве, за тысячы кiламетраў, знайшлася хоць адна чалавечая iстота, якая не засталася раўнадушнай да гэтай перадсмяротнай споведзi Галабэра...

Пазней я даведаўся, што нiхто так i не пачуў нашай перадачы i голас Галабэра назаўсёды згубiўся ў эфiры. А колькi яшчэ такiх няшчасных, як ён, памiраюць з адчайным крыкам аб спагадзе i дапамозе, але свет - глухi, i малiтвы iх разбiваюцца аб сцяну абыякавага маўчання...

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×