мексiканцаў у шырокiх капелюшах i вышываных скураных куртках.

- Наступная станцыя - Дымiнг, - папярэдзiў Жана Манье негр, праваднiк спальнага вагона. - Пачысцiць вам чаравiкi, мiстэр?

Француз сабраў свае кнiжкi i зачынiў чамадан. Звычайнасць гэтага, што нi кажы, апошняга падарожжа здзiўляла яго. Ён пачуў шум горнага патока. Заскрыгаталi тармазы. Цягнiк спынiўся.

- У 'Танатос', сэр? - аклiкнуў Жана Манье насiльшчык-iндзеец, прабягаючы паўз вагоны. Ён пагрузiў ужо ў сваю каламажку багаж дзвюх маладзенькiх бландзiнак, якiя тупалi за iм услед.

'Няўжо гэтыя дзве мiлыя дзяўчыны прыехалi сюды памiраць?' - падумаў Жан Манье.

Яны зiрнулi на яго засмучанымi вачамi i прашапталi нейкiя словы, якiх ён не разабраў.

Аўтобус гатэля 'Танатос' зусiм не быў падобны на катафалк, як некаторыя маглi сабе ўявiць. Пафарбаваны ў ярка-сiнi колер, блакiтны i жоўценькi ўнутры, ён зiхацеў на сонцы сярод абшарпаных i разбiтых аўтамашын, якiя надавалi прывакзальнаму двару, дзе не сцiхала гiшпанская i iндзейская лаянка, выгляд рынка, заваленага жалезным ламаччам. Скалы, што абступалi дарогу, абраслi лiшайнiкам, былi пакрыты блакiтна-шэрай смугой, а вышэй выблiсквалi металiчныя колеры горных парод. Шафёр, тоўсты чалавек з лупатымi вачамi, быў у шэрым форменным адзеннi. Жан Манье з далiкатнасцi сеў побач з iм, каб не дакучаць сваiм спадарожнiцам. Потым, калi машына пачала пятляць, крута падымаючыся ўгору, француз паспрабаваў загаварыць са сваiм маўклiвым суседам:

- Вы даўно працуеце шафёрам 'Танатоса'?

- Тры гады, - прабурчаў шафёр.

- Дзiўная, вiдаць, работа.

- Дзiўная? - пацiснуў плячамi шафёр. - Чаму дзiўная? Я ваджу аўтобус. Што ж тут дзiўнага?

- Скажыце, вашы пасажыры калi-небудзь вяртаюцца?

- Не часта, - крыху збянтэжаца адказаў той. - Не часта... Але гэта бывае. Вось, напрыклад, я.

- Вы? Сапраўды? Вы прыехалi сюды як... клiент?

- Вось што, мiстэр, - сказаў шафёр, - я ўзяўся за гэтую работу не для таго, каб у мяне пыталiся, дый павароты тут небяспечныя. Вы ж, мабыць, не хочаце, каб я ўкакошыў вас i гэтых дзяўчынак.

- Вядома, не хачу, - згадзiўся Жан Манье i, зразумеўшы недарэчнасць свайго адказу, усмiхнуўся.

Гадзiны праз дзве шафёр моўчкi паказаў яму пальцам на сiлуэт 'Танатоса', якi вырысоўваўся на пласкагор'i.

* * *

Гатэль быў пабудаваны ў гiшпана-iндзейскiм стылi: нiзкi, са ступеньчатым дахам i чырвонымi мураванымi сценамi - грубая iмiтацыя пад глiну. Пакоi выходзiлi на поўдзень, на крытыя веранды, шчодра асветленыя сонцам. Прыезджых сустрэў парцье-iталiец. Яго чыста выбрыты твар адразу ж нагадаў Жану Манье другую краiну, вулiцы вялiкага горада, бульвары ў кветках.

- Чорт вазьмi, дзе я вас бачыў? - запытаў ён у парцье ў той час, як хлопчык-слуга браў яго чамадан.

- У Барселоне, сэр, у гатэлi 'Рыц'... Прозвiшча маё - Сарконi... Я выехаў адтуль, калi пачалася рэвалюцыя...

- З Барселоны ў Новую Мексiку! Нiшто сабе махнуў!

- О, сэр, пасада швейцара ўсюды аднолькавая. Толькi карткi, якiя я папрашу вас запоўнiць, тут крыху даўжэйшыя. Вы ўжо, калi ласка, даруйце, сэр.

Ён падаў гасцям друкаваныя бланкi, дзе сапраўды было многа граф, пытанняў i падрабязных тлумачэнняў. Клiентам прапаноўвалася дакладна запiсаць дату i месца свайго нараджэння, а таксама прозвiшчы асоб, якiх трэба апавясцiць у выпадку няшчаснага здарэння.

'Просьба прыкласцi адрасы сваякоў цi сяброў (самае меншае - два) i абавязкова перапiсаць уласнаручна на сваёй роднай мове наступную заяву (форма А):

Я, нiжэйпадпiсаны, ......, будучы пры сваiм розуме i ў цвёрдай памяцi, сцвярджаю i сведчу, што сам добраахвотна расстаюся з жыццём, а таму здымаю цалкам з дырэкцыi ўсякую адказнасць, калi са мною што здарыцца...'

Седзячы за суседнiм столiкам адна адной насупраць, дзве прыгожанькiя спадарожнiцы Жана Манье старанна перапiсвалi форму. Ён заўважыў, што яны выбралi нямецкi тэкст.

* * *

Дырэктар гатэля Генры Берстэкер, спакойны чалавек у акулярах з залатой аправай, вельмi ганарыўся сваiм адмысловым пансiянатам.

- Гэта ваш гатэль? - запытаў яго Жан Манье.

- Не, сэр, - гэта ўласнасць акцыянернага таварыства, але iдэя сапраўды мая, i я прызначаны яго дырэктарам пажыццёва.

- А як вам удаецца пазбегнуць непрыемнасцей з боку мясцовых улад?

- Непрыемнасцей! - здзiвiўся Генры Берстэкер, страшэнна шакiраваны. - Але ж мы не робiм нiчога, што супярэчыла б звычайным абавязкам гаспадароў гатэля. Мы даём нашым клiентам тое, чаго яны хочуць, i толькi... Зрэшты, пан Манье, нiякiх мясцовых улад тут няма. Гэта тэрыторыя так дрэнна размешчана, што нiхто дакладна не ведае, каму яна належыць - Мексiцы цi Злучаным Штатам. Доўгi час гэта плато лiчылася недаступным. Iснуе легенда, што некалькi стагоддзяў таму назад сюды ўцяклi рэшткi аднаго iндзейскага племенi, каб памерцi разам, ратуючыся ад эўрапейцаў, i тутэйшыя жыхары кажуць, што душы iх вартавалi калiсьцi гару, не дазваляючы нiкому падняцца. З гэтай прычыны нам i ўдалося купiць тут зямлю па сходнай цане, каб жыць вольна i незалежна.

- А сем'i вашых клiентаў нiколi не падавалi на вас у суд?

- Падаваць на нас у суд? - абразiўся Берстэкер - Божа праведны, а за што? Хто нас можа судзiць? Наадварот, сэр, сем'i нашых клiентаў рады, што нам без усякага скандалу ўдаецца вызвалiць iх ад праблем далiкатных i, часта, вельмi пакутлiвых. Не, не, сэр, мы ўсё гэта робiм хораша, карэктна, нашы клiенты нашы лепшыя сябры... Можа, вы жадаеце паглядзець свой пакой? Калi вы не супраць, мы вас змесцiм у нумар сто трынаццаты. Спадзяюся, вы не верыце ў прыкметы?

- Нiколькi, -адказаў Жан Манье. -Але я выхаваны ў строгiх рэлiгiйных правiлах, i, шчыра прызнаюся, думка аб самагубстве мяне трывожыць.

- Што вы, сэр! Якое самагубства! Аб гэтым i размовы не можа быць, - сказаў Берстэкер такiм безапеляцыйным тонам, што яго субяседнiк адразу сцiх. Сарконi, праводзьце пана Манье ў нумар сто трынаццаты. А што датычыцца трохсот даляраў, калi ласка, сэр, аддайце iх па дарозе нашаму касiру, кабiнет якога знаходзiцца побач з маiм.

Дарэмна шукаў Жан Манье ў нумары 113, цудоўна асветленым аранжавым захадам сонца, слядоў якiх- небудзь смертаносных прылад.

* * *

- Калi ў вас вячэра?

- У восем трыццаць, сэр, - адказаў слуга.

- Пераадзявацца трэба?

- Большасць джэнтльменаў трымаецца гэтага правiла, сэр.

- Добра. Я пераадзенуся. Падрыхтуйце мне чорны гальштук i белую сарочку.

Увайшоўшы ў салон, Манье сапраўды ўбачыў дэкальтаваных дам i мужчын у смокiнгах.

Да яго адразу ж падышоў пан Берстэкер, прыветлiвы i пачцiвы.

- О, пан Манье... Вы з'явiлiся... А я вас шукаў... Паколькi вы адзiн, я падумаў, цi не будзе вам прыемней павячэраць у кампанii з адной нашай клiенткай, мiсiс Кiрбi-Шоў.

Манье з незадавальненнем паморшчыўся:

- Я прыехаў сюды не затым, каб весцi свецкае жыццё... Але ўсё роўна... Вы можаце паказаць мне гэтую даму, не знаёмячы з ёю?

- Вядома, пан Манье... Мiсiс Кiрбi-Шоў - вунь тая маладая жанчына ў белым крэп-сацiнавым плаццi, што сядзiць каля пiянiна i гартае часопiс. Мне не верыцца, каб яе фiзiчны выгляд каму-небудзь не спадабаўся... Хутчэй наадварот... Гэта - на рэдкасць прыемная дама, добра выхаваная, iнтэлiгентная, з артыстычнай душой...

Сапраўды мiсiс Кiрбi-Шоў была вельмi прыгожая жанчына. Цёмныя валасы ў дробных буклях звiсалi аж да патылiцы, адкрываючы высокi лоб. Вочы разумныя, цёплыя, мяккiя. На якога чорта гэта мiлая iстота надумалася шукаць сабе смерцi?

- Няўжо i мiсiс Кiрбi-Шоў?.. Што, хiба i гэтая дама прыехала да вас, як i я, з той жа мэтай?

- Напэўна, - адказаў пан Берстэкер i шматзначна падкрэслiў: - На-пэў-на.

- Калi так, пазнаёмце мяне.

Пад канец вячэры, простай, але выдатнай i цудоўна сервiраванай, Жан Манье ўжо ведаў амаль усё

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×