хвалебную заметку, з натугай працiснутую мной у друк, i чытаў яе абы-каму. Калi якi-небудзь крытык пералiчваў таленавiтых раманiстаў нашага пакалення, ён дзiвiўся, не знаходзячы свайго iмя: 'Гэты Бiду - паскуднiк!' - сцвярджаў ён. Альбо так: 'Ад Жалу я такой подласцi не чакаў!..' Неўзабаве, падобна вар'ятам, якiя, абвiнавацiўшы ўсiх суседзяў у злачынных падкопах пад свой дабрабыт, канчаюць тым, што нават на жонку i на дзяцей сваiх глядзяць, як на ворагаў, так i Шалон - вырашыў, што ў 'Саюзе пяцi' яго як пiсьменнiка не цэняць, i паступова адвярнуўся ад нас.

Можа, у новым асяродзiшчы, менш iнфармаваным, ён i знайшоў бы тое бескарыслiвае, пачцiвае давер'е, якое мы так доўга яму аказвалi. Тры разы ўзапар ён не з'явiўся на нашы сходы. Бельтара напiсаў яму i не атрымаў адказу. Тады мне даручылi быць паслом ад 'чатырох' i схадзiць да яго на кватэру.

- Бедны хлопец, цi ж ён вiнаваты, што не мае таленту? - гаварылi мы.

Ён быў дома i мяне прыняў, але вельмi холадна.

- Не, не, - сказаў ён, - даўно вядома, што людзi - дрэнь. I вы такiя ж, не лепшыя. Пакуль я быў вашым дарадчыкам, з захапленнем слухаў вас, вы сябравалi са мной. Калi ж я захацеў сам нешта стварыць, ты, асаблiва ты, адчуў ва мне магчымага сапернiка i арганiзаваў змову маўчання вакол маёй кнiгi.

- Я? Каб ты ведаў, колькi разоў я абiваў парогi, прасiў за цябе!

- О, так! Падлiзвалiся, каб потым угробiць! Ашуканцы! Крывадушнiкi!..

- Пабойся бога, Шалон!.. Узводзiш паклёп! Успомнi той дзень, калi ты мне паведамiў, што збiраешся паехаць у Напуль, хочаш узяцца за работу. Ты вагаўся, быў не ў форме. Я падбадзёрыў цябе, павiншаваў...

- Помню. I нiколi вам гэтага не дарую: табе i Глэдзiс Пэкс.

Ён падняўся, падышоў да дзвярэй i расчынiў iх, каб паказаць, што аўдыенцыя скончана. Выходзячы, я пачуў:

- Вы загубiлi маю кар'еру.

* * *

- I самае цiкавае, - прамовiў Бельтара, - самае дзiўнае, што ён сказаў праўду.

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×