перавага - як фiзiк ён ведаў гэтую праблему значна лепш, чым я; я мог разлiчваць, як гэта нi дзiўна, толькi на бездакорнасць рашэнняў, якiя дарыў нам Акiян.
Пасля я цэлую гадзiну прасядзеў над мiкрафiльмамi, спрабуючы вылавiць нешта разумнае з мора праклятай матэматыкi, на мове якой гаварыла фiзiка нейтрынных працэсаў. Напачатку мне здавалася гэта марнай справай, тым больш што неверагодна цяжкiх тэорый нейтрыннага поля было пяць - яскравы доказ iх недасканаласцi. У рэшце рэшт мне ўдалося знайсцi што-кольвечы пэўнае. Я выпiсваў формулы, калi ў дзверы пастукалi.
Я хуценька падышоў да дзвярэй i адчынiў iх, загароджваючы сваiм целам уваход. З'явiўся блiскучы ад поту твар Снаўта. Больш нiкога ў калiдоры не было.
- А, гэта ты, - сказаў я i шырока адчынiў дзверы. - Заходзь.
- Ага, гэта я, - адказаў Снаўт.
Голас у яго быў хрыплы, вочы пачырванелi, пад iмi з'явiлiся мяшкi. Снаўт быў у блiскучым гумавым антырадыяцыйным фартуху на эластычных шлейках; з-пад фартуха былi вiдаць брудныя калошы штаноў, у якiх ён заўсёды хадзiў. Яго позiрк прабег па круглай, залiтай святлом зале i спынiўся, калi заўважыў Хэры, якая стаяла ля крэсла. Мы iмгненна абмянялiся позiркамi; я апусцiў павекi; тады Снаўт адбiў паклон, а я прыязным голасам прамовiў:
- Гэта доктар Снаўт, Хэры. Снаўт, гэта... мая жонка.
- Я... сябра экiпажа... мяне цяжка сустрэць, i таму... - паўза небяспечна зацягвалася, - я не меў мажлiвасцi пазнаёмiцца...
Хэры ўсмiхнулася i працягнула яму руку, ён пацiснуў яе, як мне падалося, крыху знiякавелы, памiргаў i ўперыўся позiркам у Хэры. Я паклаў руку яму на плячо.
- Выбачайце, - сказаў Снаўт, звяртаючыся да Хэры. - Я хацеў бы пагаварыць з табой, Кельвiн...
- Калi ласка, - адказаў я са свецкай нязмушанасцю; усё гэта нагадвала мне фарс, але нiчога не зробiш. - Хэры, дарагая, мы табе не будзем замiнаць? Нам з доктарам трэба абмеркаваць нашы сумныя справы.
Я за локаць падвёў Снаўта да маленькiх крэслаў на супрацьлеглым баку залы. Хэры ўселася ў крэсла, на якiм толькi што сядзеў я, яна падсунула яго так, што калi адкрывала галаву ад кнiгi, то магла бачыць нас.
- Як справы? - цiха спытаўся я.
- Я развёўся, - адказаў ён шэптам з прысвiстам.
Калi б мне некалi расказалi гэтую гiсторыю, перадалi такi пачатак гаворкi, я рассмяяўся б, але на Станцыi маё адчуванне гумару атрафiравалася.
- Кельвiн, з учарашняга дня я пражыў некалькi гадоў. Ды якiх гадоў! А ты?
- Я... нiчога... - прамовiў я праз хвiлiну, не ведаючы, што казаць далей.
Я добра адносiўся да Снаўта, але адчуваў, што зараз мне трэба асцерагацца яго, дакладней, таго, што ён збiраецца мне паведамiць.
- Нiчога? - перапытаў Снаўт такiм самым тонам, як i я. - Ага, нават так?..
- Што ты маеш на ўвазе?
Я зрабiў выгляд, што не разумею яго. Снаўт прымружыў пачырванелыя вочы i нахiлiўся да мяне так блiзка, што я адчуў яго дыханне. Ён зашаптаў:
- Мы загразлi, Кельвiн. З Сарторыусам ужо нельга звязацца, я ведаю толькi тое, што напiсаў табе i што ён сказаў мне пасля нашай цудоўнай канферэнцыi...
- Ён выключыў вiдэафон? - спытаўся я.
- Не, у яго кароткае замыканне. Здаецца, ён зрабiў яго знарок, альбо... Снаўт махнуў кулаком, нiбыта нешта разбiваў.
Я моўчкi пазiраў на яго. Левы куточак яго вуснаў скрывiўся ў непрыемнай усмешцы.
- Кельвiн, я прыйшоў таму... - Ён не дагаварыў. - Што ты хочаш рабiць?
- Ты маеш на ўвазе тое пiсьмо? - паволi прамовiў я. - Зраблю, не маю падстаў адмаўляцца, таму я i сяджу тут, хачу разабрацца...
- Не, - перапынiў ён, - я не пра тое...
- А пра што? - спытаўся я з наўмысным здзiўленнем. - Я слухаю.
- Сарторыус, - прамармытаў ён, - яму здаецца, што ён знайшоў шлях... ведаеш...
Снаўт не спускаў з мяне вачэй. Я сядзеў спакойна, спрабуючы захаваць абыякавы выраз твару.
- Перш за ўсё тая гiсторыя з рэнтгенам. Тое, што рабiў з iм Гiбарыян, памятаеш? Магчыма пэўная мадыфiкацыя...
- Якая?
- У Акiян пасылалi проста пучок прамянёў i мадулявалi толькi iх магутнасць згодна з пэўнымi формуламi.
- Так, я ведаю пра гэта. Нiлiн ужо рабiў так. I многiя iншыя.
- Так, але яны скарыстоўвалi мяккае выпраменьванне. А тут было жорсткае, мы калашмацiлi Акiян як маглi, усёй магутнасцю.
- Могуць быць непрыемнасцi, - зазначыў я. - Парушэнне Канвенцыi Чатырох i ААН.
- Кельвiн... Не прытварайся. Якое гэта мае значэнне цяпер? Гiбарыян жа мёртвы.
- Ага, Сарторыус хоча ўсё звалiць на яго?
- Не ведаю. Я з iм пра гэта не гаварыў. Гэта не мае значэння. Сарторыус мяркуе, раз 'госцi' з'яўляюцца тады, калi мы прачынаемся, значыць, Акiян выведвае ў нас рэцэпт вытворчасцi пад час сну. Акiян лiчыць, што сама важны наш стан - сон, i таму паступае iменна так. Сарторыус хоча даслаць яму нашыя думкi, думкi наяве - разумееш?
- Якiм чынам? Па пошце?
- Жарты ты дашлеш асобна, сам. Гэты пучок прамянёў будзе мадулявацца бiятокамi мозга аднаго з нас.
Нарэшце я сёе-тое зразумеў.
- Ага, - сказаў я, - адзiн з нас - гэта я! Так?
- Так. Ён думаў пра цябе.
- Шчыра дзякую.
- Што ты пра гэта скажаш?
Я нiчога не адказаў. Снаўт моўчкi паглядзеў спачатку на захопленую чытаннем Хэры, затым на мяне. Я адчуваў, як кроў адхлынае ад майго твару, але не мог з сабой саўладаць.
- Ну як?.. - спытаўся Снаўт.
Я пацiснуў плячыма.
- Гэтыя рэнтгенаўскiя байкi пра дасканаласць чалавека я лiчу глупствам. I ты таксама. Хiба не так?
- Так.
- Вельмi добра, - прамовiў Снаўт i ўсмiхнуўся, быццам я апраўдаў яго спадзяваннi. - Значыць, ты супраць задумы Сарторыуса?
Я яшчэ не ўсвядомiў, якiм чынам, але ён дамогся свайго - я прачытаў гэта ў яго позiрку. Што я мог яшчэ сказаць?
- Цудоўна, - прамовiў Снаўт. - Ёсць i iншы праект. Перарабiць апарат Роша.
- Анiгiлятар?..
- Ага. Папярэднiя разлiкi ў Сарторыуса ўжо ёсць. Гэта рэальна. I нават не спатрэбiцца вялiкая магутнасць. Устаноўка можа працаваць цэлыя суткi, без абмежавання часу, ствараючы антыполе.
- Па... пачакай! Як гэта, на твой погляд, адбудзецца?
- Вельмi проста. Гэта будзе нейтрыннае антыполе. Звычайная матэрыя застаецца без змяненняў. Знiшчаюцца толькi... нейтрынныя сiстэмы. Разумееш?
Снаўт задаволена ўсмiхаўся. Я сядзеў як аглушаны. Ён перастаў усмiхацца, дапытлiва паглядзеў на мяне, зморшчыў лоб i чакаў.
- Першы праект - 'Думка' - адкiдваем. А другi? Сарторыус ужо займаецца iм. Назавём праект 'Свабода'.
На iмгненне я заплюшчыў вочы. Нечакана прыйшло рашэнне. Снаўт - не фiзiк. Сарторыус выключыў або разбiў вiдэафон. Цудоўна!
- Я назваў бы праект 'Бойня'... - паволi прамовiў я.
