- Знайду дзе-небудзь. У цягнiку гэтым разам шмат свабодных месцаў.

Iзноў Корал адчула бязмежную пяшчоту, якая цяпер ужо не палохала яе, здавалася, што яе падхапiла цёплая хваля, i здарылася гэта непадалёк ад берага, i нават калi страх агорне яе, яна зможа стаць нагамi на пясчанае дно, - i гэтая хваля нясе яе, без нiякiх намаганняў з яе боку, туды, куды ёй хочацца, - да ложка, да падушкi, да свежых прасцiн, дзе яна зможа залезцi пад цёплую коўдру i заснуць. Яна сэрцам адчула, як да Майета разам з упэўненасцю вярнулiся мiласэрнасць, лiтасць, дабрыня, i замест таго каб прасiць прабачэння i нешта гаварыць суцяшальнае, ён проста ператварыўся ва ўвасабленне дабрынi i зычлiвасцi.

Майет не стаў шукаць кандуктара, а прыткнуўся на адкiдным сядзеннi ў калiдоры, склаў накрыж рукi i ўладкаваўся падрамаць да Кёльна. Але без футры было вельмi холадна. Хоць усе вокны на калiдоры былi зачынены, усё адно цягнула скразняком з дзвярэй на пляцоўку памiж вагонамi. Дый грукатанне цягнiка цяпер было не такое аднастайнае, каб да яго прызвычаiцца: памiж Гербершталем i Кёльнам было шмат тунеляў, а ў кожным з iх грукат узмацняўся. Майет спаў неспакойна: iмклiвы напор выпушчанай пары i скразняк з дзвярэй, якi халадзiў яму твар, ублытвалiся ў яго трывожны сон. Калiдор ператварыўся ў Спанiердз-роўд*, абапал якой цягнулiся зараснiкi верасу. Iсаак павольна вёз яго ў сваiм 'бэнтлi'**, яны разглядвалi дзяўчат, якiя шпацыравалi парамi ўздоўж асветленага лiхтарамi ўсходняга боку вулiцы, - гэта былi прадаўшчыцы, якiя рызыкоўна прапаноўвалi сябе за келiх вiна ў гатэлi, прагулку ў аўтамабiлi i за магчымасць павясялiцца на дармаўшчыну; на другiм баку вулiцы ў прыцемках сядзелi на лаўках прастытуткi, азызлыя, знябытыя i старыя; спiны ў iх былi павернуты да пясчаных адхонаў i кустоў верасу, яны чакалi якога-небудзь нямога цi сляпога мужчыну, зусiм лядачага, якi б прапанаваў iм дзесяць шылiнгаў.

* Вулiца ў Лондане.

** Марка дарагога аўтамабiля кампанii 'Ролс-ройс'.

Каля лiхтара Iсаак прытармазiў 'бэнтлi', мiма праплывалi незнаёмыя, маладыя, прыгожыя твары дзяўчат. Iсааку чамусьцi хацелася пухленькую бландзiнку, а Майету - стройную брунетку, аднак падчапiць якраз такiх было нялёгка: уздоўж усходняга боку вулiцы цягнулася чарада машын iх супернiкаў, а дзяўчаты палiлi цыгарэты i пасмiхалiся, прыхiлiўшыся да адчыненых дзвярэй; на другiм баку вулiцы цярплiва вяла назiранне толькi iх адзiная двухмесная машына. Майета пачалi ўжо злаваць бескампрамiсныя дамаганнi Iсаака, у 'бэнтлi' было холадна, у твар дзьмуў скразняк, - i ўбачыўшы, што мiма праходзiць Корал Маскер, ён выскачыў з машыны, прапанаваў ёй спачатку цыгарэту, потым выпiўку i, нарэшце, паездку ў машыне. 'Такiя дзяўчаты маюць, зрэшты, адну добрую якасць, - думаў Майет, - яны ведаюць, што азначае паездка ў машыне, i, калi твой выгляд iм не даспадобы, яны проста гавораць, што iх чакаюць дома'. Аднак Корал Маскер згадзiлася пакатацца з iм у машыне, i яны разам хаваюцца ў цемрадзi аўтамабiля. Лiхтары, гатэлi, будынкi засталiся ззаду, абапал дарогi пацягнулiся дрэвы, у зялёным святле фар яны здавалiся нiбыта сiлуэты, выразаныя з паперы, потым узнiклi кусты з водарам вiльготнай лiстоты, якая хавала ў сабе свежасць ранiшняга дажджу, i нарэшце кароткая жывёльная асалода ў стажку саломы. А што да Iсаака, то хай ён задавальняецца сваёй спадарожнiцай, хоць i цёмнавалосай, але пухленькай, лёгка апранутай дзяўчынай з вялiзным носам i вялiкiмi зубамi. Аднак калi гэтая дзяўчына садзiцца побач з Iсаакам на пярэднiм сядзеннi, яна паварочваецца да Майета, шырока ўсмiхаецца i кажа: 'Я не захапiла з сабой вiзiтнай карткi, але маё прозвiшча - Стэйн'. Потым, падхоплены моцным парывам ветру, ён караскаецца наверх па вялiзнай лесвiцы, учапiўшыся за срэбныя з пазалотай парэнчы, а гэтая дзяўчына чакае яго наверсе, i на твары ў яе ён бачыць чамусьцi вусiкi; яна паказвае яму на жанчыну, занятую бясконцым швiвам, i крычыць: 'Пазнаёмцеся, гэта - мiстэр Экман!'

Корал Маскер у адчаi адкiнула руку з коўдры: яна танцавала, танцавала i танцавала ў асляпляльных промнях тэатральных пражэктараў, а бязлiтасны рэжысёр усё бiў яе палкай па голых нагах, прыгаворваючы, што яна дрэнна танцуе, што спазнiлася на месяц i парушыла кантракт. А яна ўсё танцавала, танцавала i танцавала, не звяртаючы на яго нiякай увагi, а ён усё бiў яе палкай па нагах.

Мiсiс Пiтэрс павярнула галаву i сказала мужу:

- Гэтае пiва. Мой страўнiк нiяк не сцiхае. Усё бурчыць i бурчыць. Не магу заснуць.

Мiстэру Оўпi прыснiлася, што ён - апрануты ў стыхар, з крыкетнай бiтай пад пахай i спартыўнай пальчаткай на запясцi - узыходзiць па агромнiстай мармуровай лесвiцы да святога прастола ў божым храме.

Доктар Джон, якi нарэшце заснуў з горкай пiлюляй пад языком, раптам загаварыў па-нямецку. Яму не дасталася спальнага месца: ён сядзеў, выпрастаўшыся ў куточку купэ, i скрозь дрымоту пачуў, як за вокнамi загучала павольнае i распеўнае: 'Кёльн, Кёльн, Кёльн'.

Частка другая

КЁЛЬН

1

- Ну, вядома ж, любая, я не супраць таго, што ты п'яная, - сказала Джанет Пардаў. На вежы вакзала ў Кёльне гадзiннiк прабiў адзiн раз, i афiцыянт на тэрасе 'Эксцельсiёра' пачаў выключаць святло. - Пачакай, любая, давай я прывяду ў парадак твой гальштук. - Яна нахiлiлася праз столiк i паправiла гальштук у Мейбл Уорэн.

- Мы жывём разам тры гады, - сказала мiс Уорэн нiзкiм маркотным тонам, - i я нiколi не дазваляла сабе павышаць на цябе голас.

Джанет Пардаў пакратала пальцам з парфумай за вушамi.

- Напрамiлы бог, дарагая, паглядзi на гадзiннiк. Цягнiк адыходзiць праз паўгадзiны, мне трэба ўзяць багаж, а табе - iнтэрв'ю. Дапiвай свой джын, i пойдзем.

Мейбл Уорэн дапiла джын. Потым паднялася з крэсла, i яе мажная постаць злёгку хiснулася. На ёй быў гальштук, крухмальны каўнерык i спартыўнага крою гарнiтур з цвiду. Бровы ў яе былi цёмныя, вочы карыя i рашучыя, а цяпер чырвоныя ад слёз.

- Ты ж ведаеш, чаму я п'ю, - запярэчыла яна.

- Усё гэта глупства, любая, - сказала Джанет Пардаў, глянуўшы ў люстэрка пудранiцы, каб канчаткова пераканацца, што прыгожая. - Ты добра напiвалася яшчэ да сустрэчы са мной. Хоць трошачкi ведай меру. Я ж пакiдаю цябе толькi на тыдзень.

- Трымайся далей ад мужчын! - пахмурна сказала мiс Уорэн, а калi Джанет Пардаў паднялася, каб перайсцi вулiцу, яна моцна ўчапiлася за яе руку. Абяцай мне, што будзеш асцярожная. Калi б толькi я магла паехаць з табой! Каля самага ўвахода на вакзал яна ўлезла ў лужыну. - Ой, глянь толькi, што я нарабiла! Якая ж я няўклюда! Запэцкала табе прыгожы новы гарнiтур! Вялiкай, грубай рукой, аздобленай пярсцёнкам з пячаткаю на мезенцы, яна пачала чысцiць спаднiцу Джанет Пардаў.

- Ох, напрамiлы бог, пойдзем хутчэй, Мейбл, - сказала Джанет.

Настрой у мiс Уорэн змянiўся. Яна выпрасталася i заступiла Джанет дарогу.

- Ты кажаш, я п'яная. Так, сапраўды, я п'яная. Але я нап'юся яшчэ болей.

- Лепей пойдзем хутчэй.

- Не, ты вып'еш са мной яшчэ крыху, альбо я не пушчу цябе на платформу.

Джанет Пардаў саступiла:

- Адну шклянку, толькi адну, май на ўвазе.

Яна правяла Мейбл Уорэн цераз велiзарны, прасторны, блiскучы, чорны вестыбюль у пакой, дзе некалькi стомленых мужчын i жанчын паспешлiва глыталi кубачкi кавы.

- Яшчэ адзiн джын, - папрасiла мiс Уорэн, i Джанет заказала ёй шклянку джыну.

У люстры на супрацьлеглай сцяне мiс Уорэн убачыла сваю постаць: барвяна-чырвоны твар, валасы ўскалмачаныя, - даволi агiднае стварэнне, а побач з ёй другая, такая знаёмая i дарагая iстота - зграбная, цёмнавалосая, цудоўная, прыгожая. 'Чаго я вартая? - з маркотай, уласцiвай п'янiцам, падумала яна. - Я яе стварыла, я нясу за яе адказнасць, - а потым з цынiчнай жорсткасцю дадала ў думках: - Яна ў мяне на ўтрыманнi. Усё, у што яна апранутая, аплачана мною, маiмi крывёю i потам (хоць батарэi ў рэстаране не ратавалi яе ад пранiзлiвага холаду), падымаюся на досвiтку, бяру iнтэрв'ю ў гаспадынь бардэляў у iхнiх логавах, у матак забiтых дзяцей, 'асвятляю' тое, 'асвятляю' гэтае. Яна ведала i нават ганарылася тым, што пра яе гаварылi ў рэдакцыях лонданскiх газет: 'Калi вам трэба прымусiць чытачоў загаласiць, такi матэрыял зробiць вам толькi Незвычайная Мейбл'. Яе ўладаннi - ажно да самага Рэйна, памiж Кёльнам i Майнцам не знойдзецца нiводнага мястэчка, вялiкага цi малога, дзе ёй не ўдалося выцягнуць шчырых чалавечых пачуццяў у людзей, зусiм ёй не знаёмых, яна насiльна выцягвала з вуснаў самых змрочных мужчын драматычныя прызнаннi, прыдумвала кранальныя словы за анямелых ад гора жанчын. Нiводзiн самазабойца, нiводная забiтая жанчына, нiводная згвалчаная дзяўчына не закраналi яе пачуццяў, не выклiкалi ў яе шкадавання. Яна - мастак, i яе задача - крытычна даследаваць, назiраць, прыслухоўвацца, а

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату