• 1
  • 2

здолеў. Гэта было ўспрынята як хiтрасць, ашуканства, адвод вачэй закаранелага злачынца, i двое ўзброеных дзецюкоў груба ўхапiлi яго i сiлай паставiлi на мылiцы.

Яго апанаваў страх, яго вечны, прыроджаны страх перад жоўтымi жандарскiмi паскамi, той страх, якi адчувае дзiчына перад паляўнiчым, мыш перад катом. I нечалавечым намаганнем ён утрымаўся, устаяў.

- Марш! - загадаў сяржант.

I ён пайшоў. Усе насельнiкi фермы збеглiся паглядзець, як яго забiраюць. Кабеты гразiлi яму кулакамi, мужыкi выскалялiся i лаялiся: 'Нарэшце! Сцапалi-такi галубочка! Туды яму i дарога!'

Ён iшоў, а па баках iшла варта. Адчай надаваў яму сiлы, i ён сяк-так плёўся па дарозе, ужо нават не цямячы, што з iм адбылося, атупелы дарэшты з перапалоху, няздатны хоць што-колечы зразумець.

Сустрэчныя сяляне прыпынялiся, праводзiлi яго позiркам i мармыталi:

- Пэўна, зладзюгу злавiлi!

Да ночы дабралiся да мястэчка. Звон нiколi раней не быў тут. Ён папраўдзе ўжо не ўяўляў сабе, нi што адбываецца цяпер, нi што будзе з iм далей. Усё было нечаканае i страшнае, гэтыя новыя аблiччы i дамы проста жахалi яго.

Ён не вымавiў нiводнага слова дый не меў чаго сказаць, бо анiчагусенькi не разумеў. Зрэшты, ён ужо столькi гадоў нi з кiм не размаўляў, што амаль развучыўся карыстацца моваю; дый думкi яго былi занадта цьмяныя, каб iх можна было выказаць словамi.

Яго завялi ў местачковую турму. Жандарам i ў галаву не прыйшло, што яму трэба даць паесцi, i яго замкнулi да заўтра.

Але калi на другi дзень ранкам прыйшлi па яго, каб весцi на допыт, ён ляжаў на падлозе мёртвы. Такая неспадзяванка!

  • 1
  • 2
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату