маўчаць. Стары кароль хацеў iх пакараць смерцю, але яны селi на карабель i паплылi за мора i з таго часу так назад i не вярнулiся.

ВЫГАДНАЯ СПРАВА

Прывёў селянiн на базар карову i прадаў яе там за сем талераў.

Прадаў карову, атрымаў грошы i пайшоў назад дадому. Вось iдзе ён каля сажалкi i чуе - крычаць у вадзе жабы: 'Ква, ква, ква, ква!'

'Вось дурныя жабы, - падумаў селянiн, - якую лухту кажуць. Сем талераў я за карову атрымаў, а зусiм не два'.

Падышоў ён да вады i крыкнуў жабам:

- Гэй вы, жабы, каму лепей ведаць: мне цi вам, колькi я атрымаў - сем талераў цi два?

А жабы ўсё крычаць: 'Ква, ква, ква, ква!'

- Ну вось, калi не верыце, глядзiце - я iх яшчэ раз пералiчу.

Выцягнуў ён грошы з кiшэнi i пералiчыў усе сем талераў.

А ў жаб, вiдаць, свой лiк быў, i яны зноў пачалi крычаць: 'Ква, ква, ква, ква!'

- Ах, вось вы якiя! - закрычаў селянiн. - Усё спрачаецеся ды мне не верыце! Дык бярыце ж, самi лiчыце!

Узяў грошы i кiнуў iх у ваду.

Потым сеў на беразе i стаў чакаць, цi хутка жабы грошы пералiчаць i вернуць яму.

Чакае, чакае, а жабы па-ранейшаму крычаць: 'Ква, ква, ква, ква!' I грошай не вяртаюць.

Раззлаваўся тады селянiн i закрычаў:

- Ах, вы, вадаплясьнiцы! Ах, вы, тоўстагаловыя ды лупатыя! Крычаць вы ўмееце так гучна, што ад вашага крыку ў вушах звiнiць, а самi талеры злiчыць не ўмееце! Цi не думаеце вы, лупатыя, што я буду чакаць тут да вечара, калi вы там у сябе падлiк адолееце?

А жабы яму ў адказ: 'Ква, ква, ква!'

Зусiм раззлаваўся на iх селянiн, плюнуў ад злосцi i пайшоў дадому.

Мiнула трохi часу, i вырашыў ён прадаць другую карову. Зарэзаў яе i павёз мяса на базар.

Пад'язджае ён да горада, а там каля самай брамы сабак вельмi многа сабралася. А паперадзе ўсiх стаiць вялiзны гончы сабака. Учуў сабака мяса, пачаў скакаць вакол воза i брахаць: 'Дай, дай, дай!'

А селянiн кажа яму:

- Бач ты якi хiтры, нездарма кажаш: 'Дай, дай'. Гэта ты мяса хочаш. Ды я ж не такi дурны, каб яго табе аддаць.

А сабака зноў брэша: 'Дай, дай, дай!'

- Ну што з табой рабiць, - сказаў ён. - Ведаю я, у каго ты служыш, пакiну табе мяса. Толькi глядзi: праз два днi прынясi мне за яго грошы, а не то табе дрэнна будзе.

Скiнуў ён усё мяса з воза i паехаў дадому.

А сабакi накiнулiся на мяса i брэшуць: 'Дай, дай, дай!'

Пачуў селянiн iхнi брэх i падумаў: 'Гэта яны ад вялiкага сабакi сваю долю патрабуюць. Ды цi ж мне не ўсё роўна: плацiць жа ён будзе'.

Мiнула два днi.

Прачнуўся селянiн на трэцi дзень ранiцай i думае: 'Ну, сёння я багатым стану, сёння мне сабака павiнен грошы прынесцi'.

Аднак i дзень прайшоў, i вечар настаў, а грошай нiхто не прынёс.

- Ну i час настаў, - кажа ён, - нiкому верыць нельга. Пайду да гаспадара гэтага сабакi, - гарадскога мяснiка. Няхай ён мне грошы за мяса аддасць.

Так ён i зрабiў.

Прыйшоў да мяснiка i кажа:

- Гэй, гаспадар, аддавай мне грошы за мяса, якое я твайму сабаку прадаў.

- Ды ты што, - кажа мяснiк, - з глузду з'ехаў, цi што?

- Не, - кажа селянiн, - я пры сваiм розуме, плацi грошы.

Тады мяснiк раззлаваўся, схапiў палку i прагнаў яго.

- Iдзi, - кажа, - пакуль цэлы. А калi яшчэ раз сюды прыйдзеш, зноў на сваёй спiне палку адчуеш.

Пайшоў селянiн ад мяснiка.

'Куды, - думае, - iсцi мне цяпер скардзiцца, хто мне дапаможа? Пайду ў каралеўскi палац'.

Так ён i зрабiў.

Пусцiлi яго ў палац.

Увайшоў ён у тронную залу, а там сядзяць на троне кароль i каралеўская дачка.

- На што скардзiшся? - пытаецца ў яго кароль. - Хто цябе пакрыўдзiў?

- Ах, - сказаў селянiн, - жабы ў мяне грошы адабралi, сабакi - мяса, а мяснiк мяне за гэта палкай набiў.

Пачаў ён iм падрабязна расказваць пра свае няшчасцi. А дачка каралеўская слухала яго, слухала ды раптам не стрымалася i зарагатала.

Тут кароль i кажа:

- Нi жаб, нi сабак я пакараць не магу, а вось з дачкой маёй ты можаш ажанiцца. Бо яна яшчэ нiколi не смяялася, i я абяцаў аддаць яе замуж за таго, хто першы яе рассмяшыць. Бачыш, якi ты шчаслiвы!

- Ну i зрабiў ласку, - кажа селянiн. - Я зусiм жанiцца не хачу. У мяне дома свая жонка ёсць, навошта мне твая дачка. У мяне хата маленькая, не тое што твой палац, нам i дваiм з жонкай цесна.

Тут кароль раззлаваўся i закрычаў:

- Ты няветлiвы i грубы, вось ты якi!

- Што ж, - адказаў яму селянiн, - сам ведаеш: на свiнцы не шоўк, а шчацiнне.

- Ну, добра, - кажа кароль, - цяпер iдзi прэч. Я табе iншую ўзнагароду прызначу. Днi праз тры заходзь у палац, тады я табе ўсе пяцьсот адсыплю спаўна.

Пайшоў селянiн з палаца, а каля брамы спынiў яго салдат з каралеўскай варты i кажа:

- Ты рассмяшыў каралеўну, дык пэўна, ужо, за гэта атрымаеш добрую ўзнагароду.

- Так, - сказаў селянiн, - неблагую. Мне будзе за гэта пяць сотняў выплачана.

- Паслухай, - кажа яму салдат, - навошта табе столькi грошай, даў бы ты мне трохi!

- Ну што ж, - адказвае селянiн, - дзве сотнi магу табе аддаць. Прыходзь праз тры днi да караля i скажы, каб ён табе iх выплацiў замест мяне.

А тут адзiн гандляр пачуў iх размову, падбег да мужыка i таксама пачаў яго ўгаворваць. Чым, кажа, табе тры днi гэтых грошай чакаць, вазьмi ў мяне зараз сто пяцьдзесят. А ўсе астатнiя я сам у караля атрымаю.

- Давай, - кажа селянiн. - Мне грошы патрэбны.

Праз тры днi ён зноў прыйшоў да караля.

- Здымайце з яго адзенне, - загадвае кароль, - ён павiнен атрымаць свае пяць сотняў.

- Не, - кажа селянiн, - нiчога не атрымаецца. Не мае гэтыя пяць сотняў. Я iх ужо твайму салдату ды аднаму гандляру падараваў.

I сапраўды, прыходзяць у гэты момант салдат i гандляр да караля i патрабуюць: салдат дзвесце, а гандляр трыста.

Так iм i далi: салдату дзвесце розгаў, а гандляру трыста.

Салдата на каралеўскай службе часта бiлi, дык ён асаблiва не гараваў i вытрымаў, а гандляр увесь час крычаў:

- Ой, балiць! Ой, якiя вашы грошы моцныя!

А селянiн пайшоў дадому i ўсю дарогу радаваўся, што так лёгка каралеўскай узнагароды пазбавiўся.

ТРЫ ШЧАСЛIЎЦЫ

У аднаго селянiна былi тры сыны. Неяк паклiкаў ён да сябе ўсiх траiх i сказаў:

- Я ўжо стары i вырашыў, пакуль жывы, падзялiць памiж вамi спадчыну. Грошай у мяне няма, i таму я пакiдаю ў спадчыну аднаму з вас пеўня, другому касу, а трэцяму - кошку. Рэчы не вельмi каштоўныя, але, калi пападуць яны ў добрыя рукi, могуць прынесцi вялiкую карысць. Паспрабуйце ж знайсцi такую краiну, дзе людзi нiколi не бачылi гэтых рэчаў, i тады будзеце шчаслiвымi.

I вось пасля смерцi бацькi пайшоў старэйшы брат са сваiм пеўнем шчасце шукаць. Але куды б ён нi прыходзiў, пеўнi ўсюды былi ўжо знаёмыя. У гарадах ён яшчэ здалёк бачыў пеўняў на вокнах. Гэта былi

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату